Бібліятэкі. Верхнядзвінскі раён
- Подробности
- Створана 08.01.2019 08:40
- Адноўлена 26.12.2019 12:00
Першае ўпамінанне аб бібліятэцы ў г. Дрыса (Верхнядзвінск) адносіцца да 1904 года. Ёсць таксама звесткі аб тым, што ў 1921 годзе ў горадзе была цэнтральная хата-чытальня і дзве на раёне – у в. Сар'я і Жоўніна. Да 1931 года налічвалася ўжо 13 хат-чытальняў.
У 1944 годзе заснавана раённая бібліятэка, кніжны фонд якой складаў усяго каля 2000 экз., знаходзілася яна на месцы сучаснага банка. У кастрычніку 1948 года пачала абслугоўваць чытачоў гарадская бібліятэка, якая размяшчалася на тэрыторыі старога льнозавода. Затым дзве бібліятэкі былі аб'яднаны. У 1978 годзе, пасля цэнтралізацыі, раённая бібліятэка стала метадычным цэнтрам. Штогод яна абслугоўвае больш за 3 тыс. чытачоў, выдае больш за 60 тыс. экз. літаратуры. Згодна з Пастановай Савета Міністраў БССР ад 27 мая 1977 года № 162 бібліятэка носіць імя знакамітага беларускага пісьменніка, нашага земляка Тараса Хадкевіча.
Старэйшымі бібліятэкамі раёна з'яўляюцца Асвейская, Бігосаўская, Боркавіцкая, Валынецкая бібліятэкі.
ДУК «Верхнядзвінская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» заснавана 1 студзеня 1979 года і складаецца з раённай бібліятэкі, гарпасялковай бібліятэкі, дзіцячай раённай бібліятэкі і 16 сельскіх бібліятэк, 9 з іх знаходзяцца ў аграгарадках.
Структура Верхнядзвінскай ЦБС:
Верхнядзвінская цэнтральная раённая бібліятэка імя Т. Хадкевіча;
Верхнядзвінская дзіцячая раённая бібліятэка;
Асвейская гарпасялковая бібліятэка-філіял № 2 імя В. Рудога;
Антонаўская бібліятэка-філіял № 15;
Бігосаўскі бібліятэка-філіял № 4 імя Э. Зубрыцкага;
Боркавіцкая бібліятэка-філіял № 10;
Валынецкая бібліятэка-філіял № 16;
Дуброўская бібліятэка-клуб. Філіял № 44;
Жыгулёўская бібліятэка-клуб. Філіял № 45;
Запрудзеўская бібліятэка-філіял № 24;
Каханавіцкая бібліятэка-філіял № 29;
Лявонішынская бібліятэка-філіял № 23;
Марозаўская бібліятэка-клуб № 5;
Нураўская бібліятэка-філіял № 14;
Сар'янская бібліятэка-філіял № 36;
Стралкоўская бібліятэка-клуб № 33;
Вусцянская бібліятэка-філіял № 35;
Чыстапольская бібліятэка-клуб. Філіял № 50;
Шайцераўская бібліятэка-філіял № 49.
Бібліятэчны фонд Верхнядзвінскай ЦБС па стане на 1 студзеня 2018 года налічвае 175155 экзэмпляраў.
ЛІТАРАТУРА
1. Багдановiч, Т. Бiблiятэкi на вышынi / Т. Багдановіч // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). – 2000. – 10 кастр. – С. 3.
2. Гендзік, Л. К. Кнізе адданыя сэрцам і душой / Л. К. Гендзік // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). – 2005. – 13 верас. – С. 2.
3. Зубрыцкі, Э. Жывое слова, трапяткое / Э. Зубрыцкі // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 5 ліп. – С. 2.
4. Мароз, А. Каб хацелася прыйсці сюды зноў і зноў / А. Мароз // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2016. – 13 верас. – С. 5.
5. Масквічова, Н. А. Тут адкрываеш цэлы свет... / Н. А. Масквічова // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). – 2004. – 16 сак. – С. 3.
6. Столп, Н. З табою, кніга, ідзём у свет! / Н. Столп // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2002. – 15 студз. – С. 2.
7. Тамашэвіч, Н. Сучасная бібліятэка / Н. Тамашэвіч // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2008. – 29 ліп. – С. 3.
8. Томашевич, Н. Л. Библиотека и время: поиск путей взаимодействия и использование новых форм работы / Н. Л. Томашевич // Веснік адукацыі = Вестник образования. – 2015. – № 1. – С. 45–48.
9. Траццяк, І. Як ствараліся нашы бібліятэкі / І. Траццяк // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). – 2007. – 10 ліп. – С. 2.
10. Фёдарава, Л. Школьныя бібліятэкі чакаюць дапамогі / Л. Фёдарава // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2002. – 19 сак. – С. 3.
11. Шпакоўская, Г. Кнігавоз кіруецца ў глыбінку / Г. Шпакоўская // Народнае слова. – 2007. – 12 чэрв. – С. 5.
СПАСЫЛКІ
Афіцыйны сайт Верхнядзвінскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы