Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Рамёствы. Ушацкі раён

Народнае мастацтва Ушаччыны мае багатую гісторыю і надзвычай таленавітых майстроў, якія сёння працягваюць і памнажаюць рамесныя традыцыі.

Сярод майстроў можна адзначыць ветэрана народнага жывапісу Дзям'яна Уладзіміравіча Крупеню, які ўвайшоў у гісторыю самадзейнага мастацтва як аўтар жывапісу на партызанскую і калгасную тэматыку; члена Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Уладзіміра Іванавіча Бязрукава, які самастойна аднавіў тэхналогію чорназадымленай керамікі і формы, адпаведных мясцовай традыцыі сярэдневякоўя; мастака, графіка, дырэктара Дома раместваў Міхаіла Аляксандравіча Багдановіча, які займаецца мастацкім афармленнем тэатральных паказаў, народных свят, масавых мерапрыемстваў; Дзіну Іванаўну Крупскую, якая валодае рознымі відамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у тым ліку выцінанкай, мае вялікую калекцыю фіранак, падузораў, сурвэтак, выкананых у традыцыйным стылі; народных майстроў разьбы па дрэве Паўла Васільевіча Андрэйчыка і Сяргея Аляксеевіча Роўбу; майстра саломапляцення Айгуль Аразалаўну Смык, якая карыстаецца традыцыйнымі пляцёнкамі і камбініруе іх у творах, у асартыменце вырабаў прысутнічаюць: утылітарна-дэкаратыўны посуд, саламяная скульптура, галаўныя ўборы, абрадавыя маскі, «павукі».

Захаваннем традыцый матэрыяльнай культуры і творчым пераасэнсаваннем уменняў сваіх продкаў займаюцца супрацоўнікі раённага Дома рамёстваў, які быў адкрыты ў 1997 годзе, і наведвальнікі яго гурткоў.

У 1993 годзе пачаў сваю дзейнасць аматарскі калектыў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Адраджэнне», зараз – народны клуб народных майстроў і самадзейных мастакоў «Адраджэнне»,  ДУК «Ушацкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці», у які ўвайшло 28 майстроў. Асноўнымі відамі творчасці клуба з'яўляюцца такія жанры прыкладнога мастацтва, як саломапляценне, разьба па дрэве, ганчарства, выцінанка, пляценне з лазы, вышыванне, ткацтва, аплікацыі з саломкі, жывапіс.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Багдановіч, Н. Дзяўчаты з творчай лабараторыі / Н. Багдановіч // Патрыёт (Ушачы). – 2018. – 24 лют. – С. 5.

2. Гнилозуб, В. «Пока Песков пыхтел, Безруков мой был уже на вершине дерева» / В. Гнилозуб // Белорусская нива. – 2013. – 16 февр. – С. 12.

3. Кавалеўская, К. Паэзія дрэва...і пілы / К. Кавалеўская // Патрыёт (Ушачы). – 2018. – 14 лістап. – С. 5.

4. Кавалеўская, К. У далонях умельца дрэва ажывае / К. Кавалеўская // Патрыёт (Ушачы). – 2018. – 18 ліп. – С. 4.

5. Камаркова, В. Ажывае гліна ў руках майстра / В. Камаркова // Патрыёт (Ушачы). – 2018. – 1 жн. – С. 5.

6. Камаркова, В. Было шкада развітвацца з русалкай / В. Камаркова // Патрыёт (Ушачы). – 2019. – 30 студз. – С. 3.

7. Камаркова, В. Драўляныя фантазіі Міхала / В. Камаркова // Патрыёт (Ушачы). – 2019. – 16 лют. – С. 5.

8. Камаркова, В. Творчы занятак для душы / В. Камаркова // Патрыёт (Ушачы). – 2015. – 7 лют. – С. 5.

9. Камаркова, В. У іх жыцці ёсць месца творчасці / В. Камаркова // Патрыёт (Ушачы). – 2018. – 22 верас. – С. 5.

10. Караленка, В. Умеў бачыць патаемнае / В. Караленка // Патрыёт (Ушачы). – 2018. – 14 сак. – С. 5.

11. Кляшчук, А. Кавальская справа – у спадчыну / А. Кляшчук // Звязда. – 2013. – 21 жн. – С. 1.

12. Крупица, Н. Нескучная жизнь Ушачей / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2004. – 22 янв. – С. 13.

13. Пашковіч, А. ...І ніткай малюе людзей / А. Пашковіч // Патрыёт (Ушачы). – 2007. – 31 сак. – С. 2.

14. Пашковiч, А. Народныя майстры – скарб Ушаччыны / А. Пашковіч // Патрыёт (Ушачы). – 1999. – 13 лют. – С. 2.

15. Раманоўскі, Д. «Міні» драўлянага дойлідства / Д. Раманоўскі // Патрыёт (Ушачы). – 2015. – 14 сак. – С. 5.

16. Смык Айгуль Аразаловна // Соломенных дел мастера Витебщины / Н. Л. Федористова, И. П. Хитько, М. П. Шерикова. – Витебск : САМПО, 2009. – С. 114–115.

17. Шпаковская, Г. Ремесленник с душой поэта / Г. Шпаковская // Народнае слова. – 2013. – 15 чэрв. – С. 8.