Музей Марка Шагала. Віцебск, г.
- Подробности
- Створана 08.04.2019 12:23
- Адноўлена 22.05.2023 11:55
Сучасная назва | музей Марка Шагала |
Дата заснавання | 1991 |
Месца знаходжання | г. Віцебск |
Сайт | http://chagall.vitebsk.museum.by/ |
Заснаваны паводле рашэння Віцебскага гарвыканкама ад 23 лютага 1991 года. Размяшчаецца ў 2-х будынках і складаецца з 2-х частак: «Дом-музей Марка Шагала» і «Арт-цэнтр Марка Шагала». Дырэктарам музея доўгі час з'яўлялася Людміла Хмяльніцкая, зараз дырэктар – Ірына Воранава. Агульная экспазіцыйная і выставачная плошча – 240 м2.
Дом-музей Марка Шагала адкрыты ў 1997 годзе, знаходзіцца ў доме, які на пачатку 1900-х гадоў пабудаваў бацька мастака. Тут Марк Шагал правёў свае юнацкія гады, пазней апісаныя ў аўтабіяграфічнай кнізе «Маё жыццё». Дзейнічаюць 5 экспазіцыйных залаў: бакалейная лаўка, пакой хлопчыкаў, гасцёўня, «чырвоная» зала, кухня. Інтэр'ер дома і ўбранне пакояў былі рэканструяваны на аснове архіўных дакументаў, успамінаў, а таксама па работах М. Шагала, выкананых у віцебскі перыяд яго жыцця. У музеі экспануюцца прадметы побыту гараджан XIX–XX стст., копіі архіўных дакументаў і работ М. Шагала, якія расказваюць пра жыццё мастака і яго сям'і ў Віцебску. Прадстаўлена і некалькі аўтэнтычных рэчаў, якія належылі сям'і майстра.
Каля будынка музея адноўлены брукаваны дворык і невялікі сад, дзе ўстаноўлены помнік М. Шагалу. Распрацаваны доўгатэрміновы праект, які прадугледжвае поўнае аднаўленне сядзібы, а таксама гістарычную рэканструкцыю квартала, дзе знаходзіцца музей.
Арт-цэнтр Марка Шагала створаны ў 1992 годзе, знаходзіцца ў асобным будынку канца XIX ст., які можна ўбачыць на карціне М. Шагала «Над горадам». Мае 4 экспазіцыйныя залы. У фондах музея больш за 300 арыгінальных графічных работ мастака (літаграфіі, ксілаграфіі, афорты, акватынты). Большасць з іх падарыла музею дачка мастака Іда Шагал і яго ўнучкі. Некаторыя графічныя лісты перадаў музею доктар Генрых Мандэль з Германіі. Таксама ў фондах музея захоўваецца больш за 200 копій графічных работ прадстаўнікоў еўрапейскага авангарда (Пабла Пікасо, Анры Матыса, Жоржа Шлюба і іншых), сучаснага беларускага і замежнага мастацтва. У арт-цэнтры дзейнічае бібліятэка па творчасці М. Шагала і мастакоў-авангардыстаў, якая мае даволі рэдкія публікацыі першай паловы XX ст.
З 1991 года ў Віцебску праводзяцца міжнародныя Шагалаўскія дні, у праграму якіх уваходзяць навуковая канферэнцыя, чытанні, пленэры, прэзентацыі, музычны фестываль і іншыя мерапрыемствы.
Адрас (дом-музей): г. Віцебск, вуліца Пакроўская, 11;
Адрас (арт-цэнтр): г. Віцебск, вуліца Путна, 2.
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
ЛІТАРАТУРА
1. Арт-центр Марка Шагала // Витебск : путеводитель / текст Л. Хмельницкой ; фото: В. Базан, С. Плыткевич. – Витебск : Рифтур, 2003. – С. 52.
2. Дзянісава, С. Фікус, шафа, круглы стол... / С. Дзянісава // Звязда. – 2015. – 20 жн. – С. 4.
3. Дом-музей Марка Шагала // Витебск : путеводитель / текст Л. Хмельницкой ; фото: В. Базан, С. Плыткевич. – Витебск : Рифтур, 2003. – С. 53.
4. Дом-музей Марка Шагала // Витебск за один день : [путеводитель] / текст Л. Хмельницкой ; фото С. Плыткевич. – Витебск : Рифтур, 2013. – С. 77–78.
5. Крупица, Н. «В гостях у Марка и Беллы» / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2013. – 11 июля. – С. 6.
6. Крупица, Н. Добро пожаловать, Фейга-Ита! / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2013. – 19 окт. – С. 8.
7. Крупица, Н. Редкие книги – только в Витебске / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 12 февр. – С. 2.
8. Летопись Музея Марка Шагала в Витебске: 30 лет истории, 1985–2014 / сост. Л. Хмельницкая. – Витебск : [Б. и.], 2022. – 679 с.
9. Музей Марка Шагала в Витебске // Музеи Беларуси = Музеі Беларусі = Museums of Belarus : фотоальбом / ред. сов.: В. В. Андриевич [и др.] ; пер. на англ. яз.: А. В. Титова, Ю. В. Баженов ; фото: А. П. Дрибас, С. М. Слепцов. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2018. – C. 144–145.
10. Півавар, М. В. Музеі Віцебска на пачатку XXI cт. / М. В. Півавар. – Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2012. – С. 64–66.
11. Пивовар, Н. 50 музеев Витебска : путеводитель / Н. Пивовар ; худож. А. Гайтюкевич. – Витебск : Витебская областная типография, 2016. – С. 24–26.
12. Степанец, Ю. Дар дружеский бесценен / Ю. Степанец // Віцьбічы = Витьбичи. – 2012. – 5 июля. – С. 4.
13. Шагал в Сети // Советская Белоруссия. – 2012. – 14 авг. – С. 12.
СПАСЫЛКІ