Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Турызм. Глыбоцкі раён

Глыбоцкі раён, як і іншыя тэрыторыі, мае рэальныя магчымасці для развіцця новых галін эканомікі, адной з якіх з'яўляецца турызм. Раён валодае багатымі прыроднымі і гісторыка-культурнымі рэсурсамі.

Прывабнасць раёна для арганізацыі турызму дасягаецца за кошт правядзення на рэгулярнай аснове такіх мерапрыемстваў, як фестывалі, кірмашы, святы, спартыўныя мерапрыемствы, выставы. Мерапрыемствы носяць пазнавальны, забаўляльны і прывабны характар для турыстаў.

У г. Глыбокае функцыянуе гасцініца на 50 месцаў, у г. п. Падсвілле – турыстычная база на 30 месцаў.

У Глыбоцкім раёне функцыянуе Падсвільскі цэнтр турызму і краязнаўства, санаторна-курортны комплекс «Пліса».

У сферы сельскага турызму турыстычныя паслугі аказвае 41 аграэкасядзіба. Там прапаноўваюцца ўсе ўмовы для пражывання, экалагічна чыстыя прадукты, арганізацыя вольнага часу. Найбольш вядомыя з іх: «Беларускі Байкал», «Берд», «Запаведны востраў», «Жывіца», «Гасцявы дом Бука Юліі», «Ля возера», «Родны кут», «Цэнтр Еўропы», «Мядзвежы вугал», «Жаваранак».

Рынак турызму ў раёне прадстаўлены турыстычным агенцтвам «Інвестспорт», якое акумулюе такія накірункі турызму, як экскурсійна-пазнавальны і аздараўленчы.

Для гасцей Глыбоччыны распрацаваны разнастайныя турыстычныя маршруты.

Аматарам пешага турызму прапаноўваюцца наступныя гісторыка-пазнавальныя і экалагічныя маршруты: «Архітэктурныя помнікі Глыбоччыны», «Прыродныя помнікі Глыбоччыны», «Па блакітных жамчужынах Глыбоччыны», «Па Шошы», «Муза Ігната Буйніцкага».

Такі від турызму, як конны, не вельмі распаўсюджаны ў нашай краіне. У Глыбоцкім раёне распрацаваны цікавы конны маршрут «Залатая падкова», падчас якога можна наведаць былую сядзібу графа Моле і «Беларускі Версаль» – ландшафтны парк у вёсцы Мосар, пазнаёміцца з сялянскім побытам ў аграсядзібах і паспрабаваць стравы беларускай кухні.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Андреев, А. Агроэкотуризм: новый виток развития села / А. Андреев // Веснік Глыбоччыны. – 2013. – 22 чэрв. – С. 2.

2. Арэхаў, М. Першы ў Беларусі конны маршрут – на Глыбоччыне / М. Арэхаў // Веснік Глыбоччыны. – 2010. – 30 чэрв. – С. 3.

3. Берникович, Д. Глубокский размах / Д. Берникович // Витебские вести. – 2014. – 8 апр. – С. 4.

4. Берникович, Д. Домик с видом на озеро / Д. Берникович // Витебские вести. – 2015. – 31 окт. – С. 8.

5. Берникович, Д. Ждет гостей глубокская глубинка / Д. Берникович // Народнае слова. – 2008. – 28 чэрв. – С. 5.

6. Берникович, Д. Конный спорт плюс туризм / Д. Берникович // Народнае слова. – 2011. – 23 ліп. – С. 7.

7. Берникович, Д. Сказочный уголок в глубинке / Д. Берникович // Витебские вести. – 2015. – 15 окт. – С. 11.

8. Берникович, Д. Чем глубинка привлекает горожан / Д. Берникович // Народнае слова. – 2011. – 22 кастр. – С. 1.

9. Глубокский район // Витебская область. Природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region: the nature, tourism, sport, rest / под общ. ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : Витебский центр маркетинга, 2005. – С. 42–44.

10. Дзевятоўскі, С. Залатое кальцо Глыбоцкага раёна / С. Дзевятоўскі // Звязда. – 2008. – 7 лют. – С. 2.

11. Живица, В. Песни над Шошей: репортаж с областного турслета / В. Живица // Віцебскі рабочы. – 2008. – 26 чэрв. – С. 16.

12. Зінкевіч, А. «Як хораша, што ўсе мы ля Шошы сабраліся» / А. Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2012. – 20 чэрв. – С. 6.

13. Капшуль, Г. Аграсядзіба «Хутарок ля сажалкі» / Г. Капшуль // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 15 жн. – С. 5.

14. Малатоўнік, Т. Сёлета ў раёне ўпершыню пройдзе конкурс на лепшую аграэкасядзібу / Т. Малатоўнік ; гутарыў А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 18 лют. – С. 5.

15. Марцынкевіч, Р. «Краіна мараў» на хутары Скрабатуны / Р. Марцынкевіч // Веснiк Глыбоччыны. – 2007. – 17 лістап. – С. 7.

16. Марчук, Р. Гаспадыня на зямлі продкаў / Р. Марчук // Белорусская лесная газета. – 2013. – 18 июля. – С. 8.

17. Мацвеева, Т. Падарожжа дылетантаў у Парыж і ягоныя ваколіцы / Т. Мацвеева // Витебский проспект. – 2008. – 23 окт. – С. 4–5.

18. Рыжкова, Н. Где лучшие агроусадьбы на Витебщине? / Н. Рыжкова // Витебские вести. – 2018. – 20 окт. – С. 7.

19. Свірын, І. Па найпрыгажэйшым з цэнтраў Еўропы / І. Свірын // Культура. – 2008. – 30 жн. – 5 верас. – С. 14–15.

20. Скрабатун, У. Турызм на Глыбоччыне: перспектыўна альбо марна? / У. Скрабатун // Вольнае Глыбокае. – 2011. – 13 кастр. – С. 5, 11.

21. Сутула, Г. Адпачынак «На Лясной»: адзін на адзін з прыродай / Г. Сутула // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 18 жн. – С. 5.

22. Сутула, Г. Ластавіцкі «Абярэг»: у эпіцэнтры цішыні / Г. Сутула // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 5 верас. – С. 5.

23. Усцінаў, А. Юбілею горада – выдатны падарунак / А. Усцінаў // Веснік Глыбоччыны. – 2014. – 16 жн. – С. 1.

24. Цвірко, А. Востраў яго душы / А. Цвірко ; гутарыў А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. – 2019. – 13 лют. – С. 5.

25. Чумаков, Л. Малиновые закаты на Плиссе / Л. Чумаков // Родная прырода. – 2007. – № 7. – С. 22–23.

 

СПАСЫЛКІ

arrow "Белорусская Венеция". Пять причин посетить город Глубокое