Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Агульны стан эканомікі. Шаркаўшчынскі раён

 

Аснова эканомікі Шаркаўшчынскага раёна – сельская вытворчасць.

Аграпрамысловы комплекс прадстаўлены 8 сельскагаспадарчымі вытворчымі кааператывамі і 13 сялянскімі (фермерскімі) гаспадаркамі.

Прадпрыемствы сельскай гаспадаркі:

arrow ААТ «Буеўшчына»;

arrow КУПСГП «Гарадзец»;

arrow ААТ «Даватарскі»;

arrow ААТ «Ельня-Агра»;

arrow ААТ «Жвіранка»;

arrow ААТ «Княж»;

arrow ААТ «Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс»;

arrow КУП (СГ) П імя Маркава.

Агульная плошча сельскагаспадарчых угоддзяў складае 60,0 тыс. га, у тым ліку 39,2 тыс. га – раллі.

На 1 студзеня 2018 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна (без уліку фермерскіх і асабістых гаспадарак насельніцтва) змяшчалася 25,2 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы (у тым ліку 9,2 тыс. кароў) і 11,9 тыс. свіней.

Асноўнай прадукцыяй аграпрамысловага комплексу з'яўляюцца мяса, малако, збожжа, лён, бульба, кармавыя культуры.

За апошнія гады ў гаспадарках Шаркаўшчынскага раёна ўведзены ў эксплуатацыю дзве новыя малочнатаварныя фермы з даільнымі заламі: «Пашкі» ААТ «Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс» і «Варонка» ААТ «Буеўшчына»; пускавыя комплексы на малочнатаварных фермах «Зорка» ААТ «Ельня-Агра» і «Каўшэлева» ААТ «Жвіранка». Працягваецца будаўніцтва малочнатаварнай фермы «Лонскія» ААТ «Буеўшчына».

Тэхнічнае абслугоўванне сельскагаспадарчых арганізацый ажыццяўляе ААТ «Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс».

Прамысловасць Шаркаўшчынскага раёна прадстаўлена «Шаркаўшчынскім кансервавым заводам», філіялам ПУП «Полацкая ўніверсальная база». Размешчаны ў г. п. Шаркаўшчына.

Жыллёва-камунальныя паслугі ў раёне аказвае УКП ЖКГ Шаркаўшчынскага раёна, асноўным відам дзейнасці якога з'яўляецца цеплаэнергетыка. На балансе прадпрыемства знаходзіцца 14 дзеючых кацельняў, 8 з іх – у сельскай мясцовасці.

У 2013 г. створана новае прыватнае будаўніча-гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «СтройГрадЭкспо» па аказанні будаўнічых паслуг, дзе працуюць 20 чалавек.

З 2017 г. у сферы дрэваапрацоўкі працуе новае прадпрыемства – ТАА «Дрэў-Інвест». На прадпрыемстве створаны 22 працоўныя месцы.

У Шаркаўшчынскім раёне дзейнічае вытворча-гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Камплект-М». Там працуе 50 чалавек. Прадпрыемства вырабляе драўляныя паддоны і пастаўляе іх на экспарт у Германію, Бельгію, Літву, Латвію, Нідэрланды.

КУП «Шаркаўшчынскі камбінат бытавога абслугоўвання» аказвае 17 відаў бытавых паслуг насельніцтву, з якіх 11 з'яўляюцца сацыяльна значнымі.

Сярэдняя колькасць работнікаў, занятых на прамысловых прадпрыемствах, складае 274 чалавекі або 4,2 % ад занятых у народнай гаспадарцы раёна.

На тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна налічваюцца 283 суб'екты малога і сярэдняга бізнесу, з іх 73 – юрыдычныя асобы і 210 – індывідуальныя прадпрымальнікі.

Паслугі паштовай сувязі аказваюць 20 сельскіх аддзяленняў сувязі i ўчастак апрацоўкі пошты ў райцэнтры.

Паслугі электрасувязі ў раёне аказваюць раённы вузел электрасувязі і Германавіцкі лінейна-тэхнічны ўчастак.

Транспартная сетка ў Шаркаўшчынскім раёне прадстаўлена чыгуначным і аўтамабільным транспартам. Праз тэрыторыю г. п. Шаркаўшчына праходзіць чыгуначная лінія «Круляўшчызна – Друя».

Транспартнае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляе Шаркаўшчынскі філіял аўтатранспартнага прадпрыемства № 16 г. Глыбокае.

Стабільна працуе дарожнае прадпрыемства – філіял ДБУ № 26 ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст № 1 г. Віцебска».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Адметнай даце – новыя поспехі і дасягненні // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2010. – 26 лют. – С. 2, 5.

2. Ананич, Е. В ОАО «Ельня-Агро» подвели итоги работы / Е. Ананич // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2018. – 28 крас. – С. 2.

3. Берникович, Д. За каждым решением стоит расчет / Д. Берникович // Витебские вести. – 2016. – 1 дек. – С. 4.

4. Каминский, О. Что за земля, на которой нет сада / О. Каминский // Белорусская нива. – 2012. – 26 июля. – С. 5.

5. Морхат, М. В. Працаваць вынікова і мэтанакіравана / М. В. Морхат ; гутарыў Э. Корсак // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2012. – 21 студз. – С. 1–2.

6. Райчонак, С. Эканоміка раёна / С. Райчонак // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2018. – 30 чэрв. – С. 3.

7. Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – 536 с. : ил.

8. Сауліч, У. Няхай людзі ведаюць / У. Сауліч // Віцебскі рабочы. – 2011. – 13 авг. – С. 6.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Гісторыя арганізацый і прадпрыемстваў у г. п. Шаркаўшчына