Помнікі прыроды. Полацкі раён
- Подробности
- Створана 02.07.2019 08:40
- Адноўлена 04.07.2019 10:44
Неад'емнай часткай беларускіх краявідаў з'яўляюцца валуны, што засталіся ад ледавіка, які некалі прайшоў праз нашу тэрыторыю. Іх можна сустрэць і ў полі, і ў лесе, каля дарог, на прыгорках і ў нізінах. Валуны ўвайшлі не толькі ў матэрыяльную, але і духоўную культуру беларусаў. Да прыняцця хрысціянства нашы продкі прытрымліваліся паганскіх вераванняў, пакланяліся многім багам, лічылі свяшчэннымі крыніцы, дрэвы, камяні.
Да помнікаў прыроды ў Полацкім раёне адносяцца:
Вал Івана IV Грознага (г. Полацк);
валун «Свяціцкі» (в. Свяціца);
Вялікі Камень «Бікульніцкі» (в. Бікульнічы);
Вялікі Камень «Глінскі» (в. Глінскія);
Вялікі Камень «Косараўскі» (в. Косарава);
Вялікі Камень «Туржэцкі» (в. Туржэц-2);
група валуноў «Янава» (на беразе воз. Янава, паміж в. Свяціца і в. Бікульнічы);
камавы пагорак «Валатоўка» (в. Свяціца);
крыніца «Гомельская» (в. Гомель);
крыніца «Грымучы калодзеж» (в. Жарцы);
крыніца «Дзявочы калодзеж» (в. Гірсіна);
крыніца Іаана Хрысціцеля (г. Полацк);
«Пярун-Камень» (в. Грыцкаўшчына);
«Святая студня», або «Святуха» (в. Вуглы).
Таксама вядомы надмагільныя камяні з рознымі выявамі ў в. Туржэц. Яны былі знойдзены пры раскопках у 2006 годзе, на старажытных могілках (магілы сялян, XVII–XVIII стст.).
Пад аховай знаходзяцца таксама і масівы тарфянікаў Нядружынскае і Кляшторнае.
ЛІТАРАТУРА
1. Кавалеўскі, С. Таямніцы «Полацкага Стоўнхэнджа» / С. Кавалеўскі // Витебские вести. – 2014. – 16 авг. – С. 16.
2. Культавыя і гістарычныя валуны Беларусі : [манаграфія] / А. К. Карабанаў [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2011. – 235 с.
3. Ляшук, С. «Гомельский родник» / С. Ляшук // Витебские вести. – 2014. – 23 авг. – С. 9.
4. Малашеня, Л. Сохранить для потомков / Л. Малашеня // Витебские вести. – 2015. – 13 авг. – С. 15.
5. Памятники природы Белоруссии / В. А. Бельков [и др.]. – 2-е издание, перераб. и доп. – Минск : Ураджай, 1986. – 175, [1] с.