Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Полацкі езуіцкі калегіум. Полацкі раён, г. Полацк

Полацкі езуіцкі калегіум – першая сярэдняя навучальная ўстанова ордэна езуітаў на тэрыторыі Беларусі ў 1580–1812 гг. Адкрыты летам 1580 года паводле загаду караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя. Навучанне і выхаванне ў гэтай навучальнай установе вялося па праграмах для езуіцкіх калегіумаў, якія вылучаліся высокім узроўнем. Выкладаліся лацінская і грэчаская мовы, антычная літаратура, красамоўства, стылістыка, паэтыка і свяшчэннае пісанне. Каб павялічыць колькасць навучэнцаў, было ўведзена выкладанне на польскай, а пасля ўключэння тэрыторыі Беларусі ў склад Расійскай імперыі і на рускай мове. Малодшае аддзяленне калегіума (гімназія) мела 5 класаў (у 5-м класе навучанне доўжылася 2 гады), якія называліся: «інфіма», «граматыка», «сінтаксіс», «паэтыка» і «рыторыка». Галоўнай дысцыплінай выкладання ў трох нізшых класах была лацінская мова, потым грэчаская. Два вышэйшыя класы называліся «гуманіора». Гэта была школа свецкая. Асобная духоўная школа прызначалася асабіста для тых, хто жадаў уступіць у ордэн езуітаў. Школа мела сямігадовы курс: трохгадовы філасофіі і чатырохгадовы багаслоўя. У канцы XVIII стагоддзя ў калегіуме выкладаў аўстрыйскі вучоны-энцыклапедыст, мастак, архітэктар Г. Грубер.

Першапачаткова навучальная ўстанова размяшчалася ў Полацкім замку. У 1588 годзе пры калегіуме быў пабудаваны касцёл св. Стафана. У 1598 годзе калегіум перавялі ў спецыяльна ўзведзены будынак непадалёку ад замка. У 1733–1745 гг. на месцы драўлянага быў пастаўлены мураваны касцёл – трохнефавая крыжова-купальная базіліка з двухвежавым фасадам. У Полацку езуіты мелі 6 касцёлаў. У 1772 годзе калегіуму належала каля 5 тысяч валок зямлі, 16 620 прыгонных у вёсках і 289 мяшчан. У 1796–1811 гг. у калегіуме вучыліся ад 244 да 441 чалавека. У 1812 годзе на базе калегіума была адкрыта Полацкая езуіцкая акадэмія.

 

 

Калегіум езуітаў. г. Полацк. Фотаздымак з сайта https://poshyk.infoКалегіум езуітаў (сучасны выгляд). г. Полацк. Фотаздымак з сайта https://planetabelarus.byКалегіум езуітаў (сучасны выгляд). г. Полацк. Фотаздымак з сайта https://planetabelarus.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Арлоў, У. 1581. Адкрыты Полацкі езуіцкі калегіум / У. Арлоў, Г. Сагановіч // Беларуская мінуўшчына. – 1995. – № 2. – С. 14–15.

2. Арлоў, У. Полацкія езуіты / У. Арлоў // Крыніца. – 1993. – № 3. – С. 26–29.

3. Блінова, Т. Б. Першая школа езуітаў у Полацку / Т. Б. Блінова // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 206–207.

4. Буховецкий, А. Полоцкие тайны / А. Буховецкий // Информ Плюс (Полоцк). – 2009. – 16 июля. – С. 4.

5. Вучні Полацкага езуіцкага калегіума // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 215–216.

6. Колосовская, А. Н. Полоцкий иезуицкий коллегиум / А. Н. Колосовская // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 6 : Пейзаж–Снегирёв. – С. 170.

7. Костюченко, И. Иезуиты в Полоцке / И. Костюченко // Полацкі веснік. – 2005. – 12 крас. – С. 7.

8. Лиходедов, В. В поисках утраченного / В. Лиходедов // Советская Белоруссия. – 2009. – 16 янв. – С. 16.

9. Полацкі езуіцкі калегіум // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 207–208.

10. Рэктары Полацкага езуіцкага калегіума з 1582 па 1740 гг. // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – С. 211.

11. Сапунов, А. П. Заметки о коллегии и академии иезуитов в Полоцке / А. П. Сапунов. – Полоцк : Издатель Л. Ф. Данько, 1997. – 30 с.

12. Цялежнікаў, У. Культурная спадчына полацкіх езуітаў / У. Цялежнікаў // Краязнаўчая газета. – 2016. – № 30 (жн.). – С. 4 ; № 31 (жн.). – С. 4.

13. Шалькевіч, В. Ф. Полацкая Езуіцкая акадэмія / В. Ф. Шалькевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2001. – Т. 12 : Палікрат–Праметэй. – С. 59.