Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнікі археалогіі. Мёрскі раён

Вывучэнне археалагічных помнікаў на Мёршчыне пачалося ў сярэдзіне ХІХ ст. На тэрыторыі раёна існуюць археалагічныя помнікі каменнага, бронзавага, жалезнага вякоў і эпохі сярэдневякоўя.

Селішча старажытнага чалавека перыяду неаліту існавала пры вытоку з воз. Мерыца на месцы сучаснага раённага цэнтра. Таксама вядомы паселішчы неаліту, якія размяшчаліся каля вёсак Чарасы, Узмёны, Мурашкі, Язна і інш.

У пачатку бронзавага веку (канец ІІІ – пачатак ІІ тыс. да н. э.) на Мёршчыне з'яўляюцца паселішчы плямён культуры шнуравой керамікі. А ў VІІ–VІ стст. да н. э. тутэйшыя жыхары навучыліся здабываць жалеза і вырабляць з яго зброю, прылады працы і ўпрыгажэнні.

На тэрыторыі Мёршчыны жылі балцкія плямёны. Іх культура атрымала назву днепра-дзвінскай і выяўлена ў гарадзішчах ля вёсак Паддубнікі, Язна, Шарагі, Субачава, Панізова і інш.

На тэрыторыі сучаснага раёна існавалі яшчэ паселішчы штрыхаванай і так званай паліванай керамікі. Зроблены посуд перад абпальваннем палівалі вадкай глінай. Найбольш характэрнае гарадзішча і селішча гэтай культуры выяўлена ля вёскі Пруднікі. Раскопкі паказалі, што жыццё працягвалася тут ад ІІ да ХVІІ стст. н. э.

Умацаванне крывічоў ХІ ст. было ў Дзісне. Адно з найбольш ранніх паселішчаў славян знойдзена ля в. Кухцінцы. Але самымі значнымі археалагічнымі помнікамі гэтых плямён з'яўляюцца курганныя могільнікі, выяўленыя ля вёсак Кублішчына, Лясная, Чурылава, Лявонпаль, Снегі, Паддубнікі.

Сярод курганных груп вылучаюцца курганы перыяду позняга сярэдневякоўя. Яны размешчаны непасрэдна на берагах Заходняй Дзвіны і ўяўляюць сабой насыпы з попельна-вугальнай праслойкай, часта маюць выбрукоўку і разбітую кераміку (вёскі Вята, Чамяры, Чурылава). Храналагічна вылучаюцца пахаванні VІІ–ІХ стст. (в. Вята), якія адносяцца да культуры доўгіх курганоў, курганы Х–ХІ стст. і ХІ–ХІІ стст.

Вылучаюцца чатыры групы пахавальных помнікаў з уласцівымі кожнай з іх лакальнымі адрозненнямі: дзісненская, браслаўска-мёрская, асвейская і богінская.

У Дзісненскім мікрарэгіёне ў параўнанні з іншымі знойдзена вялікая колькасць нажоў і калачападобных крэсіваў.

Курганы браслаўска-мёрскай групы характарызуюцца наяўнасцю зброі, а таксама мужчынскімі пахаваннямі са шматлікім інвентаром. Сярод раскапаных курганоў няма ніводнага пахавання ў яме. Комплексы жаночых упрыгажэнняў маюць рэчы ад славянскага і балцкага касцюмаў. Асабліва выразна гэта прасочваецца ў пахавальным інвентары курганнага могільніка ля в. Лясная.

Спіс помнікаў археалогіі. Мёрскі раён

 

ЛІТАРАТУРА

1. Археалогія Беларусі : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. – Т. 1 : А–К. – 496 с. : іл.

2. Археалогія Беларусі : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Л–Я. – 464 с. : іл.

3. Васільеў, С. Вята: мекка для археолагаў / С. Васільеў // Міёрскія навіны. – 2013. – 17 верас. – С. 7.

4. Дучиц, Л. В. Курганная группа у д. Кублищино / Л. В. Дучиц // Древности Белоруссии и Литвы : сборник статей / Ин-т истории АН БССР, Ин-т истории АН ЛитССР. – Минск : Наука и техника, 1982. – С. 103–110.

5. Ермаленак, В. Валуны – цікавыя знаходкі / В. Ермаленак // Міёрскія навіны. – 2015. – 3 кастр. – С. 8.

6. Ермаленак, В. Таямніцы – побач / В. Ермаленак // Міёрскія навіны. – 2002. – 17 жн. – С. 2.

7. Зайкоўскі, Э. М. Першабытныя помнікі паўночнай Беларусі / Э. М. Зайкоўскі. – Мінск : Навука і тэхніка, 1990. – С. 5, 24, 35–36.

8. Зямля нашых продкаў // Памяць: Міёрскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. М. Маняк [і інш.] ; уклад. Л. А. Матэленак ; рэд. В. І. Марціновіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – С. 27–48.

9. Ільюцік, А. Археалагічныя помнікі раёна / А. Ільюцік // Сцяг працы (Міёры). – 1982. – 7 жн. – С. 4.

10. Коц, А. Л. Працэс фарміравання абарончай сістэмы гарадзішчаў Днепра-Дзвінскай культуры міжрэчча Дзісны і Ушачы па выніках археалагічных раскопак / А. Л. Коц // Труды молодых специалистов Полоцкого государственного университета / Министерство образования Республики Беларусь, Полоцкий государственный университет ; редкол.: Д. Н. Лазовский [и др.]. – Новополоцк, 2010. – Вып. 41 : Гуманитарные науки. – С. 87–90.

11. Міёрскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 303–315.

12. Миорский район // Археологические памятники Белоруссии: железный век / Л. Д. Поболь. – Минск : Наука и техника, 1983. – С. 162–165.

13. Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – 536 с. : іл.

14. Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – 640 с. : іл.

15. Шадыра, В. Старажытная гісторыя Пруднікаў / В. Шадыра // Народнае слова. – 1995. – 3 кастр. – С. 3

16. Штыхов, Г. В. Миорский район // Археологическая карта Белоруссии памятники железного века и эпохи феодализма / Г. В. Штыхов. – Мінск : Полымя, 1971. – Вып. 2. – С. 61–62.

17. Штыхаў, Г. В. Крывічы: па матэрыялах раскопак курганоў у Паўночнай Беларусі / Г. В. Штыхаў. – Мінск : Навука і тэхніка, 1992. – С. 20, 43, 53, 72, 85.