Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Музей гісторыі прыватнага калекцыянавання. Віцебск, г.

 

Сучасная назва Музей гісторыі прыватнага калекцыянавання
Дата заснавання 1992
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Віцебскі раён
Сайт https://ratusha-vit.by

 

Музей гісторыі прыватнага калекцыянавання размешчаны ў цэнтры горада ў будынку былой электрастанцыі. Заснаваны ў 1992 годзе як музей гісторыі прыватнага калекцыянавання на аснове калекцыі віцебскага калекцыянера І. Д. Галькевіча (1895–1976), перададзенай Віцебскаму абласному краязнаўчаму музею пасля яго смерці. Налічвае 7 тысяч экспанатаў. Фонды музея неаднаразова папаўняліся дарункамі іншых віцебскіх калекцыянераў. У фондах захоўваюцца калекцыі баністыкі, нумізматыкі, сфрагістыкі, фалерыстыкі, скульптуры. Экспануюцца манеты, якімі карысталіся на тэрыторыі Беларусі са старажытных часоў да нашых дзён, расійскія медалі XVIII – пачатку XIX стст., памятныя ўзнагароды і медалі.

Экспазіцыйная плошча музея – 104 м2, якая падзелена на 4 тэматычныя блокі. Першая частка прысвечана ролі калекцыянераў і іх калекцый у стварэнні музеяў у Віцебску і культурнага жыцця горада. Тут прадстаўлены некаторыя экспанаты з першых калекцый у краі: археалагічныя знаходкі, кнігі, дакументы. Другі блок прысвечаны калекцыі В. Федаровіча. Прадстаўлена калекцыя курыльных трубак, зброі, кніг, дакументаў, насценных медальёнаў. Трэці блок прысвечаны калекцыі А. Брадоўскага. На вітрынах можна ўбачыць гадзіннік, камеі, эмалі, пячаткі, мастацкія вырабы з фарфору, бронзы, вышыўкі. У аснове 4 блока ляжыць калекцыя І. Галькевіча. Тут можна ўбачыць археалагічную частку калекцыі (каменныя сякеры), а таксама калекцыі пячатак, знакаў і жэтонаў розных краін і часоў, скульптуры, літаратуры (кнігі з аўтографамі, рэдкія экзэмпляры розных выданняў). У фондах музея таксама ёсць калекцыя паштовак канца XIX – пачатку XX стст. з відамі горада Віцебска.

Дырэктар музея – Паўлючкоў Васіль Міхайлавіч.

Адрас: г. Віцебск, праспект Фрунзэ, 13.

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

 

Будынак музея гісторыі прыватнага калекцыянавання. г. Віцебск. Фота з сайта http://evitebsk.com/


ЛІТАРАТУРА

1. Гурьянова, С. А. Роль частных собраний в становлении и развитии музеев г. Витебска XIX–XX вв. / С. А. Гурьянова // 90 год Віцебскаму абласному краязнаўчаму музею : матэрыялы навуковай канферэнцыі, 30–31 кастрычніка 2008 г., г. Віцебск / рэдкал.: Г. У. Савіцкі [і інш.]. – Мінск : Медысонт, 2009. – С. 176–184.

2. Дроздова Н. Он памятник себе воздвиг нерукотворный / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 9 сент. – С. 11.

3. Дроздова, Н. Я. Человек, подаривший городу музей / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 16 нояб. – С. 20.

4. Колесинский, В. Ф. Монеты кооперативов польских военных формирований 1925–1939 годов из собрания Музея частных коллекций в Витебске / В. Ф. Колесинский // Віцебскія старажытнасці : матэрыялы навуковай канферэнцыі, прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння Л. В. Аляксеева, 28–29 кастрычніка 2010 г., Віцебск / рэдкал.: Г. У. Савіцкі [і інш.]. – Минск : Медисонт, 2012. – С. 434–438.

5. Колесникова, Т. Музей истории частного коллекционирования в Витебске: прошлое и настоящее / Т. Колесникова // Банкаўскі веснік. – 2018. – № 2. – С. 68–71.

6. Мокроусова, С. В. Изделия фабрики Минтера из коллекции В. П. Федоровича в экспозиции музея истории частного коллекционирования [в Витебске] / С. В. Мокроусова // Віцебскі край / рэдкал.: Т. М. Адамян [і інш.]. – Т. 7 : матэрыялы VІІ Міжнар. навук.-практ. канфер. «Віцебскі край», прысвеч. Году народнага адзінства, 25 лістап. 2021 г., Віцебск. – Мінск : НББ, 2022. – С. 409–413.

7. Музей истории частного коллекционирования // 50 музеев Витебска : путеводитель / Н. Пивовар ; худож. А. Гайтюкевич. – Витебск : Витебская областная типография, 2016. – С. 14–15.

8. Музей прыватных калекцый (філіял ВАКМ) // Музеі Віцебска на пачатку XXI cт. / М. В. Півавар. – Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2012. – С. 58–59.

9. Музей частных коллекций // Витебск : путеводитель / текст Л. Хмельницкой ; фото: В. Базан, С. Плыткевич. – Витебск : Рифтур, 2003. – С. 54.

10. Павлючков, В. М. Василий Павлючков: «Стереть пыль с документа, а там – пласты истории...» / В. Павлючков ; [беседовала] Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 24 июня. – С. 5.

11. Пастернак, Т. Раритеты в витринах / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2016. – 8 сент. – С. 2.

12. Подлипский, А. Немые свидетели жизни коллекционера Галькевича / А. Подлипский // Народнае слова. – 2000. – 27 чэрв. – С. 6.

13. Старавойтава, К. Зачараванне мінулага / К. Старавойтава // Віцьбічы = Витьбичи. – 2003. – 11 сент. – С. 6.

14. Филиал «Музей частных коллекций» // Музеи Беларуси = Музеі Беларусі = Museums of Belarus : фотоальбом / ред. сов.: В. В. Андриевич [и др.] ; пер. на англ. яз.: А. В. Титова, Ю. В. Баженов ; фото: А. П. Дрибас, С. М. Слепцов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2018. – C. 140.

15. Хруцкая, Н. Мир подлинного предмета / Н. Хруцкая // Віцьбічы = Витьбичи. – 2010. – 19 окт. – С. 11.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Музей истории частного коллекционирования

arrow Музей частных коллекций. Витебский городской портал

arrow Музей истории частного коллекционирования. Группа в Инстаграм

arrow Музей частного коллекционирования. Группа ВКонтакте