Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дамы і палацы культуры. Мастацкая самадзейнасць. Браслаўскі раён

У структуру ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Браслаўскага раёна» ўваходзяць:

arrow Браслаўскі раённы Цэнтр культуры;

arrow Відзаўскі гарпасялковы Дом культуры;

arrow Друеўскі пасялковы Дом культуры;

arrow Слабодкаўскі этнаграфічны цэнтр;

arrow Ахрэмаўскі Цэнтр народнай культуры;

arrow Опсаўскі забаўляльна-літаратурны цэнтр;

arrow 11 сельскіх Дамоў культуры;

arrow 3 сельскія клубы;

arrow аўтаклуб.

Асноўнымі напрамкамі работы ўстаноў культуры Браслаўскага раёна з'яўляюцца:

– захаванне і развіццё нацыянальнай культуры, этнаграфіі краю, адраджэнне народных свят і абрадаў;

– арганізацыя культурнага вольнага часу насельніцтва, правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў для ўсіх катэгорый насельніцтва: дзяцей, моладзі, людзей сярэдняга ўзросту і пажылых;

– патрыятычнае выхаванне моладзі;

– прапаганда здаровага ладу жыцця;

– мастацка-эстэтычнае выхаванне, стварэнне клубных фарміраванняў па ўсіх жанрах.

Пры Дамах культуры і клубах працуюць калектывы мастацкай самадзейнасці: хары, вакальныя групы, фальклорныя калектывы, дзіцячыя танцавальныя калектывы, ансамблі і аркестры народных інструментаў. Яны дастойна дэманструюць сваё выканаўчае майстэрства на розных сцэнах і пляцоўках як у Браслаўскім раёне, так і за яго межамі. У раёне дзейнічаюць 9 народных калектываў.

Пры Дрысвяцкім СДК працуюць 8 клубных фарміраванняў, 7 з іх – дзіцячыя. Вядучым калектывам СДК з'яўляецца народны фальклорны калектыў «Вярба».

Пры Ахрэмаўскім ЦНК працуюць 10 клубных фарміраванняў, 5 з іх – дзіцячыя. Вядучым калектывам ЦНК з'яўляецца народны ансамбль беларускай песні «Сябрына».

Пры Відзаўскім ГДК працуюць 10 клубных фарміраванняў, 7 з іх – дзіцячыя. Вядучыя калектывы ГДК: народны ансамбль народнай песні «Відзаўчанка», узорная студыя эстраднай песні «Фартуна», танцавальны калектыў «Усмешка», тэатральны калектыў «Маскі».

Ужо 50 гадоў у Браславе штогод праводзіцца свята самадзейнай мастацкай творчасці, фестываль «Браслаўскія зарніцы», удзел у якім прымаюць не толькі калектывы мастацкай самадзейнасці Браслаўскага раёна, але і госці з суседніх раёнаў Віцебскай вобласці, самадзейныя калектывы з Літвы, Латвіі, Польшчы, а таксама прафесійныя мастацкія калектывы з Мінску.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Азевіч, А. Браслаўскім зарніцам – 50 / А. Азевіч // Браслаўская звязда. – 2017. – 6 мая. – С. 6.

2. Азевіч, А. Граюць на радасць людзям «Браслаўскія зарніцы» / А. Азевіч // Браслаўская звязда. – 2007. – 6 чэрв. – С. 1–2.

3. Берникович, Д. Богаты Видзы на таланты / Д. Берникович // Народнае слова. – 2012. – 24 студз. – С. 7.

4. Бялусь, А. З творчым натхненнем / А. Бялусь // Браслаўская звязда. – 2003. – 11 кастр. – С. 1.

5. Ганкина, В. Сохраняя традиции Браславской земли / В. Ганкина // Рэспубліка. – 2000. – 10 чэрв. – С. 5.

6. Дзеравянка, А. Выдатна выступілі відзаўчане / А. Дзеравянка // Браслаўская звязда. – 2012. – 15 жн. – С. 5.

7. Дзянісаў, М. Культработнікі падвялі вынікі / М. Дзянісаў // Браслаўская звязда. – 2006. – 15 лют. – С. 3.

8. Іванова, Т. Не спыняючыся на дасягнутым / Т. Іванова // Браслаўская звязда. – 2003. – 5 лют. – С. 3.

9. Казлоўская, А. Залаты голас Браслаўшчыны / А. Казлоўская // Браслаўская звязда. – 2009. – 21 лістап. – С. 3.

10. Караткова, Г. Ствараюць свята для людзей / Г. Караткова // Браслаўская звязда. – 2008. – 11 кастр. – С. 1.

11. Каўтур, М. Вячоркі ў Слабодцы / М. Каўтур // Браслаўская звязда. – 2016. – 12 кастр. – С. 6.

12. Набеева, А. Шматгранная прафесія культработніка / А. Набеева // Браслаўская звязда. – 2017. – 7 кастр. – С. 2.

13. Пашкевіч, Т. Дзень польскай культуры / Т. Пашкевіч // Браслаўская звязда. – 2006. – 13 верас. – С. 2.

14. Рагін, Я. «Бліскавічныя» акцэнты браслаўскіх брэндаў / Я. Рагін // Культура. – 2008. – 27 снеж – 2 студз. – С. 12–13.

15. Сауліч, У. Адчыніў дзверы цэнтр жыцця / У. Сауліч // Віцебскі рабочы. – 2012. – 2 кастр. – С. 8.

16. Сфера культуры патрабуе крапатлівай працы // Браслаўская звязда. – 2018. – 13 кастр. – С. 2.

17. Шпаковская, Г. Что может дружный коллектив Дома культуры / Г. Шпаковская // Народнае слова. – 2013. – 24 студз. – С. 16.

 

СПАСЫЛКІ

Культурнае жыццё Браслаўскага раёна

Творчыя калектывы Браслаўскага раёна, якія носяць званне «узорны», «народны»