Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Музеі. Браслаўскі раён

Рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 11 снежня 1995 года была створана навукова-даследчая ўстанова культуры «Браслаўскае раённае аб'яднанне музеяў», у склад якога ўвайшлі:

arrow Браслаўскі гісторыка-краязнаўчы музей;

arrow Музей традыцыйнай культуры, у склад якога ўваходзяць:

– музей рамёстваў;

– карчма;

–заезны двор;

– музей прыроды і этнаграфіі з экспазіцыяй камянёў і драўлянай скульптуры;

– фондасховішча;

– аб'яднанне майстроў «Ля возера».

Браслаўскае музейнае аб'яднанне прапануе:

– аглядальныя і тэматычныя экскурсіі па экспазіцыях;

– экскурсіі па гарадзішчы Замкавая Гара ў Браславе;

– лекцыі па гісторыі культуры Браслаўшчыны;

– заняткі ў Музеі традыцыйнай культуры па накірунках: ганчарства, ткацтва, саломапляценне, лозапляценне, разьба па дрэве, рукадзелле;

– музейна-педагагічныя заняткі для школьнікаў;

– гістарычныя даведкі і кансультацыі па пытаннях гісторыі Браслаўшчыны;

– выязныя выставы, у т. л. і з удзелам народных майстроў;

– карыстанне музейнай бібліятэкай.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Вашкель, І. Браслаўскае раённае аб'яднанне музеяў: навуковы статус апраўданы / І. Вашкель // Браслаўская звязда. – 2017. – 29 сак. – С. 3.

2. Дударонак, Н. А. Ідэй і планаў багата / Н. А. Дударонак ; гутарыла Г. Сялява // Браслаўская звязда. – 2015. – 25 лют. – С. 4.

3. Зборнік прац навуковых супрацоўнікаў аб'яднання за 2001 г. / уклад. К. Шыдлоўскі. – Браслаў : Браслаўскае раённае аб'яднанне музеяў, 2002. – 44 с.

4. Зінкевіч, Э. Калекцыя сумак з чароту з фондаў Браслаўскага раённага аб'яднання музеяў / Э. Зінкевіч // Краязнаўчая газета. – 2008. – № 40 (кастр.). – С. 3.

5. Курловіч-Бяляўская, П. С. Шкляныя вырабы Новага часу з фондаў Браслаўскага раённага аб'яднання музеяў / П. С. Курловіч-Бяляўская // Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі. Браслаўскія чытанні / рэдкал.: В. В. Даніловіч [і інш.] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. – Мінск : Беларуская навука, 2016. – С. 87–93.

6. Машканава, С. Культурная спадчына Браслаўшчыны / С. Машканава // Народнае слова. – 2004. – 13 студз. – С. 1.

7. Сауліч, У. Як вярталіся браслаўчане ў X стагоддзе / У. Сауліч // Вiцебскі рабочы. – 2004. – 13 студз. – С. 1.

8. Шыдлоўская, І. Калекцыя інсітнага мастацтва ў фондах Браслаўскага музейнага аб'яднання / І. Шыдлоўская // Інсітнае мастацтва Беларусі: Гісторыя. Суадносіны з народнай культурай. Сучаснасць. Тэндэнцыі развіцця / склад. і аўт. прадм. Л. Вакар ; рэд. У. Сцепановіч. – Віцебск, 2003. – С. 220–225.

9. Сілява, Г. Ноч музеяў / Г. Сілява // Браслаўская звязда. – 2012. – 26 мая. – С. 7.

10. Яцкевіч, Т. Ажывае даўніна / Т. Яцкевіч // Белорусская нива. – 2004. – 11 марта. – С. 4.