Вярхіта, рака. Дубровенскі раён
- Подробности
- Створана 21.05.2018 09:24
- Адноўлена 21.05.2018 11:19
Вярхіта, рака ў Дубровенскім і Лёзненскім раёнах, адносіцца да басейна Заходняй Дзвіны. Даўжыня 28 км. Пачынаецца за 1 км ад вёскі Пятрыкі (Дубровенскі раён), упадае ў возера Зелянскае (басейн Лучосы). Рэчышча ў вярхоўі каналізавана. Плошча вадазбору 266 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %. Цячэ праз азёры Афанасьеўскае і Казённае, пераважна па лясістай мясцовасці.
ЛІТАРАТУРА
1. Верхита // Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – С. 76.
2. Вярхіта // Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 131.
3. Вярхіта // Прыродная спадчына Дубровеншчыны : эколага-краязнаўчы даведнік / склад. Н. А. Дударава. – Наваполацк : ІП Маладзечкін А. У., 2015. – С. 5.