Абласная спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву прафсаюзаў па лёгкай атлетыцы «Буравеснік-73», ДУ. г. Віцебск
- Подробности
- Створана 13.05.2021 10:03
- Адноўлена 13.05.2021 11:12
Афіцыйная назва | ДУ «Віцебская абласная спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву прафсаюзаў па лёгкай атлетыцы "Буравеснік-73"» |
Тып | дзяржаўная ўстанова |
Дата заснаванння | 1972 |
Адрас | г. Віцебск |
Заснавана ў 1972 годзе па рашэнні Усесаюзнага цэнтральнага савета прафесійных саюзаў, Беларускага савета прафсаюзаў і Віцебскага абласнога савета прафсаюзаў як дзіцяча-юнацкая спартыўная школа па лёгкай атлетыцы Віцебскага абласнога Усесаюзнага добраахвотнага спартыўнага таварыства «Буравеснік».
З 1985 года – ДЮСШ па лёгкай атлетыцы Віцебскага абласнога УДСТ прафсаюзаў, з 1993 года – ДЮСШ па лёгкай атлетыцы Віцебскага абласнога спартыўнага клуба «Спорт», з 1995 года –ДЮСШ па лёгкай атлетыцы Віцебскага фізкультурна-спартыўнага клуба прафсаюзаў, а з 1998 года мае сучасную назву.
У школе працавалі заслужаныя трэнеры Беларусі Я. А. Гарэлік, Л. У. Дубін, Б. С. Хачатуран, Л. В. Хадарэнка.
Сярод выхаванцаў: прызёры Алімпійскіх гульняў А. Ю. Каваленка і І. А. Лапшын, прызёры Кубка Еўропы У. І. Будзько і В. М. Чупрова (Шэдава), прызёр чэмпіянату Еўропы Г. Ф. Козак, прызёр чэмпіянату свету сярод юніёраў Я. Э. Максімава.
Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, вуліца Кастрычніцкая, 11 к. 11.
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
ЛІТАРАТУРА
1. Витебская областная СДЮШОР профсоюзов по легкой атлетике «Буревесник-73» // Профессиональные союзы Беларуси : энциклопедия : в 2 т. / редкол.: Л. П. Козик [ и др.]. – Минск, 2011. – Т. 1 : А–М. – С. 330–331.
СПАСЫЛКІ
Учреждение «Витебская областная СДЮШОР профсоюзов по легкой атлетике ''Буревесник-73''»