Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Геалагічная будова, карысныя выкапні, рэльеф. Ушацкі раён

Большасць тэрыторыі раёна знаходзіцца ў межах Ушацка-Лепельскага ўзвышша. Паўночна-ўсходняя частка знаходзіцца ў межах Полацкай нізіны. Паверхня зямлі пераважна пласкахвалістая, на захадзе – узгорыстая. Характэрны рэзкія ваганні адносных вышынь каля шматлікіх азёрных і балотных катлавін. 50% тэрыторыі ляжыць на вышыні 150–200 метраў. Каля вёскі Гушчынская Слабодка знаходзіцца самы высокі пункт вышынёй 238 метраў, найбольш нізкі – 127 м (урэз вады воз. Янова).

У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да паўночна-ўсходняй часткі Вілейскага пахаванага выступу Бел. антэклізы. Сучасная паверхня складзена з паазерскіх марэнных, флювіягляцыяльных і азёрна-ледавіковых адкладанняў, ніжэй утварэнні сожскага, дняпроўскага, у ледавіковых лагчынах – бярэзінскага зледзяненняў.

З карысных выкапняў ёсць пясчана-жвіровы матэрыял, будаўнічыя пяскі, гліны, сапрапель, торф.

Вядомы 40 невялікіх радовішчаў торфу (найбольшае Выдрыца); 2 радовішчы пясчана-жвіровага матэрыялу (найбольшае Наташына); 2 радовішчы пяскоў (найбольшае Кавалеўшчынскае радовішча пяскоў); 2 радовішчы глін.

Раён мае значныя запасы сапрапелю. Аб’ём азёрнага сапрапелю ў першачарговых для здабычы аб’ектах складае каля 7 тыс. м3 (2 % ад абласных аб’ёмаў) агульнай плошчай 250–300 га. Перспектыўным рэзерватам лекавых сапрапеляў для курортаў «Ушачы» і «Лепель» з’яўляюцца донныя адклады возера Доўгі Дзямянец, размешчанага за 3 км на паўднёвы ўсход ад г. п. Ушачы і ў непасрэднайблізкасціад прыватнага даччынага лячэбна-прафілактычнага унітарнага прадпрыемства «Санаторый “Лясныя азёры”» і санаторыя «Вечалле». Агульны аб’ём сапрапелю ў возеры ацэньваецца ў 319 тыс. м3.

Раён характарызуецца вялікай забяспечанасцю разведанымі радовішчамі ўсіх катэгорый гравійна-пясчанага матэрыялу – агульныя запасы 65 млн м3.

Важнейшы прыродны рэсурс – зямельныя ўгоддзі. Агульная плошча складае 83,1 тыс. га, з якіх сельскагаспадарчых угоддзяў – 65,9 тыс. га (79,3 %), пашні – 32,4 тыс. га (38,9 %).

Глебы сельгасугоддзяў дзярновыя і дзярнова-карбанатныя, дзярнова-падзолістыя (85 %), поймавыя забалочаныя, тарфяна-балотныя, а таксама сугліністыя, супясчаныя, пясчаныя, тарфяныя.

Ушаччына славіцца сваімі мінеральнымі водамі, якія былі вядомыя яшчэ ў XVIстагоддзі. Пры дапамозе іх вылечвалі цяжкія захворванні апорна-рухальнага апарату.

 

ЛІТАРАТУРА:

1. Ушачский район // Витебскаяобласть: природа, туризм, спорт, отдых =Vitebskregion:thenature, tourism,sport, rest/под общ. ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : Витебский Центр маркетинга, 2005. – С. 158–165.

2. Кірпіч, М. Ушаччына: вачыма фенолагаМ. Кірпіч // Патрыёт (Ушачы). – 1996. – 6 крас. – С. 4 ; 13 крас. – С. 4 ; 20 крас. – С. 4 ; 8 чэрв. – С. 4 ; 15 чэрв – С. 4.

3 .Подгол, И Н. Об охране окружающей среды / И. Н. Подгол // Патрыёт (Ушачы). – 2003. – 2 ліп. – С. 3.

4 . Программа социально–экономического развития городского посёлка Ушачи на 2006–2010 годы // Патрыёт (Ушачы). – 2007. – 3 сак. – С. 5–10.

5. Ушачский район //Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 551–555.