Музей гарадскі воінаў-інтэрнацыяналістаў. Віцебск, г.
- Подробности
- Створана 08.04.2019 12:23
- Адноўлена 22.05.2023 10:58
Сучасная назва | Віцебскі гарадскі музей воінаў-інтэрнацыяналістаў |
Дата заснавання | 1992 |
Месца знаходжання | г. Віцебск |
Сайт | http://afgan.museum.by/ |
Віцебскі гарадскі музей воінаў-інтэрнацыяналістаў заснаваны ў 1992 годзе па ініцыятыве гарадской і абласной асацыяцый ветэранаў вайны ў Афганістане (1979–1989) і прысвечаны памяці ўраджэнцаў Віцебска і Віцебскай вобласці, якія загінулі падчас гэтай вайны. Адкрыты для наведвальнікаў у 1995 годзе. Размяшчаецца на 1-м паверсе жылога дома, пабудаванага для афіцэраў, якія служылі ў Афганістане. Пад экспазіцыю адведзены 3 залы, агульная плошча 136 м2. Музеем кіравалі І. М. Мажайцаў, А. А. Бяльніцкі. 3 2004 года дырэктар музея – Яўген Пашкевіч.
У музеі прадстаўлены экспанаты з багатай гісторыяй, трафеі, прадметы афганскай культуры, дакументы, зброя. Экспазіцыя размяшчаецца ў трох залах плошчай 136 м2 і мае назву «Афганістан. Як гэта было: праблемы вайны і міру на фоне падзей 1979–1989 гг.». Тэматыка першай залы прысвечана культуры, побыту, традыцыям афганскага народа, палітычным абставінам, якія ўзніклі напярэдадні ўводу савецкіх войскаў у Афганістан. Жыццё афганскага народа паказана ў прадметах побыту і нацыянальным адзенні. У другой зале музея прадстаўлены матэрыялы і экспанаты, прысвечаныя 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі і 339-му ваенна-транспартнаму авіяцыйнаму палку, якія дыслацыраваліся ў Віцебску. Трэцяя зала – мемарыяльная. У цэнтры гэтай залы – карціна віцебскага мастака А. Скавародкі «Рэквіем». У экспазіцыі прадстаўлены фотапартрэты, асабістыя рэчы, вытрымкі з лістоў і дакументаў, якія расказваюць пра 145 землякоў, якія загінулі на афганскай зямлі.
2 жніўня 1997 года недалёка ад музея быў адкрыты помнік воінам-інтэрнацыяналістам «Боль», створаны скульптарам І. Казаком. Ён уключае ў сябе мемарыяльную капліцу, помнік і сцяну са спісам ахвяр афганскай вайны – ураджэнцаў Віцебшчыны. Штогод 15 лютага тут збіраюцца людзі, якіх закранула тэма вайны ў Афганістане.
Музей арганізуе выязныя выставы, вечары, сустрэчы ветэранаў-афганцаў са школьнікамі і навучэнцамі горада і вобласці, праводзіць лекцыі, урокі мужнасці, дэманстрацыю дакументальных фільмаў пра афганскую вайну, заняткі з вучнямі пачатковых класаў.
Адрас: г. Віцебск, вуліца Воінаў-інтэрнацыяналістаў, 20.
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
ЛІТАРАТУРА
1. Аляксандрава, В. Ю. Віцебскі музей воінаў-інтэрнацыяналістаў / В. Ю. Аляксандрава // рэд. сав.: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа, М. Г. Нікіцін ; маст.: В. В. Катовіч, М. У. Чуднікаў. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 180–183.
2. Витебский городской музей воинов-интернационалистов // 50 музеев Витебска : путеводитель / Н. В. Пивовар ; худож. А. Гайтюкевич. – Витебск : Витебская областная типография, 2016. – С. 22–23.
3. Витебский музей воинов-интернационалистов // Музеи Беларуси = Музеі Беларусі = Museums of Belarus : фотоальбом / ред. сов.: В. В. Андриевич [и др.] ; пер. на англ. яз.: А. В. Титова, Ю. В. Баженов ; фото: А. П. Дрибас, С. М. Слепцов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2018. – C. 142–143.
4. Віцебскі гарадскі музей воінаў-інтэрнацыяналістаў // Музеі Віцебска на пачатку XXI cт. / М. В. Півавар. – Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2012. – С. 63–64.
5. Вронский, А. Музей нашей памяти / А. Вронский // Віцебскі рабочы. – 2002. – 17 снеж. – С. 1.
6. Их подвиги на века / подгот. Э. Каролевич // Витебские вести. – 2019. – 14 февр. – С. 5.
7. Кузнецова-Тимонова, А. В. Витебский городской музей воинов-интернационалистов и электронный ресурс «Афганистан. Без права на забвение» – пример сохранения памяти об участии представителей Беларуси в военных конфликтах 2-й половины XX в. / А. В. Кузнецова-Тимонова // Віцебскі край : матэрыялы VI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край», прысвечанай 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, 19 лістапада 2020 г., Віцебск / рэдкал.: Т. М. Адамян [і інш.]. – Мінск : НББ, 2021. – Т. 6. – С. 305–310.
8. Музей воинов-интернационалистов // Витебск : путеводитель / текст Л. Хмельницкой ; фото: В. Базан, С. Плыткевич. – Витебск : Рифтур, 2003. – С. 56.
9. Музей воинов-интернационалистов // Витебск за один день : [путеводитель] / текст Л. Хмельницкой ; фото С. Плыткевич. – Витебск : Рифтур, 2013. – С. 79–80.
10. Сеньков, В. Музей воинов-интернационалистов: ничто не должно быть забыто / В. Сеньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2004. – 10 февр. – С. 2.
11. Соловьева, Н. Музей воинов-интернационалистов. На подступах к правде Н Соловьева // Витебский проспект. – 2007. – 15 февр. – С. 3.
12. Харкевич, В. «Когда я вернусь живым...» / В. Харкевич // Витебские вести. – 2022. – 14 янв. – С. 18.
13. Харкевич, В. О долге и чести / В.я Харкевич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 20 февр. – С. 11.
14. Шэйка, Д. Без права на забыццё / Д. Шэйка // Культура. – 2022. – 12 лют. – С. 14.
СПАСЫЛКІ
Учреждение культуры «Витебский городской музей воинов-интернационалистов»
Витебский городской исполнительный комитет