Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Казённае возера, Дубровенскі раён

Казённае возера знаходзіцца ў басейне ракі Вярхіта за 20 км на поўнач ад г. Дуброўна, каля вёскі Азёры. Плошча 1,18 км². Даўжыня 0,98 км, найбольшая шырыня 0,37 км. Вадазбор каля 151 км².

Мясцовасць пераважна раўнінная, вакол размешчаны шырокія лясныя масівы. Возера абрамлена шырокай, месцамі забалочанай поймай, да якой прылягаюць лугі і ворныя землі. Катлавіна падоўжанай формы, выцягнута з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Схілы вышынёй 5–8 м, стромкія, параслі лесам і хмызняком. Мелкаводдзе шырокае, глеістае, глыбей дно сапрапелістае. Праз возера цячэ рака Вярхіта, на паўднёвым усходзе ўпадае рака Лютыня.


Дубровенскі раён. Возера Казённае. Фотаздымак з сайта http://slogan-gray.livejournal.com


ЛІТАРАТУРА

1. Казённае // Прыродная спадчына Дубровеншчыны : эколага-краязнаўчы даведнік / склад. Н. А. Дударава. – Наваполацк : ІП Маладзечкін А. У., 2015. – С. 18.

2. Казённае возера // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 214.

3. Казённае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1983. – Т. 2 : Гатня – Катынь. – С. 429.

4. Казённое // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 209.