Запаведнікі, заказнікі, паркі. Глыбоцкі раён
- Подробности
- Створана 27.11.2017 09:27
- Адноўлена 22.01.2018 09:04
Гідралагічны заказнік «Возера Белае»
Заказнік створаны ў 1979 г. з мэтай захавання эталоннага па чысціні возера і яго насельнікаў. Плошча 950 га (2006). Уключае воз. Белае ў басейне р. Шоша і прылеглую тэрыторыю ў межах вадазборнай плошчы. У возеры водзяцца лешч, судак, шчупак, акунь, краснапёрка; па берагах паселішчы баброў. Распаўсюджаны мох фанціналіс – адзін з рэдкіх для Беларусі відаў воднай флоры (утварае плаваючыя астраўкі). Лясістасць 90 %, пераважаюць хваёвыя лясы. Аб’ект экалагічнага турызму.
Гідралагічны заказнік «Возера Доўгае»
Гідралагічны заказнік «Возера Доўгае» быў створаны ў 1979 годзе для аховы азёр Доўгае, Псуя і прылеглай часткі вадазборных плошчы. Плошча заказніка – 3,3 тыс. га (2006). Пад лесам знаходзіцца 5,5 % терыторыі, пераважаюць дубровы з прымессю клёну, ліпы, сустракаецца хвоя, елка, шэрая алешына. Флора налічвае 517 відаў вышэйшых сасудзістых раслін, 71 від мохападобных, 115 лішайнікаў; 65 краявідных і ўнутрывідавых таксонаў водарасцяў.
Ядро прыроднага комплекса складае стары садова-паркавы ансамбль «Галубаў сад».
Заказнік з’являўляцца перспектыўным аб’ектам развіцця экатурызму ў краіне.
Гідралагічны заказнік «Гурбы»
Балота Гурбы знаходзіцца на водападзеле рэк Бярэзіны і Дзвіны і з’яўляецца часткай буйнога балотнага масіва, размешчанага ў вярхоўях Бярэзіны. Створаны ў 1996 г. Яго плошча складае 418,4 га. Сярод балотнага масіва ёсць возера. З краю балотнага масіва растуць сасновыя, бярозавыя, яловыя, чорнаальховыя лясы, кустарнікавыя зараснікі. Флора налічвае 280 відаў раслін. На тэрыторыі заказніка гняздзіцца 64 віда птушак.
Гідралагічны заказнік «Сэрвач»
Ландшафтна-батанічны заказнік «Зялёная дубрава»
Ландшафтна-батанічны заказнік «Халмагоры»
Біялагічны заказнік «Халмагоры» быў створаны ў 1992 г. Яго плошча 176 га. Заказнік характарызуецца расчляненым рэльефам, наяўнасцю азёр, пейзажнай разнастайнасцю. Флора налічвае 430 відаў раслін. На тэрыторыі заказніка гняздзіцца 70 відаў птушак.
Ландшафтна-геамарфалагічны заказнік «Малінаўшчынскія ўзвышшы»
Заказнік створаны ў 1996 г. Яго плошча 372,8 га. Уяўляе сабой тыпічны марэны масіў, які сфарміраваўся 15–20 тысяч гадоў назад у перыяд аледзянення.
Ландшафтна-геамарфалагічны заказнік «Пліскі камавы масіў»
Тэрыторыя заказніка ўключае паўднёва-ўсходняе пабярэжжа возера Пліса і групу азёр, сярод якіх найбольш буйное – возера Казённае. Тэрыторыя заказніка, акрамя геалагічнага, мае і гістарычнае значэнне – побач з катлавінай і возерам Казённае захаваўся вялікі (больш за 3 м) старажытны курган.
Ландшафтна-геалагічна-геамарфалагічны заказнік Авуцкая лагчына
Ландшафтна-геалагічна-геамарфалагічны заказнік возера Доўгае і Псуя (лагчынная катлавіна азёр)
Ландшафтна-геалагічна-геамарфалагічны заказнік «Сетаўскае селішча»
Ландшафтна-гідралагічны заказнік «Галубіцкая пушча»
Заказнік непасрэдна прымыкае да тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка і ўяўляе сабой адзіны з запаведнікам прыродны комплекс.
Парк Залессе
Парк закладзены ў сярэдзіне ХІХ ст. у маёнтку графа Молле на маляўнічым рэльефе водна-ледніковага ўтварэння побач з азёрамі Белае і Мурамшчына. У мінулым тут быў горад з умацаваным замкам, на месцы якога захаваліся ўзгоркі і курганы.
ЛІТАРАТУРА
1. Берникович, Д. Карстовые пещеры и легенды о сокровищах / Д. Берникович // Витебские вести. – 2016. – 29 нояб. – С. 5.
2. Берникович, Д. Природные богатства озерного края / Д. Берникович // Витебские вести. – 2013. – 14 дек. – С. 9.
3. Глубокский район. Природные заказники // Витебская область: природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region: the nature, tourism,sport, rest / под общ. ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : Витебский Центр маркетинга, 2005. – С. 46.
4. Долгое // Туристская энциклопедия Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника ; редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 180.
5. Заказник «Озеро Долгое» [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://www.zakazniki.priroda-vitebsk.by/marshruty/zakaznik-golubov-sad-/. – Дата доступа: 12.09.2017.
6. Кавалеўскі, С. Самае глыбокае возера – Доўгае / С. Кавалеўскі // Народнае слова. – 2015. – 31 авг. – С. 4.
7. Кавалеўскі, С. Таямніцы возера Доўгае [на тэрыторыі Глыбоцкага раёна] / С. Кавалеўскі // Витебские вести. – 2015. – 24 сент. – С. 22.
8. Куклов, В. Неделимое целое / В. Куклов // Родная прырода. – 2014. – № 1. – С. 4–5.
9. Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [инф. сб.] / [сост. Г. Горланов]. – [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. – 54 с
10. Сервечь // Туристская энциклопедия Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника ; редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 515.
11. Экалагічны веснік : [экалагічная старонка] / подг. А. Панкрат // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 24 студз. – С. 6.