Музеі. Мёрскі раён
- Подробности
- Створана 24.08.2020 11:46
- Адноўлена 24.08.2020 14:13
Галоўны напрамак работы музеяў Мёршчыны – захаванне памяці пра гісторыю, пра значныя падзеі, знакамітых асоб раёна. У музеях сабрана вялікая колькасць матэрыялаў, калекцыі пастаянна папаўняюцца новымі экспанатамі. Збіраючы і захоўваючы помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры, музеі вядуць вялікую навукова-асветную і адукацыйна-выхаваўчую работу. Займаюцца патрыятычным выхаваннем моладзі раёна, падтрымліваюць сувязь з ветэранамі вайны і працы, школамі і працоўнымі калектывамі. Музеі прапануюць наведвальнікам пазнавальныя заняткі, цікавыя экскурсіі, выставы, лекцыі.
У раёне дзейнічаюць:
гісторыка-краязнаўчы музей ДУА «Дзісненская сярэдняя школа»;
гісторыка-этнаграфічны музей ДУА «Сіцькаўская яслі-сад–базавая школа»;
краязнаўчы музей ДУА «Узмёнская яслі-сад–базавая школа»;
краязнаўчы музей гісторыі г. Дзісна;
Міёрскі гісторыка-этнаграфічны музей;
музейнае аб'яднанне ДУА «Міёрская сярэдняя школа № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. А. Томкі» (гістарычны музей, музей кнігі і друку, музей адукацыі раёна, этнаграфічны музей «Сялянская хата»). Дырэктарам музейнага аб'яднання з'яўляецца настаўнік гісторыі, краязнаўца, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Вітольд Антонавіч Ермалёнак;
музей «Радзімазнаўства» (в. Лявонпаль);
музей імя Г. Цітовіча ДУА «Новапагосцкая яслі-сад–сярэдняя школа»;
музейны куток «Мацейкавы рамёствы» (в. Пераброддзе);
экалагічны музей ДУА «Чапукаўская яслі-сад–сярэдняя школа».
ЛІТАРАТУРА
1. Азерскі, А. Поспех «Арганаўтаў» / А. Азерскі // Витебские вести. – 2019. – 9 нояб. — С. 5.
2. Баркоўская, А. Захоўваючы сувязь пакаленняў / А. Баркоўская // Міёрскія навіны. – 2015. – 16 мая. – С. 3.
3. Гальпяровіч, Н. Стваральнік Ермалёнак / Н. Гальпяровіч // Літаратура і мастацтва. – 2018. – 27 ліп. – С. 5.
4. Грышчук, Н. Тры цуды Мёраў: што схавана за школьнымі сценамі? / Н. Грышчук // Літаратура і мастацтва. – 2017. – 5 мая. – С. 4.
5. Дубровская, О. Пять судьбоносных дней / О. Дубровская // Знамя юности. – 2019. – 11 янв. – С. 19.
6. Ермалёнак, В. Высокая канцэнтрацыя музеяў на квадратны кіламетр / В. Ермалёнак ; гутарыў Л. Матэленак // Краязнаўчая газета. – 2016. – № 42 (лістап.). – С. 2–3.
7. Ермалёнак, В. Кніга на музейным стэндзе / В. Ермалёнак ; гутарыў Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2017. – 25 сак. – С. 7.
8. Ермалёнак, В. Кніга ўспамінаў славутага капітана / В. Ермалёнак // Краязнаўчая газета. – 2019. – № 29 (лістап.). – С. 6.
9. Ермалёнак, В. Музей у школьным двары / В. Ермалёнак // Краязнаўчая газета. – 2015. – № 22 (чэрв.). – С.1, 6.
10. Ермалёнак, В. А. Старыя беларускія выданні ў музеі кнігі і друку ДУА «Міёрская сярэдняя школа № 3 імя Героя Савецкага Саюза Ягора Андрэевіча Томкі» / В. А. Ермалёнак // Віцебскі край / рэдкал.: Т. М. Адамян [і інш.]. – Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2017. – Т. 2 : матэрыялы II Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 385-годдзю выхаду ў свет «Буквара» Спірыдона Собаля, 24 лістапада 2016, г. Віцебск – С. 213–217.
11. Казакевіч, З. Скарбы Музея радзімазнаўства / З. Казакевіч // Народнае слова. – 2006. – 5 снеж. – С. 5.
12. Лупач, З. Настаўнік з Мёраў Вітольд Ермалёнак стварыў чатыры школьныя музеі / З. Лупач // Вольнае Глыбокае. – 2015. – 12 лют. – С. 5.
13. Мателенок, И. Три музея «аргонавта» / И. Мателенок // Витебские вести. – 2014. – 9 авг. – С. 10.
14. Матэленак, Л. Адкрыты экалагічны музей / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2003. – 1 студз. – С. 5.
15. Матэленак, Л. Музей працягвае здзіўляць / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2019. – 24 снеж. – С. 3.
16. Матэленак, Л. Мэта рухае справу / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2016. – 25 кастр. – С. 4.
17. Матэленак, Л. «Родная хата – такая як ёсць» / Л. Матэленак // Міёрскія навіны. – 2015. – 26 мая. – С. 1, 3.
18. Музей радзімазнаўства вярнуўся на радзіму // Культура. – 2013. – 3 жн. – С. 4–5.
19. Озерский, А. Воспитание патриотизмом / А. Озерский // Витебские вести. – 2020. – 20 июня. – С. 4.
20. Панізнік, С. «Радзімазнаўства – светлая замова...» / С. Панізнік // Міёрскія навіны. – 2009. – 1 снеж. – С. 3.
21. Пашкевіч, Т. Захапляльныя рарытэты / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2017. – 29 апр. – С. 6.
22. Пашкевіч, Т. Родная хата продкаў / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2015. – 2 июня. – С. 6.
23. Рынкевіч, К. Дзверы ў мінулае з любоўю адчыняюцца / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2018. – 19 мая. – С. 5.
24. Рынкевіч, К. Добрае суседства гісторыі, прыроды і творчасці / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2015. – 14 ліп. – С. 4.
25. Рынкевіч, К. Мінулае ваколіц у школьным калідоры / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2017. – 20 мая. – С. 6.
26. Рынкевіч, К. Натхнёныя музамі творчасці / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2018. – 20 кастр. – С. 5.
27. Рынкевіч, К. Юным экскурсаводам шпаргалкі не патрэбны / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2019. – 19 лют. – С. 6.
28. Умпирович, Д. Учителя пишут историю / Д. Умпирович, А. Осокина // Советская Белоруссия. – 2015. – 3 окт. – С. 8–9.
29. Шпаковская, Г. В Дисне появился музей / Г. Шпаковская // Народнае слова. – 1998. – 25 жн. – С. 4.
30. Шпакоўская, Г. Радзімазнаўства па-лявонпальску / Г. Шпакоўская // Народнае слова. – 2009. – 1 кастр. – С. 16.
31. Яцкевич, Т. Край родной любишь – счастливым будешь / Т. Яцкевич // Белорусская нива. – 2003. – 26 июля. – С. 5.