Азёры. Дубровенскі раён
- Подробности
- Створана 21.05.2018 09:15
- Адноўлена 21.05.2018 10:00
На тэрыторыі Дубровеншчыны знаходзіцца чатыры возеры натуральнага паходжання, адно вадасховішча, восем сажалак, адзін заводнены кар’ер.
Найбольш вялікія азёры – Казённае і Афанасьеўскае.
У азерах водзіцца лешч, шчупак, акунь, плотка, чырвонапёрка, лінь, іншая рыба. Ажыццяўляецца прамысловая лоўля рыбы. У зімовы час на азерах утвараецца ледзяное покрыва, якое трымаецца з канца лістапада – пачатку снежня да канца красавіка.
ЛІТАРАТУРА
1. Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2007. – 477 с.
2. Дубровенскі раён // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І.П. Шамякін [і інш.]. – Мн., 1983. – Т. 2. – С. 230–231.