Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Полацкі кадэцкі корпус. Полацкі раён, г. Полацк

Гісторыя стварэння Полацкага кадэцкага корпуса непасрэдна звязана з Полацкай езуіцкай акадэміяй. Рашэнне аб адкрыцці ў Полацку езуіцкай акадэміі было прынята ў студзені 1812 года. Яна праіснавала да 1820 года, калі была забаронена дзейнасць ордэна езуітаў.

Пасля гэтага, на месцы езуіцкай акадэміі было створана Вышэйшае піярскае вучылішча. У Полацкім вышэйшым піярскім вучылішчы займалася больш за 200 чалавек, а ў сваёй структуры яно мела 3 ступені: першую – падрыхтоўчы клас, другую – курс гімназіі (4 класы), трэцюю – «курс вышэйшых навук» (3 курсы).

Прэфектам вучылішча быў прызначаны B. Іжыховіч. Фізіку i механіку выкладаў А. Владзідут, тэалогію – Д. Тамашэвіч, логіку, філасофію, алгебру i геаметрыю – В. Юрэвіч, усеагульную гісторыю i права – М. Брадовіч, натуральную гісторыю – К. Львовіч, арыфметыку, матэматыку i землямерную справу – Л. Шумкоўскі, геаграфію i пачатковую гісторыю – А. Цітур, рыторыку, польскую i лацінскую мовы – В. Дамброусю, польскую i лацінскую літаратуру – М. Станевіч.

3 мэтай «проведения на Западном крае идеи русского просвещения, русского патриотизма и русского дела» царскім урадам 26 красавіка 1830 года было прынята рашэнне на месцы піярскага вучылішча заснаваць Полацкі кадэцкі корпус.

Першым начальнікам Полацкага кадэцкага корпуса 6 снежня 1834 года быў прызначаны генерал-маёр Павел Кесаравіч Хвашчынскі. Афіцыйнае адкрыццё корпуса адбылося ў дзень нараджэння імператара Мікалая I – 25 чэрвеня 1835 года.

Полацкі кадэцкі корпус быў заснаваны для дзяцей дваран Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай, Смаленскай губерняў i Беластоцкай вобласці, а таксама дзяцей афіцэраў i чыноўнікаў ваенных пасяленняў Віцебскай i Магілёўскай губерняў. У першы год прадпісвалася прымаць падлеткаў ва ўзросце ад 12 да 14 гадоў. Пры гэтым перавага аддавалася старэйшым па ўзросце кандыдатам, каб яны не страцілі права на паступленне ў кадэцкія корпусы. На другі год прымаліся падлеткі ва ўзросце ад 11 да 13 гадоў, на трэці – ад 10 да 13 i на чацвёрты – ад 9 да 11 гадоў.

Пры паступленні ў кадэцкі корпус кожны кандыдат павінен быў прадставіць шэраг дакументаў: пасведчанне аб дваранскім паходжанні (з 1833 года па загаду Мікалая I было забаронена залічваць у кадэты дзяцей недваранскага паходжання), пасведчанне аб нараджэнні i хрышчэнні, пасведчанне аб стане здароўя.

Аднак, з цягам часу сярод навучэнцаў корпуса з'яўляюцца выхадцы i з іншых сацыяльных груп, у кастрычніку 1915 года з 403 полацкіх кадэтаў прадстаўнікоў дваран было 307, мяшчан – 48, духавенства – 26, купцоў – 8, сялян – 4, казакоў – 2, з ганаровых грамадзян – 8 чалавек .

Згодна з правіламі прыёму навучэнцы кадэцкага корпуса падзяляліся на 2 катэгорыі: інтэрнаў (штатныя i звышштатныя) i экстэрнаў (прыходзячыя вучні). У сваю чаргу інтэрны падзяляліся на казённакоштных (утрымліваліся за дзяржаўныя сродкі), сваякоштных (утрымліваліся за кошт бацькоў), стыпендыятаў, якія вучыліся на стыпендыі дваранства, арганізацый, прыватных асоб.

На вучобу за казённы кошт прымалі толькі дзяцей афіцэраў i ваенных чыноўнікаў, якія праслужылі ў арміі не менш за 10 гадоў альбо звольненых па іншых прычынах (раненне, кантузія i г. д.), але з правам нашэння мундзіра. Акрамя ix на казённае ўтрыманне прымаліся падлеткі, чые бацькі загінулі на службе, памерлі ад ран альбо сталі інвалідамі, а таксама дзеці выкладчыкаў кадэцкіх корпусаў, якія праслужылі ў навучальнай установе не менш за 5 гадоў. Усе гэтыя кандыдаты былі падзелены на 14 разрадаў па ступені льгот, якія мелі ix бацькі.

Сваякоштнымі выхаванцамі (яны лічыліся звышштатнымі інтэрнамі) прымаліся дзеці астатніх афіцэраў i патомных дваран. Пры гэтым тыя, хто меў права на казённае ўтрыманне, але не прайшоў на выдзеленыя месцы, плацілі менш (так званы зменшаны кошт), чым астатнія.

У якасці штатных i звышштатных стыпендыятаў у кадэцкія корпусы залічваліся падлеткі, якіх абрала дваранства тых губерняў (альбо асобы, якія заснавaлi стыпендыю), на грошы якіх была ўтворана вакансія.

Экстэрнамі прымалі прадстаўнікоў ycix саслоўяў з аплатаю за навучэнне, як у цывільных гімназіях. Але колькасць вакансій для ix была абмежавана.

Акрамя агульных правіл прыёму для дваранства беларускіх губерняў існавалі некаторыя абмежавaннi: у адпаведнасці з загадам Мікалая I у Полацкі кадэцкі корпус было забаронена прымаць тых дваранскіх дзяцей, чые бацькі ўдзельнічалі ў паўстанні 1830–1831 гг., але былі памілаваны. Такіх падлеткаў было рэкамендавана накіроўваць у навучальныя ўстановы, якія знаходзіліся ўнутры імперыі.

Па праекце Полацкі кадэцкі корпус быў разлічаны на 400 выхаванцаў. 4 снежня 1837 года былі зацверджаны палажэнне, штат i табель Полацкага кадэцкага корпуса. Паводле штатнага раскладу былі створаны 3 ранжыраваныя роты (грэнадзёрская i 2 мушкецёрскія) i адна неранжыраваная па 100 кадэтаў у кожнай, якія складалі батальён. Для выканання гаспадарчых работ у корпусе існавала службовая рота на чале з афіцэрам.

Полацкі кадэцкі корпус належаў да ліку губернскіх кадэцкіх карпусоў, а гэта азначала, што ў ім былі толькі падрыхтоўчыя (2 гады) i агульныя (4 гады) курсы. Пасля заканчэння курса навук полацкія кадэты пераводзіліся ў Пецярбург у Дваранскі полк, дзе працягвалі адукацыю.

У 1857 годзе былі створаны спецыяльныя класы, пасля заканчэння якіх кадэты атрымлівалі афіцэрскае званне i накіроўваліся ва ўсе віды сухапутных войскаў. А ў 1863 годзе гэтыя класы былі закрыты, i кадэты, пасля паспяховага заканчэння навучання, накіроўваліся ў Канстанцінаўскае ваеннае вучылішча ў Пецярбургу.

У сувязі з ваеннай рэформай, якая пачалася ў 1862 годзе, замест Полацкага кадэцкага корпуса ў 1865 годзе была створана Полацкая ваенная гімназія з шасцігадовым курсам вучобы (з 1873 года – сямігадовым) i штатам у 350 выхаванцаў. Курс ваеннай гімназіі быў набліжаны да курса рэальнага вучылішча, але перавышаў яго па колькасці гадзін на вывучаемыя дысцыпліны. Навучэнцы гімназіі замест рот падзяляліся на ўзросты (малодшы, сярэдні i старэйшы).

22 чэрвеня 1882 года Полацкая ваенная гімназія зноў была рэарганізавана ў кадэцкі корпус, які праіснаваў пад першапачатковай назвай да 1917 года. Поўны курс навучання складаў 7 гадоў. Пасля заканчэння вучобы большая частка выхаванцаў накіроўвалася ў ваенныя вучылішчы.

У жніўні 1917 года корпус быў перайменаваны ў Полацкую гімназію ваеннага ведамства. Згодна з новымі правіламi прыёму, зацверджанымі ваенным міністрам у жніўнi 1917 года, у гімназіі ваеннага ведамства дазвалялася прымаць дзяцей ваеннаслужачых (генералаў, афіцэраў, салдат, ваенных чыноўнікаў), якія загінулі на фронце або cтaлі інвалідамі.

Прыход да ўлады бальшавікоў не толькі пахаваў спадзяванні полацкіх кадэтаў зноў аб'яднацца ў сваix родных сценах, але i ўвогуле прадвырашыў лёc існуючых ваенна-навучальных устаноў. Новая ўлада адмовілася ад утрымання гімназій ваеннага ведамства, i яны падлягалі скасаванню. 1918 год стаў апошнім годам ix існавання.

У 1919–1920 гг. рэшткі кадэцкіх корпусаў (у тым ліку Полацкага) былі аб'яднаны ў Крымскі i Феадосійскі кадэцкія корпусы. У 1920 годзе яны былі вывезены за мяжу.

Сярод полацкіх кадэтаў першага набору значацца прозвішчы Mixaілa Базарэвіча, Аляксандра Крупчанкова, Аляксандра Міхайлава, Івана Заблоцкага, Фёдара Пракудзіна, Сямёна i Mixaілa Цялегіных, Biктapa Маралеўскага, Паўла i Фёдара Мураўёвых i інш. У 1836 годзе кадэтамі стaлi яшчэ 100 юнакоў. Сярод ix: Сямён Шуцін, Мікалай Багданаў, Мікола Іваноў, Аляксандр Агароў, Kaзімip Яблонскі, Уладзімір i Васіль Лебядзеўскія, Аляксандр Уласаў, Іван Дземідоўскі, Захар Калінін i інш. Aпoшнi выпуск у Полацкім кадэцкім корпусе адбыўся ў мai 1917 года.

У спice першых выкладчыкаў корпуса значацца прозвішчы падпалкоўніка Базілеўскага, штабс-капітанаў Кафтуновіча, Чапліна, Зубасава, Елістратава, Кобра. Miне час, i сярод выкладчыкаў корпуса з'явяцца яго выпускнікі: генерал-маёр Рыгор Паўлавіч Кузьмін-Kapaвaeў – дырэктар Полацкай ваеннай гімназіі з 1864 па 1867 гг., браты палкоўнік Аляксандр Сцяпанавіч Чыж i падпалкоўнік Іван Сцяпанавіч Чыж, падпалкоўнік Пётр Пятровіч Ваксмут, капітаны Уладзімір Аляксандравіч Правікаў, Аляксандр Дзмітрыевіч Шаўроў i інш.

У корпусе выкладаліся наступныя дысцыпліны: Закон Божы, руская, нямецкая i французская мовы, руская i агульная гісторыі, геаграфія, матэматыка (арыфметыка, алгебра, геаметрыя, трыганаметрыя, аналітычная геаметрыя), фізіка, хімія, законазнаўства, чарчэнне, мінералогія, фізіялогія, батаніка, касмаграфія, маляванне, музыка, спевы, танцы. Шмат yвaгi надавалася страявым заняткам, плаванню, гімнастычным практыкаванням, фехтаванню. Сярод ваенных навук выкладаліся тактыка, артылерыя, ваенная гісторыя i фартыфікацыя.

Такім чынам, Полацкі кадэцкі корпус адыграў станоўчую ролю ў айчыннай гісторыі. Ён у значнай ступені кампенсаваў недахоп навучальных устаноў на тэрыторыі Беларусі, а яго выхаванцы прынеслі добрую славу як самому корпусу, так i нашай Бацькаўшчыне.

 

 

Мікалаеўскі сабор і Полацкі кадэцкі корпус на малюнку Н. Орды (1876). Фотаздымак з сайта https://www.psu.byГрупа полацкіх кадэтаў з выкладчыкамі (1912). Фотаздымак з сайта https://www.psu.byВід на Полацкі кадэцкі корпус. Фотаздымак з сайта https://www.psu.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. 1835. Адкрыццё Полацкага кадэцкага корпуса // Свобода. – 1997. – 8 ліп – С. 5.

2. 1835 г. Адкрыццё Полацкага кадэцкага корпуса // Беларуская мінуўшчына. – 1996. – № 2. – С. 19–21.

3. Арлоў, У. Гісторыя Беларусі: год за годам (1835 г. Адкрыццё Полацкага кадэцкага корпуса) / У. Арлоў, Г. Сагановіч // Беларуская мінуўшчына. – 1996 – № 2 – С. 19–20.

4. Арлоў, У. Полацкія кадэты / У. Арлоў // Спадчына. – 1993. – № 1. – С. 28–40.

5. Жевнерович, Ж. Е. Храня традиции Полоцкого кадетского корпуса / Ж. Е. Жевнерович // Выхаванне і дадатковая адукацыя. Серыя «У дапамогу педагогу». – 2012. – № 2. – С. 32–36.

6. Косцін, Б. Са сцен кадэцкага / Б. Косцін // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. – 1988. – № 3. – С. 26.

7. Лиходедов, В. В поисках утраченного / В. Лиходедов // Советская Белоруссия. – 2005. – 17 дек. – С. 27.

8. Лукашэвіч, А. Полацкі кадэцкі корпус / А. Лукашэвіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1999. – Т. 5 : М–ПУД. – С. 535–536.

9. Лукашэвіч, А. М. Полацкі кадэцкі корпус / А. М. Лукашэвіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Э. Э. Жакевіч, А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн, 2001. – Т. 12 : Палікарт–Праметэй. – С. 463.

10. Паўлава, Н. Старадаўні беларускі ваенны сцяг праз сто гадоў вярнуўся ў Полацк / Н. Паўлава // Звязда. – 2015. – 8 верас. – С. 2.

11. Поляков, С. Глубокий след в истории Отчизны / С. Поляков // Полацкі веснік. – 2010. – 20 ліп. – С. 5.

12. Поляков, С. И. Полоцкий кадетский корпус. История в лицах / С. И. Поляков. – Полоцк : Полоцкое книжное издательство ; Спасо-Евфросиниевский женский монастырь в г. Полоцке, 2010. – 71 с.

13. Самович, А. Полоцкий кадетский корпус / А. Самович // Армия. – 2002. – №1. – С. 42–45.

14. Шайкоў, В. І. Полацкі кадэцкі корпус/ В. І. Шайкоў, А. М. Лукашэвіч // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 288–292.

15. Шайкоў, В. Полацкі кадэцкі корпус і яго выхаванцы: (1835–1918 ) / В Шайкоў, А. Лукашэвіч // Беларускі гістарычны часопіс. – 1999. – № 4 – С. 45–51.

16. Шифрина, Е. П. Странички музыкальной жизни Полоцкого кадетского корпуса / Е. П. Шифрина // Адукацыя и выхаванне. – 1998 – № 7. – С. 113–117.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Полоцкий кадетский корпус