Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Медыцына. Докшыцкі раён

 

Аказанне своечасовай кваліфікаванай медыцынскай дапамогi насельніцтву ў Докшыцкім раёне ажыццяўляе шматпрофільная стацыянарная ўстанова аховы здароўя «Докшыцкая цэнтральная раённая бальніца».

Сетка ўстановы складаецца з наступных структурных падраздзяленняў:

arrow Докшыцкая цэнтральная раённая паліклініка – 250 наведванняў, шматпрофільны дзённы стацыянар на 25 ложкаў;

arrow Бягомльская раённая бальніца – 200 наведванняў, дзённы стацыянар – 5 ложкаў;

arrow 3 участковыя бальніцы (Бярэзінская ўчастковая бальніца – 30 наведванняў, стацыянар на 10 ложкаў; Валкалацкая ўчастковая бальніца – 20 наведванняў, стацыянар на 10 ложкаў; Крулеўшчынская ўчастковая бальніца – 100 наведванняў, стацыянар на 15 ложкаў);

arrow Беразкоўская бальніца сястрынскага догляду з амбулаторыяй урача агульнай практыкі – 20 наведванняў у змену, стацыянар на 10 ложкаў;

arrow 3 амбулаторыі ўрача агульнай практыкі (Параф'янаўская амбулаторыя – 40 наведванняў, Порплішчанская амбулаторыя – 25 наведванняў, Сітцаўская амбулаторыя – 40 наведванняў);

arrow 18 фельчарска-акушэрскіх пунктаў.

У раёне працуе 48 урачоў і 241 сярэдні медыцынскі работнік.

Забяспечанасць урачамі на 1000 жыхароў – 2,1, сярэднім медперсаналам – 10,6.

Асноўным цэнтрам аказання медыцынскай дапамогі ў горадзе з'яўляецца Докшыцкая цэнтральная раённая бальніца на 150 стацыянарных ложкаў, паліклініка на 250 наведванняў за змену, шматпрофільны дзённы стацыянар на 25 ложкаў. Ва ўстанове аховы здароўя «Докшыцкая ЦРБ» працуюць 50 урачоў і 273 работнікі сярэдняга медперсаналу. Сярод урачоў 16 маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю, другую – 21 урач. Бальніца ўкамплектавана абсталяваннем, якое дазваляе цалкам выконваць задачы па медыцынскай дапамозе насельніцтву. Стаматалагічнае, хірургічнае, рэанімацыйнае аддзяленні абсталяваны сучаснымі медпрыборамі і ўстаноўкамі.

У аптэчную сетку раёна ўваходзяць 7 аптэк і 2 аптэчныя кіёскі.

Для аказання дапамогі розным катэгорыям грамадзян і сем'ям у сферы сацыяльных, юрыдычных, сацыяльна-педагагічных паслуг створаны дзяржаўная ўстанова «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва». Прадугледжана надомнае абслугоўванне на ўмовах частковай, поўнай аплаты і бясплатна. Цэнтрам аказваюцца платныя разавыя паслугі розным катэгорыям насельніцтва.

У Докшыцкім раёне дзейнічае дзяржаўная ўстанова «Докшыцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі», якая праводзіць:

– даследаванне харчовых прадуктаў і харчовай сыравіны, вады па мікрабіялагічных і санітарна-хімічных паказчыках;

– работы па дзяржаўнай санітарна-гігіенічнай экспертызе, гігіенічнай ацэнцы ўмоў працы на прадпрыемствах, вучэбна-выхаваўчага працэсу з лабараторна-інструментальнымі даследаваннямі;

– кансультацыі па пытаннях прафілактыкі інфекцыйных і паразітарных захворванняў, фарміравання здаровага ладу жыцця;

– мерапрыемствы і іншую асветную працу па праблеме прафілактыкі ВІЧ/СНІД і інш.

На тэрыторыі раёна размешчаны санаторый «Баравое» і санаторый-прафілакторый «Лясное».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Альшэўская, Т. Каб працоўны ўклад быў больш адчувальным / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2011. – 19 лют. – С. 1–2.

2. Альшэўская, Т. Прафесія на ўсё жыццё / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2017. – 11 студз. – С. 1–2.

3. Аўласевіч, Г. «Усе, хто працуе ў медыцыне, для мяне героі» / Г. Аўласевіч ; гутарыла Н. Навіцкая // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 17 студз. – С. 1, 3.

4. Аўтух, М. Ваш крывяны ціск, тэмпература... / М. Аўтух // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2009. – 1 жн. – С. 7.

5. Ахова здароўя // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 591–592.

6. Бяляўская, Н. У аддзяленні «Вясёлка» / Н. Бяляўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2010. – 6 сак. – С. 3.

7. Докшицам 600 : справочно-информационные материалы / отдел идеологической работы Докшицкого райисполкома ; фото: С. А. Васько, Ю. А. Шульгат. – Новополоцк, 2007. – С. 22.

8. Лук'яненка, М. Лячэнне з камфортам / М. Лук'яненка // Рэспубліка. – 2008. – 28 мая. – С. 24.

9. Майская, Т. Асаблівая ўвага – кожнаму пацыенту / Т. Майская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2019. – 26 студз. – С. 2.

10. Навіцкая, Н. На варце жыцця / Н. Навіцкая // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2016. – 12 сак. – С. 5.

11. Навіцкая, Н. На маршруце – Крулеўшчынская ўчастковая бальніца / Н. Навіцкая // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2016. – 30 студз. – С. 5.

12. Навіцкая, Н. Прафесіянал вышэйшай катэгорыі / Н. Навіцкая // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 14 сак. – С. 1.

13. Навіцкая, Н. Сонечны доктар / Н. Навіцкая // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2018. – 16 чэрв. – С. 4.

14. Навіцкая, Н. Стаматалагічная паліклініка адкрылася ў Докшыцах / Н. Навіцкая // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2017. – 9 снеж. – С. 1.

15. Прыярытэтныя крокі ў ахове здароўя // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2016. – 30 сак. – С. 1–2.

16. Сташэвіч, Н. Быў такі доктар / Н. Сташэвіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2019. – 6 лют. – С. 5.

 

СПАСЫЛКІ

arrow УЗ «Докшыцкая цэнтральная раённая бальніца

arrow ДУ «Докшыцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»

arrow ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»