Музей абласны Героя Савецкага Саюза М. П. Шмырова. Віцебск, г.
- Подробности
- Створана 08.04.2019 12:23
- Адноўлена 22.05.2023 09:59
Сучасная назва | Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М. П. Шмырова |
Дата заснавання | 1966 |
Месца знаходжання | г. Віцебск |
Сайт | http://shmyrev.museum.by/ |
Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М. П. Шмырова прысвечаны памяці аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Віцебшчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны Міная Піліпавіча Шмырова (1891–1964). Заснаваны ў 1966 годзе, у 1969 годзе адкрыты для наведвання ў будынку былога прытулку адстаўных чыноўнікаў імя К. Д. Галембіеўскага (канец XIX – пачатак XX стст.). Музеем кіравалі І. І. Сіманькоў, Н. В. Сямешына. 3 2002 года дырэктар музея – Ірына Шышкова.
Музей складаецца з 4 экспазіцыйных залаў агульнай плошчай 216 м2. У музеі захоўваюцца калекцыі выяўленчага мастацтва, фалерыстыкі, друкарскіх выданняў, узбраення, прадметаў быту, дакументаў, фотакінадакументаў, фотадакументаў. Асаблівую цікавасць уяўляюць сапраўдныя прадметы, якія належылі М. П. Шмырову: мэбля, адзенне, асабістыя рэчы, кнігі, паляўнічы рыштунак.
У 1-й зале матэрыялы экспазіцыі расказваюць пра дзіцячыя і юнацкія гады М. П. Шмырова, яго працоўную і грамадскую дзейнасць у даваенны перыяд, арганізацыю партызанскага руху на тэрыторыі былога Суражскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Экспазіцыя 2-й залы прысвечана далейшаму распаўсюджванню партызанскага руху на Беларусі, стварэнню на базе 1-й Беларускай партызанскай брыгады новых партызанскіх фарміраванняў (брыгады імя Чырванасцяжнага Ленінскага камсамола і 1-й Віцебскай партызанскай брыгады). Тут знаходзяцца дакументы пра ўзаемадзеянне партызан і лётчыкаў 105-га асобнага гвардзейскага ордэна Аляксандра Неўскага Панявежскага авіяпалка, пра вызваленне Віцебска і ўсёй Беларусі ў выніку аперацыі «Баграціён» і завяршэнне Вялікай Айчыннай вайны. Экспазіцыя 3-й залы расказвае пра працоўную і грамадскую дзейнасць Міная Піліпавіча ў пасляваенныя гады. Прадстаўлены творы літаратуры і мастацтва, у якіх знайшлі адлюстраванне подзвігі партызанскага камбрыга, дэманструецца дакументальны фільм «Бацька Мінай» і мастацкая кінастужка «Бацька». У экспазіцыі 4-й залы прадстаўлены інтэр'ер рабочага кабінета М. П. Шмырова з мэбляй, кнігамі, уласнымі рэчамі, паляўнічым рыштункам, матэрыялы пра працоўныя і творчыя поспехі калектываў прадпрыемстваў і вучэбных устаноў, якія носяць імя М. П. Шмырова. Працягам экспазіцыі з'яўляецца мемарыяльны парк, размешчаны побач з будынкам музея. У парку ўстаноўлены помнік М. П. Шмырову (скульптар З. Азгур), макет «Рэйкавая вайна», артылерыйская гармата і мінамёт.
У музеі праводзяцца навуковыя канферэнцыі, вечары памяці, сустрэчы з ветэранамі і інш. Арганізуюцца навуковыя экспедыцыі, ваенна-гістарычныя гульні і віктарыны. Дзейнічаюць перасоўныя выстаўкі «Танк Т-34» і «Мінай Піліпавіч Шмыроў», таксама арганізуюцца выстаўкі работ удзельнікаў абласнога мастацкага пленэру. Навуковымі супрацоўнікамі музея распрацаваны тэмы музейных урокаў («Рэйкавая вайна», «Віцебскія "вароты"», «Акупацыйны рэжым», «Партызанскі рух. М. П. Шмыроў» і інш.), ствараюцца тэматычныя мультымедыйныя праекты на аснове фондавых калекцый.
Адрас: г. Віцебск, вуліца Чэхава, 4.
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
ЛІТАРАТУРА
1. Буракова, А. С. Отражение истории партизанского движения в годы Великой Отечественной войны в экспозиции музеев Витебской области / А. С. Буракова // Ученые записки УО «ВГУ им. П. М. Машерова» : сборник научных трудов / редкол.: А. П. Солодков [и др.]. – Витебск : УО «ВГУ им. П. М. Машерова», 2010. – Т. 9. – С. 100–105.
2. Витебский областной музей Героя Советского Союза М. Ф. Шмырёва // Витебск : путеводитель / текст Л. Хмельницкой ; фото: В. Базан, С. Плыткевич. – Витебск : Рифтур, 2003. – С. 57.
3. Витебский областной музей Героя Советского Союза М. Ф. Шмырёва // Витебск за один день : [путеводитель] / Л. Хмельницкая ; фото С. Плыткевич. – Витебск : Рифтур, 2013. – 78–79.
4. Витебский областной музей Героя Советского Союза М. Ф. Шмырёва // Музеи Беларуси = Музеі Беларусі = Museums of Belarus : фотоальбом / ред. сов.: В. В. Андриевич [и др.] ; пер. на англ. яз.: А. В. Титова, Ю. В. Баженов ; фото: А. П. Дрибас, С. М. Слепцов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2018. – C. 146–147.
5. Витебский областной музей Героя Советского Союза М. Ф. Шмырева // 50 музеев Витебска : путеводитель / Н. В. Пивовар ; худож. А. Гайтюкевич. – Витебск : Витебская областная типография, 2016. – С. 19–21.
6. Витебский областной музей Героя Советского Союза М. Ф. Шмырева : краткий путеводитель / сост.: Н. В. Семешина, С. В. Ефремова. – 2-е изд. – Минск : Полымя, 1990. – 26 с.
7. Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М. П. Шмырова // Музеі Віцебска на пачатку XXI cт. / М. В. Півавар. – Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2012. – С. 61–63.
8. Голесник, С. Привет от батьки Миная / С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2016. – 23 дек. – С. 11.
9. Кавалевский, С. Полвека о главном / С. Кавалевский // Витебские вести. – 2019. – 9 февр. – С. 10.
10. Крупица, Н. Главный хранитель / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 18 мая. – С. 5.
11. Крупица, Н. Немеркнущий образ / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 21 апр. – С. 10.
12. Пастернак, А. «О друзьях-товарищах...» / А. Пастернак // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 2 июля. – С. 2.
13. Сеньков, В. Здесь дух «давно минувших дней» / В. Сеньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 20 июля. – С. 10.
14. Фондаренко, Н. Чтобы потомки знали / Н. Фондаренко // Витебские вести. – 2015. – 6 янв. – С. 6.
15. Шишкова, И. Учить памяти / И. Шишкова ; беседовала Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 9 февр. – С. 4–5.
16. Шышкова, І. А. Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М. П. Шмырова / І. А. Шышкова // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси / рэд. сав.: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа, М. Г. Нікіцін ; маст.: В. В. Катовіч, М. У. Чуднікаў. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 174–177.
СПАСЫЛКІ
Учреждение культуры "Витебский областной музей Героя Советского Союза Миная Филипповича Шмырева"