Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Асвейская града. Верхнядзвінскі раён

 

Асвейская града – узвышша на крайняй поўначы Беларусі, у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці. Працягнулася ад даліны р. Сар'янка (правы прыток Заходняй Дзвіны) на ўсход па паўднёвым беразе Асвейскага возера да возера Белае больш як на 30 км. Мае выгляд асіметрычнага вала з абсалютнай вышынёй больш за 200 м.

Града лічыцца ўсходнім адгор'ем Латгальскага ўзвышша, асноўная частка якога знаходзіцца ў межах Латвіі. Узвышша сфарміравалася ў час апошняга на Беларусі паазерскага зледзянення, было натуральнай падпрудай старажытнага прыледавіковага возера.

Паўночны схіл Асвейскай грады абрываецца да Асвейскага возера некалькімі тэрасамі. Паўднёвы схіл паката спускаецца да Полацкай нізіны.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Асвейская града // Геаграфія Беларусі : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: Л. В. Казлоўская [і інш.]. – Мн., 1992. – С. 45.

2. Физическая география Витебской области : учебное пособие / М. И. Бобрик [и др.]. – Витебск, 2004. – С. 50.

3. Якушка, В. П. Асвейская града / В. П. Якушка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал. : Г. П. Шамякін [і інш.]. – Мн., 1983. – Т. 1. – С. 140.