Верхнядзвінскі, парк. Верхнядзвінскі раён
- Подробности
- Створана 18.10.2018 11:42
- Адноўлена 11.12.2018 08:55
Верхнядзвінскі гарадскі парк не падобны на паркі іншых райцэнтраў. Ён сфарміраваны ў натуральным сасновым боры на тэрасах і берагавым схіле Дзвіны.
З галоўнай набярэжнай алеі можна спусціцца на раскошны пляж. Па святах часта да берага прышвартоўваюць плывучую сцэну, і тады бераг ператвараецца ў зал для гледачоў.
Ёсць ў парку і сапраўдны зал для гледачоў – перад эстрадай на галоўнай пляцоўцы.
ЛІТАРАТУРА
1. Городской парк в Верхнедвинске // Верхнедвинский край / авт.-сост. О. В. Молодечкин ; фото В. Л. Соловьев. – Новополоцк : Молодечкин О. В., 2005. – С. 12.