Палацы, сядзібы, паркі. Ушацкі раён
- Подробности
- Створана 14.05.2020 13:42
- Адноўлена 14.05.2020 14:34
Адной са значных частак вялікай і разнастайнай архітэктурнай спадчыны Беларусі з'яўляюцца помнікі палацава-сядзібнай і паркавай архітэктуры, будаўніцтва якіх распаўсюдзілася з 2-й паловы XVII ст., калі сталі фарміравацца шматлікія магнацка-шляхецкія землеўладанні. Адміністрацыйна-гаспадарчым цэнтрам такой маёмасці з'яўлялася палацава-сядзібная рэзідэнцыя заможнага ўладальніка як сімвал яго ўлады і эканамічнай сталасці, месца ізаляцыі ад ніжэйшых слаёў грамадства.
Панскія сядзібна-паркавыя комплексы былі і ва Ушацкім раёне. Напрыклад, у вёсках Селішча, Дубраўка і Пліна, Мосар і Белае. На жаль, гэтыя помнікі архітэктуры не захаваліся.
З будынкаў панскіх маёнткаў захаваліся толькі: маёнтак у в. Павулле (Двор Павулле) і маёнтак-сядзіба ў в. Арэхаўна. Захаваўся сядзібны дом у в. Малыя Дольцы, які ў ХІХ ст. належаў роду Вярэнькаў. Зараз рыхтуецца дакументацыя для надання яму ахоўнага статусу.
ЛІТАРАТУРА
1. Кулагін, А. М. З матэрыяльнай і духоўнай спадчыны. Архітэктурная спадчына Ушаччыны / А. М. Кулагін // Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – С. 559–566.
2. Міхайлаў, Л. Зберагчы для нашчадкаў / Л. Міхайлаў // Патрыёт (Ушачы). – 1981. – 28 мая. – С. 2.
3. Півавар, М. Новы помнік нашай гісторыі і культуры / М. Півавар // Краязнаўчая газета. – 2019. – № 25 (кастр.). – С. 5.
4. Ушацкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 422–440.
СПАСЫЛКІ