Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Рэкі. Шумілінскі раён

Па тэрыторыі Шумілінскага раёна працякае 78 рэк працягласцю 480 км. Сярод іх самыя буйныя – рэкі Обаль (148 км), Усыса (50 км), Чарноўка, Шавінка, Сечна, Язвінка і інш. Гэтыя рэкі адносяцца да басейна ракі Заходняя Дзвіна, якая ўтварае натуральную мяжу Шумілінскага раёна з Бешанковіцкім і Ушацкім раёнамі.

Рачная сетка Шуміліншчыны, як і ўсёй Віцебскай вобласці, параўнальна маладая. Даліны рэк пачалі фарміравацца 16–14 тысяч гадоў назад, яны даволі глыбокія і нешырокія, з невялікімі схіламі. Для рэк характэрны змешаны тып сілкавання, асноўнай крыніцай якога з'яўляюцца талыя снегавыя воды. 3 канца чэрвеня па кастрычнік, як правіла, устанаўліваецца летне-асенняя межань. Яна парушаецца дажджавымі паводкамі, калі вада можа ўзвышацца на 1,5–2 м. Зімовая межань доўжыцца 80–110 дзён. Лядовы покрыў на рэках устанаўліваецца ў лістападзе–снежні, а крыгаход прыходзіць у красавіку.

Некаторыя рэкі, найбольш бурныя, з перападамі, могуць скарыстоўвацца для будаўніцтва гідраэлектрастанцый. Для гэтага быў выкарыстаны нораў ракі Сечна, на якой у 30-я гады XX стагоддзя ў в. Мішкавічы і пабудавалі электрастанцыю. Яна была адной з першых у Беларусі. Зараз плануецца на рацэ Заходняя Дзвіна ўзвесці цэлы каскад малых электрастанцый, якія забяспечаць электраэнергіяй многія навакольныя вёскі і гарады.

Сечна (Сешня) – правы прыток Заходняй Дзвіны. Даўжыня 21 км. Плошча вадазбору 166 км2. Выцякае з возера Дабееўскае. Упадае ў Дзвіну каля в. Яршова.

Усыса – левы прыток ракі Обаль, працякае ў Гарадоцкім і Шумілінскім раёнах, выцякае з возера Кашо, за 1,5 км на захад ад в. Прудок. Цячэ праз азёры Лугавое, Арэхавае, Шчарбакоўскае. У вярхоўі называецца Гаражанка. Даўжыня – 50 км. Вадазбор – 423 км2.

Чарняўка – левы прыток р. Обаль. Даўжыня 32 км. Плошча вадазбору 220 км2. Выцякае з возера Чарнова.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў. – Мінск : БелЭн, 2007. – 480 с. : іл.

2. Ермалаеў, С. І Обальскае балота ўздыхнула / С. Ермалаеў // Герой працы (Шумiлiна). – 2009. – 26 мая. – С. 5.

3. Логинов, В. Ф. Весенние половодья на реках Беларуси: пространственно-временные колебания и прогноз / В. Ф. Логинов, А. А. Волчек, Ан. А. Волчек. – Минск : Беларуская навука, 2014. – 244 с.

4. Параскевін, А. Падарожжа шчупака ў Краіну белых вод / А. Параскевін // Герой працы (Шумiлiна). – 2006. – 27 чэрв. – С. 3.

5. Параскевін, А. Усыса / А. Параскевін // Герой працы (Шумiлiна). – 2007. – 27 крас. – С. 5.

6. Природа Беларуси : энциклопедия : в 3 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Климат и вода. – 504 с. : ил.

7. Рэкі // Гісторыка-краязнаўчы курс «Наша Шуміліншчына». Шуміліназнаўства / уклад.: В. А. Падляшчук [і інш.]. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2010. – С. 20–22.

8. Шумілінскі раён / Ф. Ф. Бурак [і інш.] // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1986. – Т. 5 : Стаўраструм–Яшчур. – С. 390–391.