Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Асвейскі, заказнік ландшафтны. Верхнядзвінскі раён

Катэгорыя рэспубліканскі
Тып ландшафтны
Раён Верхнядзвінскі
Год утварэння / пераўтварэння 2000
Нумар і дата пастановы аб утварэнні / пераўтварэнні Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2000 г. № 4


Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Асвейскі» – прыродная жамчужына Беларусі, эталон лясіста-азёрных і балотных ландшафтаў. Заснаваны ў 2000 годзе. Ён абвешчаны на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці ў мэтах захавання ў натуральным стане унікальных ландшафтаў Беларускага Паазер'я з комплексамі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Заснаваны ў 2000 годзе. Плошча 278 км2. Тэрыторыя заказніка мае статус водна-балотнага ўгоддзя міжнароднага значэння (Рамсарскай тэрыторыі) і ключавой арніталагічнай тэрыторыі. Тут ахоўваецца ўвесь прыродны комплекс, які ўяўляе сабой еўрапейскую каштоўнасць, чым зацікавіў ЮНЕСКА.

Ядром заказніка з’яўляецца возера Асвейскае. Вялікую частку ўгоддзяў займаюць верхавыя і пераходныя балоты, якія пакрыты хвойнікамі, бярэзнікамі і алешнікамі. Сярод балот раскіданы нешматлікія мінеральныя астравы. Лясы займаюць каля 30 % агульнай плошчы заказніка, лугі – 6 %, хмызнякамі пакрыта 4 % тэрыторыі.

Гідраграфічная сетка добра развіта і прадстаўлена азёрамі, рэкамі і шматлікімі меліярацыйнымі каналамі. Галоўная водная артэрыя тэрыторыі – рака Свольна.

На тэрыторыі заказніка растуць 16 відаў раслін, у тым ліку выключна рэдкіх, жыве 39 відаў жывёл, занесеных у Чырвоную Кнігу. Галоўнай жа каштоўнасцю заказніка з’яўляюцца прадстаўнікі птушынага насельніцтва. Для іх Асвейскае возера і прылеглае балота – упадабанае месца гнездавання. Тут гняздуюцца 164 віды птушак, 36 з іх занесены ў Чырвоную Кнігу Беларусі.

У азёрах заказніка жывуць шчупак і плотка, лешч, верхаводка, гусцяра, краснапёрка, карась звычайны і сярэбраны, сазан, карп, лінь, язь, жэрах, акунь, джгір, судак, сом, мянтуз, вугор, уюн і іншыя.

Лесагаспадарчая дзейнасць на тэрыторыі заказніка вядзецца ў рацыянальных памерах. З іншых відаў гаспадарання пераважаюць прамысловы і аматарскі збор грыбоў і ягад, рэгламентаванае паляванне. На тэрыторыі заказніка ствараюцца добраўпарадкаваныя зоны адпачынку. У былой вёсцы Поціна на ўскрайку бору пабудаваны Дом паляўнічага. У ім створаны ўсё бытавыя выгоды. Каля вады збудаваны прычал.

У студзені 2009 года пачаліся работы па рэнатуралізацыі парушанага тарфянога балота Асвейскае. Аднаўленне гідралагічнага рэжыму тэрыторыі ажыццяўляецца шляхам каскаднага перакрыцця перамычкі асушальнай сеткі. Праектам прадугледжана будаўніцтва 11 перамычак на дрэнажных каналах, а таксама стварэнне сістэмы плыткіх вадаёмаў з рэгуляванай глыбінёй вады.

Дзякуючы вялікай колькасці птушак і жывёл, у тым ліку занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, цікаваму ландшафту мясцовасці, буйным натуральным вадаёмам, да заказніка праяўляюць цікавасць айчынныя і замежныя вучоныя і простыя аматары прыроды. Па тэрыторыі заказніка распрацаваны турыстычныя маршруты.

 

Ландшафтны заказнік «Асвейскі». Верхнядзвінскі раён. Фотаздымак з сайта http://bahna.landЛандшафтны заказнік «Асвейскі». Верхнядзвінскі раён. Фотаздымак з сайта http://bahna.landЛандшафтны заказнік «Асвейскі». Верхнядзвінскі раён. Фотаздымак з сайта http://bahna.landЛандшафтны заказнік «Асвейскі». Верхнядзвінскі раён. Фотаздымак з сайта http://bahna.landЛандшафтны заказнік «Асвейскі». Верхнядзвінскі раён. Фотаздымак з сайта http://bahna.landЛандшафтны заказнік «Асвейскі». Верхнядзвінскі раён. Фотаздымак з сайта http://bahna.land

 

ЛІТАРАТУРА

1. Азёрна-балотны комплекс «Асвейскі» // Скарбы прыроды Беларусі [Выяўленчы матэрыял] = Treasures of Belarusian nature : тэрыторыі, якія маюць міжнар. значэнне для захавання біял. разнастайнасці / аўт. тэксту і фота: А. В. Казулін [і інш.] ; уклад.: А. В. Казулін [і інш.] ; пер. на англ. мову А. Ф. Агеенка ; пер. на бел. мову Т. І. Улевіч. – Мінск : Беларусь, 2005. – С. 142–147.

2. Булавский, В. Уникальный уголок северной Беларуси / В. Булавский // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2013. – 8 лют. – С. 7.

3. Вішнеўскі, Д. Экалогія: заказнік «Асвейскі» / Д. Вішнеўскі // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 1998. – 10 лістап. – C. 3.

4. Дединкина, С. «Ельня» и «Освейский» получают международный статус / С. Дединкина // Народнае слова. – 2002. – 26 лют. – С. 4.

5. Дединкина, С. Призраки Освейского озера: природа Белорусского Поозерья полна сюрпризов и неожиданностей / С. Дединкина // Родная прырода. – 2009. – № 12. – C. 22–23.

6. Лесничая, С. Спасём озеро Освейское – сохраним богатство природы / С. Лесничая // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2006. – 20 кастр. – С. 5.

7. Малашеня, Л. Загадки острова Ду / Л. Малашеня // Витебские вести. – 2017. – 26 окт. – С. 20.

8. Масловская, О. И вплавь, и на лошадях, и пешком... / О. Масловская // Віцебскі рабочы. – 2012. – 22 снеж. – С. 6.

9. Новый заказник «Освейский» // Народнае слова. – 2000. – 29 янв. – С. 4.

10. Освейский // 50 уникальных заповедных территорий Беларуси [Изоматериал] = 50 unique reserved natural territories of Belarus / Н. А. Юргенсон [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2017. – С. 236–243.

11. Романюк, И. Жемчужина северной Беларуси / И. Романюк // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2009. – 5 чэрв. – С. 5.

12. Страна синеокая // Народная газета. – 2012. – 19 чэрв. – С. VI.

13. Федотов, В. Ландшафтный заказник / В. Федотов // Родная прырода. – 2007. – № 1. – С. 18–20.

14. Яцкевич, Т. «Освейский» возродится / Т. Яцкевич // Белорусская нива. – 2009. – 18 апр. – С. 14.

 

СПАСЫЛКІ

Заказник «Освейский»

Республиканский ландшафтный заказник «Освейский»