Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Чашніцкая раўніна. Чашніцкі раён

 

Чашніцкая раўніна размешчана на поўдні Беларускага Паазер'я. Займае часткова Бешанковіцкі, Сенненскі, Чашніцкі раёны Віцебскай вобласці. На поўначы мяжуе з Полацкай нізінай, на ўсходзе з Віцебскім узвышшам і Лучоскай нізінай, на поўдні з Аршанскім узвышшам, на паўднёвым захадзе і захадзе з Верхнебярэзінскай нізінай і Ушацка-Лепельскім узвышшам. Працягнулася з захаду на ўсход ад 40 км да 72 км, з поўначы на поўдзень ад 30 км да 70 км, плошча 2,5 тыс. км2. У фарміраванні раўніны ўдзельнічалі ледавікі 5 зледзяненняў, найбольшы ўплыў зрабілі ледавікі двух апошніх зледзяненняў. Вышыні 140–160 м, найвышэйшы пункт 192 м над узроўнем мора (у паўднёвай частцы раўніны).

Карысныя выкапні: легкаплаўкія гліны, пясчана-жвіровы матэрыял, торф, сапрапель. Рэкі належаць да басейна Заходняй Дзвіны: Ула з прытокамі Усвейка, Свячанка, Лукомка; Крывінка з Бярозкай; Абалянка. Шмат азёр, найбольшыя Жэрынскае, Саро, Сянно, Бярозаўскае.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Чашніцкая раўніна // Геаграфія Беларусі: энцыклапедычны даведнік / рэд. кал. Л. В. Казлоўская [і інш.]. – Мн., 1992. – С. 77–78.