Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Балоты. Шумілінскі раён

На балоты прыпадае каля 10 % тэрыторыі Шумілінскага раёна. Гэта масівы верхавых балот: Обаль–2, Обаль–1, Ямішча і іншых, адзінае нізіннае балота – Дабееўскі Мох.

Обальскія балоты размешчаны за 13 км ад г. п. Обаль. Іх плошча амаль 5 тыс. гектараў. Калісьці тут было вялізнае пасляледніковае возера. Паступова, пачынаючы з мелкаводных заліваў, яно пачало зарастаць надводнай і падводнай расліннасцю. Прайшло 13 тысяч гадоў, як утварылася гэта верхавое балота. На ім як памяць пра той далёкі час блішчаць воднай гладдзю астаткавыя азёры Марынец, Расалай.

Нізіннае балота Дабееўскі Мох перанесла магутны ўдар па сваёй экасістэме ў выніку правядзення меліярацыйных работ у 50–70-я гады XX стагоддзя. Размешчанае на паўднёвым захадзе ад Шуміліна, яно на месцы былых торфараспрацовак зарастае хмызняком. Сістэма меліярацыйных каналаў працягвае збіраць грунтовыя воды, якія раней жывілі гэты балотны масіў.

У Шумілінскім раёне з 2009 года ажыццяўляецца паўторнае забалочванне выпрацаванага ў 1922–2002 гадах тарфянога радовішча «Обаль–1» плошчай 1780 га. Выпрацаваныя тарфянікі штогод выкідваюць у паветра каля 13,5 тыс. тон вуглякіслага газу. Пасля ажыццяўлення праекта па радовішчу «Обаль–1» праз 3–5 гадоў балота пачне паглынаць да 3,5 тыс. тон вуглякіслага газу за год.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Балоты // Гісторыка-краязнаўчы курс «Наша Шуміліншчына». Шуміліназнаўства / уклад.: В. А. Падляшчук [і інш.]. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2010. – С. 25–26.

2. Ермалаеў, С. І Обальскае балота ўздыхнула / С. Ермалаеў // Герой працы (Шумiлiна). – 2009. – 26 мая. – С. 5.

3. Обальскае балота – жамчужына Паазер'я // Герой працы (Шумiлiна). – 2010. – 20 ліп. – С. 4–5.

4. Чарнічэнка, Н. Адраджэнне прыгажосці / Н. Чарнічэнка // Віцьбічы = Витьбичи. – 2011. – 23 июля. – С. 7, 11.

5. Шэдзько, А. Па балотах Обальшчыны: нататкі журналіста-натураліста / А. Шэдзько // Герой працы (Шумiлiна). – 2006. – 11 ліп. – С. 3.