Афанасьеўскае возера. Дубровенскі раён
- Подробности
- Створана 21.05.2018 09:16
- Адноўлена 21.05.2018 10:15
Афанасьеўскае возера размешчана за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Шэкі Дубровенскага раёна, за 5,2 км ад мяжы з Смаленскай вобласцю Расіі. Адносіцца да басейна ракі Лучоса. Плошча возера – 0,24 км², плошча вадазбору – 80,7 км². Найбольшая глыбіня – 2,7 м. Даўжыня 1,5 км. Найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 2,37 км.
Мясцовасць, зарослая лесам, на паўночным захадзе моцна забалочаная і цяжкапраходная. Берагі пясчаныя, пераважна высокія, парослыя лесам і хмызняком. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, глыбей дно сапрапелістае. На поўдні ўпадае рака Вярхіта, якая злучае возера з азёрамі Топкае і Казённае. На захадзе злучана з сістэмай меліярацыйных каналаў.
ЛІТАРАТУРА
1. Афанасьевское // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 26.
2. Афанасьеўскае // Прыродная спадчына Дубровеншчыны : эколага-краязнаўчы даведнік / склад. Н. А. Дударава. – Наваполацк : ІП Маладзечкін А. У., 2015. – С. 16.
3. Афанасьеўскае возера // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 53.
4. Афанасьеўскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1983. – Т. 1 : Ааліты–Гасцінец. – С. 176.