Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Чарневічы, а.г., Глыбоцкі раён

 

Назва

Чарневічы

Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка  аграгарадок
Вобласць Віцебская 
Раён Глыбоцкі
Сельскі Савет Празароцкі сельсавет
Дата заснавання 1552
Тапанімічнае паходжанне назвы назва ўтворана ад прозвішча Чарневіч

 

Аграгарадок Чарневічы знаходзіцца ў Празароцкім сельсавеце Глыбоцкага раёна на рацэ Авута. За 55 км на паўночны ўсход ад Глыбокага, 161 км ад Віцебска, 11 км ад чыгуначнай станцыі Зябкі.

Паводле «Полацкай рэвізіі» 1552 г. сяло Чарневічы мела 10 двароў і належала Дзмітрыю Багданавічу Корсаку з Язненскага двара (цяпер в. Язна ў Мёрскім раёне).

Па карце С. Пахалавіцкага 1579 г. Чарневічы абазначаны як буйное паселішча. У канцы 16 стагоддзя цэнтр Чарневіцкай воласці. У сярэдзіне 17 ст. Самуэль Сяліцкі за 3000 злотых прадаў Юстыніяну Шчыту. У пачатку 18 стагоддзя належалі падваяводзічу віцебскаму Рэмігіяну Сяліцкаму, а ў канцы 19 стагоддзя – генералу Кошалеву. У сярэдзіне 16 ст. існавала праваслаўная царква. У 1887 г. пабудавана царква Параскевы з цэглы на месцы ранейшай драўлянай. У 1924 годзе быў заснаваны касцёл Узвышэння Святога Крыжа. У час вайны касцёл не працаваў.

У мінулым стагоддзі каля вёскі адзначаны знаходкі старажытных рэчаў (ружжо, мячы, гаршчок, малаток і інш.). На захад ад вёскі – курганны могільнік, 30 насыпаў на левым і 66 на правым беразе р. Авуты. У 1938–1939 гг. А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч раскапалі 79 курганоў, знойдзены розныя ляпныя і металічныя рэчы полацкіх крывічоў 11–13 стагоддзяў. Матэрыялы захоўваюцца ў гісторыка-этнаграфічным музеі ў Вільнюсе.

У вёсцы ёсць помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бунто, І. У. З гісторыі населеных пунктаў Глыбоччыны / І. У. Бунто // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэд.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; маст. А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн, 1995. – С. 438–445.

2. Жыгуноў, А. «Чарневічы – на карце Глыбоччыны» / А. Жыгуноў // Веснiк Глыбоччыны. – 2007. – 29 жн. – С. 3.

3. Жыгуноў, А. Феерверк над Чарневічамі / А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. – 2016. – 6 жн. – С. 1, 8.

4. Жыгуноў, А. Чарневічы / А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. – 2002. – 7 верас. – С. 5.

5. Чарневічы // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашков (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2003. – Т. 17 : Хвінявічы–Шчытні. – С. 233.