Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама», ДУ. г. Віцебск
- Подробности
- Створана 13.05.2021 10:03
- Адноўлена 13.05.2021 15:14
Афіцыйная назва | ДУ «Віцебская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства "Дынама"» |
Тып | дзяржаўная ўстанова |
Дата заснаванння | 1926 |
Адрас | г. Віцебск |
Афіцыйны сайт | https://dynamovitebsk.by |
У 1926 годзе ў Віцебску створаны першы «дынамаўскі» гімнастычны гурток, у які ўвайшлі секцыі барацьбы, гіравога спорту, футбола, валейбола.
У 1930-я гг. «Дынама» ўяўляла сабой арганізацыю, у якую ўваходзілі спартыўныя збудаванні, стадыёны, спартзалы і стралковыя ціры.
Да стварэння спартыўных школ усю спартыўную работу вёў вучэбна-спартыўны аддзел пры аблсавеце. Пры Віцебскім абласным савеце «Дынама» былі адкрыты дзве школы: спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву па спартыўнай гімнастыцы (1971 г., дырэктар – Бабкін Мікалай Ільіч) і комплексная спартыўная школа «Юны дынамавец» (1975 г., дырэктар – Гамзюк Анатоль Іванавіч).
У комплекснай спартыўнай школе «Юны дынамавец» культываваліся сем асноўных відаў спорту: лёгкая і цяжкая атлетыкі, стральба, веласпорт, лыжны спорт, самба, дзюдо. Пазней з'явіліся бокс, класічная барацьба, тэніс, біятлон і канькабежны спорт. У 1980 годзе дырэктарам школы быў прызначаны Сакалоў Анатоль Паўлавіч. Да 1983 года ў спартыўную базу школы ўваходзілі зала бокса, стадыён, адкрытыя корты (6 пляцовак), канькабежная дарожка, вялося будаўніцтва лыжнай базы.
1 чэрвеня 1989 года ў школе былі адкрыты аддзяленні бокса і цяжкай атлетыкі, дырэктарам стаў Гантман Марк Майсеевіч.
У 1989 годзе ў аблсавеце для падрыхтоўкі рэзерву для зборных каманд краіны створаны тры спартыўныя школы: спецыялізаваныя па гімнастыцы, боксе і цяжкай атлетыцы і комплексная ДЮСШ.
У сувязі са значным памяншэннем сродкаў на развіццё спорту на базе трох спартыўных школ былі створаны дзяржразліковыя спартыўна-камерцыйныя клубы «Алімп» (комплексная ДЮСШ), «Мужнасць» (СДЮШАР па боксе і цяжкай атлетыцы) і «Грацыя» (СДЮШАР па спартыўнай гімнастыцы).
У 1993 годзе спартыўны клуб «Грацыя» быў перададзены на баланс гарадскога спартыўнага камітэта. У гэтым жа годзе спартыўныя клубы «Алімп» і «Мужнасць» былі зачынены і замест іх адкрыта дзіцяча-юнацкая спартыўная школа пад кіраўніцтвам заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Гантмана Марка Майсеевіча.
У студзені 2005 года школа атрымала статус юрыдычнай асобы.
У СДЮШАР культывуюцца кікбоксінг, стральба кулявая, мастацкая гімнастыка, лёгкая і цяжкая атлетыкі, веласпорт, дзюдо, каратэ, фрыстайл, В'ет Во Дао і пажарна-выратавальны спорт.
Сярод выхаванцаў школы – прадстаўнікі веласпорту Таццяна Шаракова, Канстанцін Сіўцоў, Аляксандр Кучынскі; барцы Ігар Каныгін, Святлана Селіханава; цяжкаатлеты Сяргей Лагун, Генадзь Махвіеня; прадстаўнікі пажарна-выратавальнага спорту Кацярына Багданава і Вікторыя Осіпава.
Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, вуліца Церашковай, 16/2.
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
ЛІТАРАТУРА
1. Земянцев, В. А. Витебская областная организационная структура БФСО «Динамо» / В. А. Земянцев, Е. И. Павловский // Энциклопедия белорусского физкультурно-спортивного общества «Динамо» / сост.: А. А. Мушта, Е. И. Павловский ; редкол.: Т. В. Белова и др. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2013. – С. 43–50.
2. Сапроненко, В. Локальные успехи и олимпийские перспективы / В. Сапроненко // 02 (Газета віцебскай міліцыі). – 2019. – № 7–8 (апрель). – С. 2.
СПАСЫЛКІ
Белорусское физкультурно-спортивное общество «Динамо». Витебская СДЮШОР