Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Помнікі гісторыі. Ушацкі раён

На тэрыторыі Ушацкага раёна знаходзіцца 158 помнікаў гісторыі і культуры. 101 з іх – гэта скульптурныя помнікі, абеліскі і мемарыяльныя дошкі.

У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь унесена 34 аб'екты, размешчаныя на тэрыторыі Ушацкага раёна, – помнікі археалогіі (22), архітэктуры (2) і помнікі гісторыі (10).

На асобным рахунку помнікі і памятныя мясціны, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Ушаччына – не толькі край блакітных азёр, цяністых бароў, які мы зараз бачым у мірны час, але і багаты баявымі традыцыямі. Гэта край мужнасці, подзвігу, партызанскай славы. Удзячныя нашчадкі ўвасобілі гэтыя подзвігі ў граніце, бронзе, манументах, ансамблях і помніках.

На тэрыторыі раёна размешчаны мемарыяльны комплекс «Прарыў», створаны ў 1974 годзе скульптарам А. Анікейчыкам і архітэктарамі – Ю. Градавым і Л. Левіным, а таксама помнікі ахвярам фашызму, савецкім воінам і партызанам:

arrow помнік Касцючэнка Надзеі Лявонаўне ў в. Арэхаўна;

arrow помнік на брацкай магіле ахвяр фашызму і савецкіх воінаў у в. Жары;

arrow помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў у в. Малыя Дольцы;

arrow помнік на брацкіх могілках партызан, падпольшчыкаў і савецкіх воінаў у г. п. Ушачы;

arrow помнік на брацкіх могілках чырвонаармейцаў і партызан ў в. Антунова;

arrow помнік на магіле братоў Андрэя і Уладзіміра Чэпікаў ля в. Чарсцвяды;

arrow помнік на магіле савецкага воіна ў в. Усвіца;

arrow помнік Фядураву В. М. і Шашковай В. М. у в. Залужэнне;

arrow помнікі ахвярам фашызму ў вёсках Бабовішча, Усая;

arrow помнікі вучням, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў вёсках Гарбаціна, Глыбачка;

arrow помнікі землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў вёсках Арэхаўна, Гарбаціна, Глыбачка, Дубраўка, Жары, Казімірова, Лозы, Ляснеўшчына, Матырына, Плігаўкі, Рагуцкія, Сарочына, Селішча, Слабада, Старынка, Турасполле;

arrow помнікі на брацкіх магілах партызан у вёсках Афераўшчына, Вялікія Дольцы, Усвея;

arrow помнікі на брацкіх магілах савецкіх воінаў і партызан ў вёсках Вялікія Дольцы, Глыбачка, Дубраўка, Жары, Капусціна, Кублічы, Павулле, Старынка;

arrow помнікі на магілах ахвяр фашызму ў г. п. Ушачы, вёсках Белае, Забораўна, Загаваліна, Ляснеўшчына, Малыя Дольцы, Шасцярні;

arrow стэллы, мемарыяльныя, памятныя знакі на месцах спаленых вёсак, якія не існуюць: Асінаўка, Баравыя, Бачкары, Белашы, Брады, Гараўцы, Гвазды, Гліннікі, Грыгары, Гуцішчы, Жарэнькава, Кіслы, Кісялі, Мурагі, Стараселле, Чырвоная Горка.

 

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у в. Кублічы . Фотаздымак з сайта http://ushachi.vitebsk-region.gov.byМемарыяльны знак на месцы спаленай вёскі Мурагі. Фотаздымак з сайта http://ushachi.vitebsk-region.gov.by/Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у в. Старына . Фотаздымак з сайта http://ushachi.vitebsk-region.gov.by/Помнік на магіле ахвяр фашызму ў в. Шасцярні. Фотаздымак з сайта http://ushachi.vitebsk-region.gov.by/

ЛІТАРАТУРА

1. Караленка, В. І стала Белае чорным / В. Караленка // Патрыёт (Ушачы). – 2017. – 6 ліп. – С. 5.

2. Караленка, В. «Нашы брацкія магілы» / В. Караленка // Патрыёт (Ушачы). – 2019. – 23 сак. – С. 5.

3. Раманоўскі, Д. Доблесць нацыянальнасці не мае / Д. Раманоўскі // Патрыёт (Ушачы). – 2015. – 8 мая. – С. 2.

4. Раманоўскі, Д. Нашы святыя месцы / Д. Раманоўскі // Патрыёт (Ушачы). – 2018. – 30 чэрв. – С. 4.

5. Раманоўскі, Д. Помнік братам партызанам / Д. Раманоўскі // Патрыёт (Ушачы). – 2015. – 8 ліп. – С. 5.

6. Раманоўскі, Д. Свае сярод сваіх / Д. Раманоўскі // Патрыёт (Ушачы). – 2015. – 14 студз. – С. 2.

7. Ушацкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 423–440.

8. Ушацкі раён // Памяць. Беларусь : рэспубліканская кніга / гал. рэд.: Б. І. Сачанка [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1995. – С. 213–217.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Памятники и мемориалы. Витебская область, Беларусь

arrow Воинские захоронения