Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Цэнтральная раённая бібліятэка, ДУК. Расонскі раён, г. п. Расоны

 

У 1926 годзе ў г. п. Расоны пры Народным Доме была заснавана бібліятэка.

Колькасць чытачоў – 160 чалавек, кніжны фонд – 3087 экзэмпляраў. Працавала 20 перасовачных бібліятэк, якія перамяшчаліся па вёсках.

У 1937 годзе былі адкрыты хаты-чытальні.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны праца бібліятэкі была спынена. У 1947 годзе аднавілася як раённая бібліятэка. Для прыцягнення чытачоў праводзіліся чытацкія канферэнцыі, літаратурныя вечары, бібліяграфічныя агляды і іншыя мерапрыемствы.

У 1962 годзе ў сувязі з ліквідацыяй Расонскага раёна была перайменавана ў пасялковую.

У 1965 годзе быў адноўлены Расонскі раён. Раённая бібліятэка стала метадычным цэнтрам для ўсіх бібліятэк раёна. Вялікую ўвагу супрацоўнікі бібліятэкі надавалі выхаванню моладзі на прыкладах старэйшага пакалення. Павялічвалася колькасць чытачоў. У 1968 годзе кніжны фонд складаў 28789 экзэмпляраў, якімі актыўна карысталіся 1612 чытачоў.

З 1976 года з'яўляецца цэнтральнай бібліятэкай Расонскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Па стане на 2015 год кніжны фонд больш за 30 тысяч экзэмпляраў. Бібліятэка штогод абслугоўвае каля 2000 чытачоў.

Пры бібліятэцы працуе Цэнтр прававой інфармацыі з электроннай базай дадзеных «Мір права».

Бібліятэка актыўна супрацоўнічае з Расонскім раённым Цэнтрам культуры і народнай творчасці і Музеем баявой садружнасці (г. п. Расоны).

Расонская цэнтральная раённая бібліятэка мае бібліёбус, які дазваляе прадастаўляць літаратуру жыхарам аддаленых вёсак Расонскага раёна, дзе няма стацыянарных бібліятэк.

Створаны фонд літаратуры для людзей са слабым зрокам.

Склад Расонскай цэнтральнай раённай бібліятэкі:

– абанемент;

– чытальная зала;

– аддзел бібліятэчнага маркетынгу;

– аддзел камплектавання, апрацоўкі і арганізацыі адзінага фонду.

Асноўны напрамак работы – прапаганда беларускай краязнаўчай літаратуры, адраджэнне народных традыцый, абрадаў, экалагічнай асветы, эстэтычнага і маральнага выхавання.

Расонская цэнтральная раённая бібліятэка праводзіць мерапрыемствы, якія прапагандуюць імёны навукоўцаў, мастакоў, паэтаў, жыццё і дзейнасць якіх звязана з Расоншчынай, прэзентацыі кніг мясцовых пісьменнікаў, сустрэчы з таленавітымі людзьмі краю.

Пры бібліятэцы працуе жаночы клуб «Майская ружа», які аб'ядноўвае жанчын розных узростаў і прафесій.

Адрас: Віцебская вобласць, Расонскі раён, г. п. Расоны, вуліца Савецкая, д. 5.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Алексеева, М. «Благодарное слово пчеле» / М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2018. – 18 жн. – С. 7.

2. Алексеева, М. Праздник песни и картин / М. Алексеева, И. Гореликова, А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2017. – 7 кастр. – С. 3.

3. Алексеева, М. Пушкинский вечер / М. Алексеева, Т. Лопатина, А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2017. – 4 лістап. – С. 3.

4. Алексеева, М. «Чарнобыль – боль, які спальвае сэрцы» / М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2017. – 29 крас. – С. 4.

5. Аляксеева, М. Спалучае свет кніг і людзей / М. Аляксеева // Голас Расоншчыны. – 2006. – 15 верас. – С. 1.

6. Бородулькина, А. «И строки согревают душу» / А. Бородулькина, И. Гореликова, М. Алексеева // Голас Расоншчыны. – 2017. – 28 кастр. – С. 9.

7. Кириллова, Е. Души прекрасные моменты... / Е. Кириллова, А. Бородулькина // Голас Расоншчыны. – 2017. – 22 крас. – С. 5.

8. Расонская цэнтральная раённая бібліятэка // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. У. Андрыевіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – Т. 6 : М–Я. – С. 272.

9. Россонская центральная районная библиотека // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 412.

10. «Строка к строке о той войне» / М. Алексеева [и др.] // Голас Расоншчыны. – 2017. – 13 мая. – С. 8.

 

Паэтычны марафон «Ода Расонам» у Расонскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Фотаздымак з сайта http://www.rossonka.by

СПАСЫЛКІ

arrow Афіцыйны сайт ДУК «Расонская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»

arrow Афіцыйны сайт Расонскага райвыканкама