Візітная картка. Верхнядзвінскі раён
- Подробности
- Створана 07.02.2018 12:42
- Адноўлена 07.02.2018 13:26
Верхнядзвінскі раён размешчаны на паўночным захадзе Віцебскай вобласці, на стыку дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь з Латвіяй і Расійскай Федэрацыяй. Раён утвораны 17 ліпеня 1924 г. як Дрысенскі раён і да ліпеня 1930 г. быў у складзе Полацкай акругі. У лютым 1938 г. увайшоў у Віцебскую вобласць. 25 снежня 1962 г. атрымаў сваю сучасную назву ў сувязі з перайменаваннем раённага цэнтра г. Дрыса ў г. Верхнядзвінск. Плошча раёна 2,14 тыс. км2. Насельніцтва па стане на 1 студзеня 2017 года – 21573 чалавекі, у тым ліку 8531 чалавек – гарадское і 13042 чалавекі – вясковае. Больш 80 % насельніцтва – беларусы, 10 % – рускія. У раёне налічваецца 265 населеных пунктаў і 9 сельскіх саветаў: Асвейскі, Бігосаўскі, Боркавіцкі, Бялькоўшчынскі, Валынецкі, Дзёрнавіцкі, Каханавіцкі, Сар’янскі, Шайцераўскі. Цэнтр раёна – горад Верхнядзвінск, буйныя населеныя пункты: гарадския пасёлкі Асвея, Бігосава, Боркавічы, Валынцы, Дзёрнавічы, Сар’я, Шайцерава. |
У раёне дзейнічаюць 2 пункты пропуску праз дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь: Бігосава – Індра і Грыгароўшчына – Пацерніекі.
Праз раён праходзяць чыгунка Віцебск – Полацк – Бігосава – Даўгаўпілс (Латвія), а таксама аўтадарогі Віцебск – Полацк – мяжа Латвіі і мяжа Расіі – Верхнядзвінск – Шаркаўшчына – Казьяны і інш.
Каля вёскі Прошкі на граніцы Беларусі, Расіі і Латвіі насыпаны мемарыял Курган Дружбы. Тут знаходзіцца самая крайняя паўночная кропка Беларусі.
На тэрыторыі раёна размешчаны 30 помнікаў археалогіі, 10 помнікаў архітэктуры, 2 мемарыяльныя комплексы, 89 воінскіх пахаванняў, больш за сто помнікаў ахвярам фашызму, 19 помнікаў, прысвечаных гістарычным падзеям і знакамітым людзям.
ЛІТАРАТУРА
1. Административно-территориальное деление // Верхнедвинский район : справочно-информационные материалы / подгот. отдел идеологической работы Верхнедвинского райисполкома ; фото В. Л. Соловьева. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2007. – С. 10.
2. Бубала, А. Тваё месца на планеце Зямля / А. Бубала // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2016. – 27 снеж. – С. 4.
3. Верхнедвинский край / авт.-сост. О. В. Молодечкин ; ред. А. Ф. Бубало ; фото В. Л. Соловьева. – Верхнедвинск, 2005. – 30 с. : ил.
4. Верхнедвинский район // Витебская область: природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region: the nature, tourism, sports, rest / под общ. ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : Витебский Центр маркетинга, 2005. – С. 108–117.
5. Верхнедвинский район // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 129–133.
6. Верхнедвинский район: слагаемые благополучия // Финансы. Учет. Аудит. – 2008. – № 1. – С. 17–19.
7. Верхнедвинский район // Туристические регионы Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника ; редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; сост. Л. В. Ловчая. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 125–126.
8. Верхнедвинский район // Туристическая энциклопедия Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника ; редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 85–86.
9. Верхнедвинский район : фотоальбом / текст: отдел идеологической работы Верхнедвинского райисполкома ; фото В. Л. Соловьев. – 2-е изд. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2012. – [25] с.
10. Верхнядзвінскі раён // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – С. 262–263.
11. Верхнядзвінскі раён // Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны Рэспубліка Беларусь : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад. Л. В. Календа. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 116–117.
12. Здесь звезды купаются в чистой воде = Тут зоркі купаюцца ў чыстай вадзе = The Stars are Bathing in the Clear Water Here / сост.: О. В. Молодечкин. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2008. – 52 с. : цв. ил. – (Краеведы Витебщины о любимом крае. Вып. 3).
13. Памяць: Верхнядзвінскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. А. Ф Бубала ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1999–2000. – 2 кн.
СПАСЫЛКІ