Медыцына. Чашніцкі раён
- Подробности
- Створана 26.11.2019 08:40
- Адноўлена 19.12.2019 10:02
Арганізацыя медыцынскай дапамогі насельніцтву Чашніцкага раёна ажыццяўляецца: на аснове дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, прызнанні дзяржавай і грамадствам здароўя грамадзян як вышэйшай каштоўнасці, сучасных дасягненняў медыцынскай навукі і практыкі, прыярытэту прафілактычнага напрамку ў ахове здароўя насельніцтва. Асноўнай мэтай з'яўляецца – стварэнне даступнай і якаснай медыцынскай дапамогі для захавання і ўмацавання здароўя насельніцтва раёна.
Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ў Чашніцкім раёне ажыццяўляюць: Новалукомльская цэнтральная раённая бальніца, Чашніцкая бальніца, Навазорская бальніца сястрынскага догляду, амбулаторыі агульнай практыкі, брыгады хуткай медыцынскай дапамогі, фельчарска-акушэрскія пункты: Антапольскі ФАП (в. Антаполле); Вядрэньскі ФАП (аг. Малая Вядрэнь); Вяцерскі ФАП (в. Вяцера); Грынькоўскі ФАП (в. Грынькі); Дварэцкі ФАП (аг. Дварэц); Замачкаўскі ФАП (в. Замачак); Іванскі ФАП (аг. Іванск); Кругліцкі ФАП (в. Кругліца); Латыголіцкі ФАП (в. Латыголічы); Лукомльскі ФАП (аг. Лукомль); Альшанскі ФАП (аг. Альшанка). Функцыянуюць аптэкі.
У 2017 годзе ў раёне павялічылася колькасць асоб, якія займаюцца фізкультурай і спортам у аздараўленчых мэтах да 35,8 %; знізіўся ўзровень табакакурэння на 3,6 %; зменшылася колькасць асоб з лішняй масай цела на 2,9 %; зменшылася колькасць асоб з гіперхалестэрыняміяй на 6,7 %; дасведчанасць моладзі і дарослага насельніцтва пра фактары рызыкі захвораванняў сістэмы кровазвароту павысілася да 89 %.
Неацэнную дапамогу ў раннім выяўленні хранічных захворванняў аказваюць кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, якія ўзялі пад свой кантроль праходжанне штогадовага перыядычнага медыцынскага агляду сваімі работнікамі. Усё гэта спрыяла зніжэнню агульнага захворвання насельніцтва на 3,32 % у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, а захворванне сістэмы кровазвароту практычна захоўваецца на ранейшым узроўні.
На працягу апошніх 5 гадоў у раёне захоўваецца стабільны ўзровень захворвання па колькасці вострых рэспіраторна-вірусных захворванняў у межах 3,7–4,2 тыс. выпадкаў штогод. Варта адзначыць, што павелічэнне ахопу прышчэпкамі насельніцтва супраць грыпу з 8,4 да 40,8 % спрыяла значнаму зніжэнню ўзроўню захворвання на грып аж да адзінкавых выпадкаў.
Эпідэміялагічная сітуацыя па туберкулёзе ў Чашніцкім раёне характарызуецца як стабільная. Захворванне на сухоты ўсіх органаў на 100 тысяч насельніцтва знізілася з 67,63 у 2001 годзе да 25,53 у 2017 годзе.
Па-ранейшаму ўтрымлівае высокія пазіцыі хірургічная служба раёна. У 2017 годзе зроблена 1356 аперацый, аператыўная актыўнасць узрасла да 71,8 %, а аператыўная лятальнасць знізілася ў 2 разы – з 0,5 % да 0,25 % і з'яўляецца самай нізкай з 2004 года.
Працягваюць паляпшацца паказчыкі працы аддзялення пералівання крыві, так аб'ём нарыхтоўкі суцэльнай донарскай крыві за 2017 год склаў: 329.5 літраў або 109,8 % ад плана.
Выканана за 2017 г. бязвыплатных данацый ад агульнай колькасці данацый крыві 25,5 % (пры плане 20 %), плазмы крыві 11,6 %, што з'яўляецца лепшым паказчыкам сярод станцый і аддзяленняў пералівання крыві Віцебскай вобласці.
Пастаянна ўдасканальваецца перынатальная дапамога, забяспечана даступнасць высокатэхналагічных метадаў дыягностыкі і лячэння ў акушэрстве і неанаталогіі, функцыянуе служба планавання сям'і, забяспечана медыка-генетычнае кансультаванне, створаны выдатныя ўмовы для нараджэння дзяцей і іх выходжвання. Праводзіцца сістэматычная работа па павышэнні прэстыжу сям'і ў грамадстве, фарміраванні ўсвядомленага бацькоўства, праца з падлеткамі па прафілактыцы ранняй цяжарнасці, фарміраванні адказнага стаўлення да нараджэння дзіцяці.
У апошнія гады Чашніцкі раён устойліва дэманструе адзін з самых нізкіх у галіне паказчыкаў дзіцячай і агульнай смяротнасці. Паказчык дзіцячай смяротнасці (на 1000 народжаных дзяцей) зніжаны з 21,74 у 2003 годзе да 10,1 у 2017 годзе (у 2,2 разы).
У параўнанні з 2016 годам агульны каэфіцыент смяротнасці ў 2017 годзе павялічыўся на 7,6 % і склаў 17,5 на 1000 чалавек насельніцтва (гэта адзін з самых нізкіх паказчыкаў агульнай смяротнасці, 4 месца пасля Глыбоцкага, Лепельскага і Шумілінскага раёнаў).
Удзельная вага хвароб сістэмы кровазвароту (37,2 %) у структуры прычын агульнай смяротнасці ў раёне працягвае заставацца адным з самым нізкім сярод усіх раёнаў вобласці (5 месца).
У Чашніцкім раёне працягваецца ўстойлівае дынамічнае развіццё сістэмы аховы здароўя з засваеннем новых тэхналогій, павелічэнне даступнасці і якасці медыцынскай дапамогі, умацаванне прафілактычных накірункаў.
На беразе Лукомскага возера на тэрыторыі Чашніцкага раёна знаходзіцца санаторый-прафілакторый Лукомскай ДРЭС «Сасновы бор».
У горадзе Чашнікі працуе раённы Цэнтр гігіены і эпідыміялогіі.
ЛІТАРАТУРА
1. Александрович, Ю. На страже здоровья – ФАП / Ю. Александрович // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2018. – 10 крас. – С. 4.
2. Александрович, Ю. Сельская здравница / Ю. Александрович // Чырвоны прамень (Чашнiкi). – 2006. – 4 крас. – С. 2.
3. Бегунов, Н. ...И ждут с тревогой каждого звонка / Н. Бегунов // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2002. – 31 жн. – С. 3.
4. Бегунова, Е. Пусть будет славным дальний путь / Е. Бегунова // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2002. – 26 лістап. – С. 1.
5. Бегунова, Е. Санитарно-эпидемиологической службе – 75 лет / Е. Бегунова // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2001. – 22 верас. – С. 2.
6. Верность клятве Гиппократа // Чашникский район. Агрогородок «Иванск» : буклет / отв. за вып. Т. В. Пчелкина. – Витебск : Чашникский райисполком, 2008. – С. 4–5.
7. Верность клятве Гиппократа // Чашникский район. Агрогородок «Лукомль» : буклет / отв. за вып. Т. В. Пчелкина. – Витебск : Чашникский райисполком, 2008. – С. 4–5.
8. Верность клятве Гиппократа // Чашникский район. Агрогородок «Новая Заря» : буклет / отв. за вып. Т. В. Пчелкина. – Витебск : Чашникский райисполком, 2008. – С. 4.
9. Жукова, Г. Большое спасибо, доктор! / Г. Жукова // Чырвоны прамень (Чашнiкi). – 2005. – 18 чэрв. – С. 2.
10. Здравоохранение // Чашники: 500 лет / отв. за вып. Т. В. Пчелкина. – Витебск : Витебская областная типография, 2004. – С. 16.
11. Машкович, Н. И укол сделают, и зубы вылечат / Н. Машкович // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2008. – 22 крас. – С. 2.
12. Міхно, У. Ружы на шпалерах / У. Міхно // Чырвоны прамень (Чашнiкi). – 2003. – 28 чэрв. – С. 4.
13. Мишулкова, М. Медицина на селе или что может амбулатория общей практики? / М. Мишулкова // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2018. – 16 чэрв. – С. 1–2.
14. Торбина, И. Здоровые люди – здоровая страна / И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнiкi). – 2008. – 16 лют. – С. 2.
15. Пинчук, Н. Е. Большое счастье – нести людям радость / Н. Е. Пинчук // Чырвоны прамень (Чашнiкi). – 2006. – 17 чэрв. – С. 2.
16. Стукалова, Н. Ещё одна аптека / Н. Стукалова // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2015. – 9 чэрв. – С. 2.
17. Стукалова, Н. На страже здоровья / Н. Стукалова // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2019. – 22 студз. – С. 3.
18. Стукалова, Н. Пусть будет улыбка на все 32 / Н. Стукалова // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2015. – 31 кастр. – С. 5.
19. Торбина, И. Здоровые люди – здоровая страна / И. Торбина // Чырвоны прамень (Чашнiкi). – 2008. – 16 лют. – С. 2.
20. Язёнок, Т. Идем к униженным, идем к обиженным / Т. Язёнок // Чырвоны прамень (Чашнікі). – 2003. – 8 мая. – С. 4.
СПАСЫЛКІ
Социальная сфера: здравоохранение. Чашникский район
Первые сохранившиеся сведения о развитии медицины на Чашниччине относятся к 1870 году