Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Медыцына. Полацкі раён, г. Полацк

 

У 1917 годзе ў Полацку функцыянавалі 2 бальніцы (земская і яўрэйская), працавалі дзве амбулаторыі (школьная і гарадская). У 1918 годзе ў горадзе быў абсталяваны барак для хворых тыфам і адкрыта трэцяя па ліку амбулаторыя пры аптэцы. Значную ролю іграў санітарна-эпідэміялагічны аддзел, які быў створаны ў 1919 годзе, і падпарадкоўваўся аддзелу аховы здароўя. Працу па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва ў горадзе Полацк узначальваў павятовы медыка-санітарны аддзел, які быў створаны 1 верасня 1918 года. Пазней ён стаў называцца павятовым аддзелам аховы здароўя.

У 1921 годзе на базе земскай бальніцы і фінляндскага шпіталя адкрылася Народная бальніца, у якой фунцыянавала некалькі аддзяленняў – тэрапеўтычнае, хірургічнае, венералагічнае, інфекцыйнае і гінекалагічнае. У 1925 годзе ў горадзе працавала акруговая бальніца (якой было прысвоена імя У. І. Леніна) на 100 месцаў і 3 урачэбныя амбулаторыі з 2 зубалячэбнымі кабінетамі. У 1924 годзе пры бальніцы адкрылася вочнае аддзяленне, у 1926 годзе – радзільны прыём, на наступны год – дзіцячае і гінекалагічнае аддзяленні. У той жа час у горадзе пачала працу жаночая кансультацыя, пры якой планавалася адкрыць малочную кухню і юрыдычную кансультацыю для цяжарных жанчын. 1 сакавіка 1925 года ў Полацку прыступіў да працы скурна-венералагічны дыспансер як лячэбна-прафілактычная ўстанова.

Адразу пасля вайны былі адноўлены будынкі гарадской бальніцы і радзільнага дома. У 1948 годзе быў адкрыты анкалагічны дыспансер, а ў 1956 годзе – абласная псіханеўралагічная бальніца, у 1960 годзе – стаматалагічная паліклініка. У 1947 годзе быў узведзены будынак чыгуначнай бальніцы. На прамысловых прадпрыемствах і ў навучальных установах дзейнічала 20 пунктаў аховы здароўя. Медыцынскім абслугоўваннем палачан у 1985 годзе займалася 5 стацыянарных медыцынскіх устаноў на 1,5 тыс. ложкаў, шэраг паліклінік і дыспансераў, 5 аптэк, жаночая кансультацыя, дзіцячая малочная кухня. У іх працавала звыш 300 урачоў і 1 тысяча чалавек сярэдняга медыцынскага персаналу, правізараў, фармацэўтаў.

У 2005 годзе была сфарміравана новая структура сістэмы аховы здароўя горада і раёна – дзяржаўная ўстанова аховы здароўя «Полацкая цэнтральная гарадская бальніца». Праведзены рэканструкцыі і капітальныя рамонты ў Полацкай цэнтральнай гарадской паліклініцы, дзіцячай паліклініцы, тэрапеўтычным корпусе, цэнтральнай гарадской бальніцы, анкалагічным дыспансеры.

Медыцынскія работнікі накіроўваюць сваю работу на павышэнне якасці і культуры аказання медыцынскай дапамогі жыхарам горада і раёна, павышэнне эфектыўнасці прафілактычных і супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, развіццё пярвічнай медыка-санітарнай дапамогі, павышэнне кваліфікацыі ўрачоў і сярэдняга медыцынскага персаналу, паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы, пашырэнне аб'ёмаў і відаў аказваемых платных паслуг і актывізацыі пазабюджэтнай дзейнасці.

У цяперашні час, у апаведнасці са Статутам установы, у склад дзяржаўнай установы аховы здароўя «Полацкая цэнтральная гарадская бальніца» на правах адасобленых структурных падраздзяленняў уваходзяць:

arrow Бабыніцкі фельчарска-акушэрскі пункт

arrow Багатырская ўрачэбная амбулаторыя;

arrow Вароніцкая бальніца сястрынскага догляду

arrow Ветрынская ўчастковая бальніца;

arrow Гаранская ўрачэбная амбулаторыя;

arrow Гарчакоўская ўрачэбная амбулаторыя;

arrow Гомельскі фельчарска-акушэрскі пункт

arrow Домнікаўскі фельчарска-акушэрскі пункт

arrow Дрэтуньскі фельчарска-акушэрскі пункт

arrow Залескі фельчарска-акушэрскі пункт

arrow Заскаркаўскі фельчарска-акушэрскі пункт

arrow Захарніцкі фельчарска-акушэрскі пункт

arrow здраўпункты;

arrow Карпекаўскі фельчарска-акушэрскі пункт

arrow Льнозавадскі фельчарска-акушэрскі пункт

arrow Маласітнянскі фельчарска-акушэрскі пункт

arrow медыка-санітарная частка ААТ «Полацк – Шкловалакно»;

arrow Нацкі фельчарска-акушэрскі пункт

arrow Палатоўская бальніца сястрынскага догляду;

arrow Паметніцкі фельчарска-акушэрскі пункт;

arrow Полацкая гарадская бальніца № 1; 

arrow Полацкая гарадская паліклініка № 1

arrow Полацкая гарадская паліклініка № 2;

arrow Полацкая дзіцячая паліклініка;

arrow Полацкая стаматалагічная паліклініка;

arrow Полацкая цэнтральная гарадская бальніца;

arrow Полацкая цэнтральная гарадская паліклініка;

arrow Полацкі міжраённы анкалагічны дыспансер; 

arrow Руднянскі фельчарска-акушэрскі пункт

arrow Станцыя пералівання крыві;

arrow Станцыя хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі; 

arrow Сестрынкоўская бальніца сястрынскага догляду;

arrow Трасніцкі фельчарска-акушэрскі пункт

arrow Трудаўскі фельчарска-акушэрскі пункт;

arrow Сестрынкоўская бальніца сястрынскага догляду;

arrow Чарнаруцкі фельчарска-акушэрскі пункт;

arrow Шпакаўшчынскі фельчарска-акушэрскі пункт;

arrow Юравіцкі фельчарска-акушэрскі пункт

Спецыялізаваную медыцынскую дапамогу: псіхатэрапеўтычную, псіхіятрычную, наркалагічную і псіхалагічную аказвае Полацкая абласная псіхіятрычная бальніца.

 

 

Полацкая цэнтральная гарадская бальніца. г. Полацк. Фотаздымак з сайта http://polmed.byПолацкая гарадская бальніца № 1. г. Полацк. Фотаздымак з сайта http://polmed.byПолацкі міжраённы анкалагічны дыспансер. г. Полацк. Фотаздымак з сайта http://polmed.byПолацкая цэнтральная гарадская паліклініка. г. Полацк. Фотаздымак з сайта http://polmed.byПолацкая дзіцячая паліклініка. г. Полацк. Фотаздымак з сайта http://www.skorina-lib.byПолацкая стаматалагічная паліклініка. г. Полацк. Фотаздымак з сайта http://polmed.byПолацкая гарадская паліклініка № 2. г. Полацк. Фотаздымак з сайта http://polmed.byВетрынская ўчастковая бальніца. г. п. Ветрына. Фотаздымак з сайта wikimapia.org

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бегунова, Е. Без скидок на расстояния / Е. Бегунова // Рэспубліка. – 2011. – 22 верас. – С. 5.

2. Будник, М. Важнейшая забота – здравоохранение / М. Будник // Трудовая смена (Полоцк). – 2008. – 6 сент. – С. 3.

3. Ільніцкі, А. М. Аб навуковай дзейнасці ў медыцынскім асяроддзі Полацка ў сярэдзіне XX стагоддзя / А. М. Ільніцкі // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А. Гуманитарные науки. – 2007. – № 7. – С. 47–51.

4. Из истории полоцкого здравоохранения: люди и факты // Полацкі веснік. – 2004. – 21 снеж. – С. 6.

5. Ильницкий, А. Н. «Дай моим больным доверие ко мне и к моему искусству...»: краткие заметки об истории медицины Полоцка / А. Н. Ильницкий, К. И. Прощаев, О. В. Козел. – Санкт-Петербург : Система, 2005. – 52 с.

6. Каленик, А. Врачи всегда рядом / А. Каленик // Полацкі веснік. – 2007. – 21 жн. – С. 5.

7. Каленик, Е. В центре внимания – пациент / Е. Каленик // Полацкі веснік. – 2018. – 18 снеж. – С. 2.

8. Каленик, Е. Медицина: итоги и перспективы / Е. Каленик // Полацкі веснік. – 2018. – 23 лют. – С. 2.

9. Козел, О. В. Развитие здравоохранения в Полоцке в 20-е годы XX в. / О. В. Козел // Здравоохранение. – 2004. – № 11. – С. 59–61.

10. Малашеня, Л. Здоровье зависит не только от медицины / Л. Малашеня // Народнае слова. – 2006. – 18 лістап. – С. 2.

11. Малашеня, Л. Продлить жизнь, наполнив смыслом / Л. Малашеня // Витебские вести. – 2018. – 18 янв. – С. 5.

12. Медыцынскае абслугоўванне // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 698.

13. Насонова, Т. От рыцарских времен до нынешних / Т. Насонова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2012. – 20 марта. – С. 5.

14. Садовникова, Т. С. История аптечной службы г. Полоцка и Полоцкого района / Т. С. Садовникова // Краткая история Витебской фармации : материалы к конференции «Партнерство в лекарственном обеспечении» / редкол.: Ю. Б. Войтехович [и др.]. – Витебск, 2002. – С. 65–78.

15. Стома, А. Н. По принципу содружества / А. Н. Стома ; беседовала Е. Каленик // Полацкі веснік. – 2018. – 7 снеж. – С. 3.

16. Уездный отдел работал с населением // Полацкi веснік. – 2004. – 24 жн. – С. 7.

 

СПАСЫЛКІ

 arrow Из истории здравоохранения Полоцкого региона