Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Музей гісторыі віцебскага трамвая. Віцебск, г.

 

Сучасная назва Музей гісторыі віцебскага трамвая
Дата заснавання 1966
Месца знаходжання  г. Віцебск

 

Віцебск з'яўляецца першым на тэрыторыі Беларусі горадам, дзе з'явіўся трамвайны рух (1898). Народны музей гісторыі віцебскага трамвая прысвечаны гісторыі развіцця электратранспарту (трамвая і тралейбуса) у Віцебску. Знаходзіцца ў адміністрацыйным будынку трамвайнага дэпо. Плошча экспазіцыі – 110 м2. Створаны па ініцыятыве Л. А. Забелы, які працаваў у віцебскім трамвайна-тралейбусным упраўленні (1959–1985), на аснове архіўных дакументаў, успамінаў работнікаў ТТУ. Яго працу працягваў Паўлючкоў Васіль Міхайлавіч.

Музей мае пяць раздзелаў і больш за 2 тысячы экспанатаў. Першы раздзел асвятляе гісторыю віцебскага трамвая з 1896 па 1917 гг. Другі раздзел адлюстроўвае міжваенны перыяд, развіццё трамвайнай сеткі. Трэці расказвае пра ўдзел трамвайшчыкаў у Вялікай Айчыннай вайне. Чацвёрты прысвечаны аднаўленню разбуранай гаспадаркі і пасляваеннаму развіццю. У пятым раздзеле асвятляецца развіццё электрычнага транспарту ў Віцебску з 1970 года па сённяшні дзень. Сярод найбольш цікавых экспанатаў – дагавор паміж бельгійскім акцыянерным таварыствам і віцебскай гарадской управай на будаўніцтва трамвая, акцыя на 100 франкаў акцыянернага таварыства «Трамваі Віцебска», макет будынка электрастанцыі, якая выпрацоўвала ток для трамвая (зараз – будынак музея гісторыі прыватнага калекцыянавання), макет трамвая 1898 года і іншыя. Таксама ў экспазіцыі размешчаны макеты розных вагонаў, якія эксплуатаваліся ў горадзе: ад першай бельгійскай вытворчасці да чэшскай і савецкай. Захоўваецца «Кніга ганаровых трамвайшчыкаў», у якую заносяцца імёны тых, хто адпрацаваў у ТТУ больш за 35 гадоў.

Адрас: г. Віцебск, вуліца 5-я Фрунзэ, 7.

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

 

 

Музей гісторыі віцебскага трамвая. Галоўны ўваход. Фота з сайта https://anonimusi.livejournal.com/114288.htmlМакет трамвая. Фота з сайта https://anonimusi.livejournal.com/114288.html


ЛІТАРАТУРА

1. Дашкевич, В. Шел по городу трамвай / В. Дашкевич // Беларускi час. – 2019. – 29 сак. – С. 8.

2. Дроздова, Н. На трамвае времени – сквозь столетия / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 19 нояб. – С. 6.

3. Музей гісторыі віцебскага трамвая трамвайна-тралейбуснага ўпраўлення // Музеі Віцебска на пачатку XXI cт. / М. В. Півавар. – Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2012. – С. 70–71.

4. Музей истории Витебского трамвая : буклет / отв. за вып. А. Фрумин. – Витебск : УКТП «Витебское трамвайно-троллейбусное управление», 2008. – 18 с.

5. Музей истории витебского трамвая // Витебск : путеводитель / текст Л. Хмельницкой ; фото: В. Базан, С. Плыткевич. – Витебск : Рифтур, 2003. – С. 55.

6. Музей истории витебского трамвая // Витебск за один день : [путеводитель] / текст Л. Хмельницкой ; фото С. Плыткевич. – Витебск : Рифтур, 2013. – 76–77.

7. Павлючков, В. М. Под звуки трамвай-марша / В. М. Павлючков ; беседовал С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2016. – 22 окт. – С. 8.

8. Павлючков, В. Витебский трамвай: люди, события, факты / В. Павлючков. – Минск : НББ, 2014. – 559 с.

9. Музей истории витебского трамвая // 50 музеев Витебска : путеводитель / Н. В. Пивовар ; худож. А. Гайтюкевич. – Витебск : Витебская областная типография, 2016. – С. 38–39.

 

СПАСЫЛКІ

arrow «Про Беларусь»

arrow Музей истории витебского трамвая