Асвейскае, возера. Верхнядзвінскі раён
- Подробности
- Створана 18.10.2018 11:56
- Адноўлена 02.09.2020 08:59
Асвейскае возера знаходзіцца ў Верхнядзвінскім раёне, у басейне ракі Дрыса, у межах Асвейскага паляўнічага заказніка.
Пры ўзроўні возера 129,8 м плошча люстра 52,8 км2; даўжыня 11,4 км; найбольшая шырыня 7,8 км; найбольшая глыбіня 7,5 м. Аб'ём вады 104 млн. м3.
Вадазбор – градава-хвалістыя ўзвышшы ледавіковага паходжання з чаргаваннем раўнінных паніжэнняў. Пад лесам 25 %. Лясныя масівы галоўным чынам на поўначы вадазбору. Катлавіна падпруднага тыпу, авальная, выцягнутая. Схілы – узгоркі і грады з адноснай вышынёй да 30 м, складзеныя з супескаў, аблесеныя, радзей разараныя. На поўдні яны размешчаны блізка да возера, месцамі парэзаныя невялікімі ярамі і ручаямі. На захад да возера прымыкае вялікая забалочаная нізіна. На захад ад г. п. Асвея на паверхню выходзяць крыніцы.
Берагі на поўдні амаль зліваюцца са схіламі катлавіны, параслі сухадольнымі травамі, у іншай частцы возера яны звычайна нізкія, спадзістыя, тарфяніста-пясчаныя, параслі балотным разнатраўем, рэдкім хмызняком. Берагавая лінія (даўж. 33,4 км) слабазвілістая. Рэльеф дна складаны, невялікія разрозненыя водмелі чаргуюцца з паніжэннямі. Каля 80 % плошчы дна возера ўкрыта гліністымі іламі, крэменязёмістымі і тонкадэтрытавымі сапрапелямі. Уздоўж паўночна-ўсходніх берагоў дно выслана заіленым пяском. У заходняй частцы возера востраў плошчай каля 5 км2, вышынёй да 30 м, узгорысты, амаль увесь разараны, вакол яго палоса надводнай расліннасці (чарот, трыснёг) шырынёй да 100 м і невялікія ўчасткі пяску каля паўднёвага берага. Каля 40 % плошчы люстра занята надводнай расліннасцю.
Для возера характэрна ўстойлівая летняя і зімовая межань і павышаны ўзровень вады ўвосень. Сярэднегадавая амплітуда вагання ўзроўню 56 см. Разводдзе пачынаецца ў 2-й палове сакавіка, спад вады цягнецца 70–120 дзён. У ліпені–жніўні ўстойлівая летняя межань. Каля берагоў замярзае ў 2-й дэкадзе лістапада. Сярэдняя таўшчыня лёду 40–50 см. Растае лёд звычайна ў красавіку. Невялікія глыбіні і вялікія памеры возера спрыяюць добраму ветравому перамешванню і праграванню вады (пераважна ў чэрвені–ліпені). Вада мяккая, слабамінералізаваная, гідракарбанатная. Кіслародная насычанасць добрая ўвесь год. Празрыстасць вады дасягае 2,3 м. Возера эўтрофнага тыпу, слабапраточнае: упадаюць р. Выдрынка і канал без назвы, сцёк праз канал Дзегцяроўка.
Пачатковымі даследаваннямі ў складзе фітапланктону выяўлена 73 віды арганізмаў (біямаса 6,8 г/м3), зоапланктону – 28 відаў (1,4 г/м3), зоабентасу – 50 відаў (15,3 г/м2). Вядзецца прамысловая лоўля рыбы. Водзяцца лешч, шчупак, язь, судак, карась, мянтуз, сазан; ёсць вугор. У трысняговых зарасніках на паўднёвым захадзе возера разводзяць андатру, водзіцца бабёр. Асвейскае возера – месца гнездавання птушак, у т. л. занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі (лебедзь-шыпун, малая чайка).
ЛІТАРАТУРА
1. Асвейскае возера // Геаграфія Беларусі : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: Л.В. Казлоўская [і інш.]. – Мн., 1992. – С. 41.
2. Асвейскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал. : Г.П. Шамякін [і інш.]. – Мн., 1983. – Т. 1. – С. 139–140.
3. Быньков, А. Освейское озеро или все же... болото? / А. Быньков // Народнае слова. – 2011. – 22 сак. – С. 5.
4. Деленковский, Н. Птичий рай / Н. Деленковский // Красота – рядом. – Мн., 1984. – С. 32–37.
5. Катлярова, Ж. Таямнічая Асвея / Ж. Катлярова // Звязда. – 1998. – 26 сак. – С. 9.
6. Кляшчук, А. Зімовыя абрысы Асвеі / А. Кляшчук // Звязда. – 2013. – 5 сак. – С. 3.
5. Край Асвейскіх азёр = Край Освейских озер / А.Ф. Бубала, В.І. Рудой ; фота А.Ф. Бубала, А.У. Маладзечкін, В.Л. Салаўёў. – Наваполацк, 2007. – С. 3–5.
8. На поўначы зямлі беларускай // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). - 2009. - 4 жн. - С. 3.
9. Наумчик, А. В. О роли чайковых птиц на охраняемых природных территориях // Охраняемые природные территории и объекты Белорусского Поозерья: современное состояние, перспективы развития : материалы III Международной научной конференции, 16-17 декабря 2009 г. / Витебский государственный университет имени П.М. Машерова, Витебский областной комитет природных ресурсов и охраны окружающей среды ; редкол.: А.М. Дорофеев (отв. ред.) [и др.]. - Витебск, 2009. – С. 156–158.
Сбор материала проводился на озере Освейском в Верхнедвинском районе.
10. Озера просят о помощи // Веды. - 2009. - 10 жн. - С. 4.
О программе экологической реабилитации Освейского озера Верхнедвинского раёна.
11. Освейское водохранилище // Водохранилища Беларуси : справочник / под ред. М.Ю. Калинина. – Мн., 2005. – С. 88–89.
12. Островский, О. А. Динамика видового состава и численности водоплавающих птиц озера Освейское за последние 30 лет // Охраняемые природные территории и объекты Белорусского Поозерья: современное состояние, перспективы развития : материалы III Международной научной конференции, 16–17 декабря 2009 г. / Витебский государственный университет имени П.М. Машерова, Витебский областной комитет природных ресурсов и охраны окружающей среды ; редкол.: А.М. Дорофеев (отв. ред.) [и др.]. – Витебск, 2009. – С. 66–67.
13. Радкевич, Д. В. Краткая морфологическая и промысловая характеристика линия озера Освейское / Д.В. Радкевич, С.А. Кукушкин // Веснік Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. –1997. – № 3. – С. 79–82.
14. Рогалеў, А. Асвея і яе возера / А. Рогалеў // Культура. – 2004. – 14–20 жн. – С. 14.
15. Рогалеў, А. Дачка ветранага Свею і іншыя госці з мінулага / А. Рогалеў // Родная прырода. – 2002. – № 4. – С. 21.