Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Геалагічная будова, карысныя выкапні, рэльеф. Бешанковіцкі раён

 

Бешанковіцкі раён займае паўночную частку Чашніцкай і паўднёвую частку Полацкай нізін. Каля 99 % тэрыторыі знаходзіцца на вышыні 13–150 м, максімальная – 179,8 м (каля в. Пліса), мінімальная – 111,6 м (на Паўночным Захадзе, у даліне р. Заходняя Дзвіна). Працягласць сонечнага ззяння за год складае 1800 гадзін, вегетацыйны перыяд 185 сут. У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да паўночна-ўсходніх схілаў Беларускай антэклізы. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту паазерскага, сожскага, дняпроўскага, бярэзінскага зледзяненняў магутнасцю 75–160 м, ніжэй – дэвонскія – 200–3200 м, верхнепратэразойскія – 350–450 м. Глебы сельскагаспадарчых угоддзяў дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя-забалочаныя, дзярновыя, дзярнова-карбанатныя забалочаныя, поймавыя, тарфяна-балотныя. Паводле механічнага складу сугліністыя, супясчаныя, пясчаныя, тарфяныя. Вядомы 60 радовішчаў торфу з агульнымі запасамі 27,9 млн. т (найбольшыя: Чарнічанка, Соржыцкі Мох з запасамі 3,8 млн. т, Забалянскі Мох, Града з запасамі 2,4 млн. т, Луг-Ухлё з запасамі 1,9 млн. т ); 5 радовішчаў будаўнічых пяскоў з запасамі 29,9 млн. м³ (Стрэлка, Улазавіцкае, Быстроўскае, Ульскае, Лабейкаўскае); 2 радовішчы пясчана-жвіровага матэрыялу з запасамі 1,5 млн. м³ (Шарыпінскае, Заборскае); 3 радовішчы цагельных глінаў, у тым ліку Бачэйкаўскае.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бешенковичский район // Витебская область: природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region: the nature, tourism, sports, rest / под ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : Витебский Цетр маркетинга, 2005. – С. 192–199.

2. Бешенковичский район // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн. імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 62–66.

3. Махнач, А. А. Краткий очерк геологии Беларуси и смежных территорий / А. А. Махнач. – Минск : Беларуская навука, 2014. – 190 с.

4. Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. – Т. 1 : Земля и недра. – 464 с.: ил.