Геалагічная будова, карысныя выкапні, рэльеф. Бешанковіцкі раён
- Подробности
- Створана 07.08.2017 07:26
- Адноўлена 28.03.2019 15:14
Бешанковіцкі раён займае паўночную частку Чашніцкай і паўднёвую частку Полацкай нізін. Каля 99 % тэрыторыі знаходзіцца на вышыні 13–150 м, максімальная – 179,8 м (каля в. Пліса), мінімальная – 111,6 м (на Паўночным Захадзе, у даліне р. Заходняя Дзвіна). Працягласць сонечнага ззяння за год складае 1800 гадзін, вегетацыйны перыяд 185 сут. У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да паўночна-ўсходніх схілаў Беларускай антэклізы. Зверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту паазерскага, сожскага, дняпроўскага, бярэзінскага зледзяненняў магутнасцю 75–160 м, ніжэй – дэвонскія – 200–3200 м, верхнепратэразойскія – 350–450 м. Глебы сельскагаспадарчых угоддзяў дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя-забалочаныя, дзярновыя, дзярнова-карбанатныя забалочаныя, поймавыя, тарфяна-балотныя. Паводле механічнага складу сугліністыя, супясчаныя, пясчаныя, тарфяныя. Вядомы 60 радовішчаў торфу з агульнымі запасамі 27,9 млн. т (найбольшыя: Чарнічанка, Соржыцкі Мох з запасамі 3,8 млн. т, Забалянскі Мох, Града з запасамі 2,4 млн. т, Луг-Ухлё з запасамі 1,9 млн. т ); 5 радовішчаў будаўнічых пяскоў з запасамі 29,9 млн. м³ (Стрэлка, Улазавіцкае, Быстроўскае, Ульскае, Лабейкаўскае); 2 радовішчы пясчана-жвіровага матэрыялу з запасамі 1,5 млн. м³ (Шарыпінскае, Заборскае); 3 радовішчы цагельных глінаў, у тым ліку Бачэйкаўскае.
ЛІТАРАТУРА
1. Бешенковичский район // Витебская область: природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region: the nature, tourism, sports, rest / под ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : Витебский Цетр маркетинга, 2005. – С. 192–199.
2. Бешенковичский район // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн. імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 62–66.
3. Махнач, А. А. Краткий очерк геологии Беларуси и смежных территорий / А. А. Махнач. – Минск : Беларуская навука, 2014. – 190 с.
4. Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2009. – Т. 1 : Земля и недра. – 464 с.: ил.