Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Турызм. Сенненскі раён

 Сенненскі раён уваходзіць у Віцебскую рэкрэацыйна-турыстычную зону. Функцыянальны профіль раёна – аздараўленчы.

У 2011 годзе ў мэтах развіцця ўязнога і ўнутранага турызму была створана ўстанова «Інфармацыйна-турыстычны пункт "Сянно"», дзейнасцю якой кіруе аддзел адукацыі, спорту і турызму Сенненскага райвыканкама.

Шматлікія рэкі, азёры, лясы надаюць асаблівы каларыт прыроднаму ландшафту раёна, ствараюць спрыяльныя ўмовы для адпачынку і турызму.

На Сенненшчыне актыўна развіваецца аграэкатурызм, распрацоўваюцца новыя турыстычныя маршруты: «Багушэўск – Шыркі – Машканы», «Вандроўкі ў гісторыю», «Дарогамі Перамогі», «Дарогай герояў, дарогай бацькоў», «Залатое кольца г. Сянно», «Гісторыя заўсёды побач», «Краязнаўчая экскурсія па ваколіцах вёскі Ульянавічы», «Кахаю цябе, мой Багушэўск родны», «Месца са святой назвай Багданава», «Мой мілы сэрцу куточак...», «Мы таксама кавалі Перамогу», «Па месцах аперацыі «Баграціён», «Сянно з блакітнымі вачамі», «Легенды роднага краю».

Экалагічныя сцежкі ўстаноў адукацыі: «У гармоніі з прыродай» Студзёнкаўскай ДССШ, Сенненскай школы-інтэрната; «Прырода побач з намі» Беліцкай ДССШ; экалагічная сцежка Какоўчынскай ДССШ.

Зоны адпачынку: «Дарскія азёры» – лясная паляна з альтанкамі ў сасновым бары на беразе возера; «Лысая гара» – на высокім беразе ракі Абалянка сярод ляснога масіву абсталявана альтанка для адпачынку і пікніка, спуск да ракі абсталяваны спецыяльнай лесвіцай.

Аграэкасядзібы: «Сонечны вугал» (в. Гарнова), «Ля Лукамор'я» (аг. Машканы), «Спадчына» (в. Заазер'е), «Ардышава» (г. п. Багушэўск), «Бярозкі» (в. Бярозкі), «Лазня на Обале» (в. Обаль), «Купальніца» (в. Мелехава), «Перакопаўская» (в. Перакопава), «Бацькоў хутар» (в. Буда), «На набярэжнай» (аг. Машканы), «Мотарэзервацыя» (в. Студзёнка), «Прытулак рыбака» (в. Свабодная), «Рыбнае» (в. Рыбнае), «Кардон» (в. Заазер'е).

Паляўнічыя гаспадаркі прадстаўлены сялянска-фермерскімі ў в. Літусава і в. Свабодная, паляўнічым домікам ДЛГУ «Багушэўскі лясгас» (в. Кічына).

Пункты прыдарожнага сэрвісу:

– на аўтадарозе Р-86 Багушэўск – Лепель – Мядзел (пляцоўка для адпачынку, заасфальтаваны ўчастак дарогі для стаянкі аўтамабіляў);

– на аўтадарозе Віцебск – Сянно – Талачын (пляцоўка для адпачынку, заасфальтаваны ўчастак дарогі для стаянкі аўтамабіляў, кантэйнеры для смецця, туалет, альтанка);

– скрыжаванне дарог Р-86 і Р-87 (пляцоўка для адпачынку, пруд, стаянка для аўтамабіляў, альтанкі, дзіцячыя пляцоўкі, адведзенае месца для вогнішча);

– перасоўная АЗС на аўтадарозе Р-86 Сянно – Лепель – Мядзел.

У г. Сянно дзейнічае гасцініца.

 

Аграэкасядзіба «Ордышево». Сенненскі раён, г. п. Багушэўск. Фотаздымак з сайта https://sdushor-senno.schools.byАграэкасядзіба «Банька на Оболе». Сенненскі раён, в. Обаль. Фотаздымак з сайта https://sdushor-senno.schools.byАграэкасядзіба «Бярозкі». Сенненскі раён, в. Бярозкі. Фотаздымак з сайта https://sdushor-senno.schools.by

ЛІТАРАТУРА

1. Бандарэвіч, В. На прыродзе з камфортам / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 14 студз. – С. 4.

2. Башун, Е. На живописных берегах / Е. Башун // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 20 июня. – С. 8.

3. Быньков, А. «Солнечный угол» у озера Липно / А. Быньков // Витебские вести. – 2015. – 29 авг. – С. 13.

4. Бынькоў, А. У гасцях у казкі / А. Бынькоў // Витебские вести. – 2015. – 15 авг. – С. 11.

5. Гарбачова, І. «Спадчына» Вільчынскіх / І. Гарбачова // Голас Сенненшчыны. – 2014. – 26 крас. – С. 4.

6. Гарбачова, І. У сядзібу за адпачынкам / І. Гарбачова // Голас Сенненшчыны. – 2015. – 28 студз. – С. 3.

7. Іўеў, А. Для паляўнічых, рыбаловаў і не толькі / А. Іўеў // Голас Сенненшчыны. – 2015. – 24 сак. – С. 1, 4.

8. Іўеў, А. На выхадныя з Магілёва ў «Рыбнае» ўсёй сям'ёй / А. Іўеў // Голас Сенненшчыны. – 2014. – 24 чэрв. – С. 5.

9. Ляшук, С. За отдыхом в «Кичино» / С. Ляшук // Витебские вести. – 2016. – 13 дек. – С. 7.

10. Ляшук, С. Судовладелец из Сенно / С. Ляшук // Витебские вести. – 2015. – 15 сент. – С. 8.

11. Пукшанскі, А. Аграсядзіба для байкераў. І не толькі для іх / А. Пукшанскі // Звязда. – 2018. – 11 крас. – С. 12.

12. Сенненский район // Туристские регионы Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника ; редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; сост. Л. В. Ловчая. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 187.

13. Усё Сянно за 6 акадэмічных гадзін / падрыхт. М. Чэмер // Настаўніцкая газета. – 2009. – 27 студз. – С. 4.

14. Хасанава, І. Новы год с вясковым каларытам / І. Хасанава // Голас Сенненшчыны. – 2014. – 27 снеж. – С. 4.

15. Шпаковская, Г. Удачный дебют / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2014. – 20 дек. – С. 5.

16. Якаўлева, А. Сядзібы фарміруюць імідж раёна / А. Якаўлева // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 30 студз. – С. 3.