Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Латгальскае ўзвышша. Верхнядзвінскі раён

Латгальскае ўзвышша– узвышша знаходзіцца на захадзе Верхнядзвінскага раёна. Асноўная частка знаходзіцца на паўднёвым усходзе Латвіі, на тэрыторыі Беларусі толькі невялікі ўчастак (0,2 тыс. м2).

Некаторыя даследчыкі адгор’ем Латгальскага ўзвышша лічаць Асвейскую граду. Узвышша адносіцца да правінцыі Усходняй Прыбалтыкі, але на Беларусі мае шмат агульнага з беларускім Паазер’ем.

Узвышша сфарміравалася ў браслаўскую стадыю паазерскага зледзянення. Рэльеф узгорыста-хвалісты, найвышэйшы пункт – 192 м над узроўнем мора.

Найбольшыя рэкі – правыя прытокі Заходняй ДзвіныСар’янка (даліна яе абмяжоўвае ўзвышша з усходу) з прытокам Асуніца і Росіца. Азёры – Максімава, Чорнае, Белае, Доўгае.

Лесам занята 25 % тэрыторыі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Латгальскае ўзвышша // Геаграфія Беларусі : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: Л. В. Казлоўская [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1992. – С. 60.