Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа сярэдняя № 5, ДУА. Полацкі раён, г. Наваполацк

 

Сучасная назва ДУА «Сярэдняя школа № 5 г. Наваполацка»
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1972
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк
Сайт http://school5.sites.novedu.by/

 

Сярэдняя школа № 5 адкрылася 1 верасня 1972 года. Першы дырэктар школы, Мікалай Антрапеевіч Бялькоў, узначальваў калектыў са жніўня 1972 г. па жнівень 1976 г. У чэрвені 1974 г. адбыўся першы выпуск 42 навучэнцаў школы.

У 1987 г. у школе адкрыўся першы ў горадзе беларускамоўны клас. З таго часу школа працуе над выхаваннем і навучаннем вучняў на аснове нацыянальных традыцый беларускага народа.

У 1999 г. была адкрыта сацыяльна-педагагічная інавацыя «Этнашкола». Яна працуе на прынцыпах народнай педагогікі.

У 2008 г. у школе былі адкрыты класы музычнай і тэатральнай накіраванасці.

На тэрыторыі школы размешчаны дом-музей «Хата ў жыцці беларуса», адкрыты ў 1992 г. Ствараўся музей сіламі настаўнікаў і вучняў школы. У 2010 г. этнаграфічны музей заняў I месца ў Рэспубліканскім конкурсе этнаграфічных музеяў устаноў адукацыі.

Творчая праца над праектам «Этнашкола» з'явілася спрыяльнай умовай для стварэння ў 2006 г. ансамбля песні і музыкі «Сузор'е». У складзе калектыву працуюць тры групы: аркестравая, малодшая вакальная і старэйшая вакальная. Стваральнік і кіраўнік калектыву – Новікаў Леў Мікалаевіч.

У 2011 г. на падставе загаду Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на базе школы пачаў рэалізоўвацца інавацыйны праект «Укараненне мадэлі адукацыйнай прасторы школы, накіраванага на фарміраванне палітычнай культуры навучэнцаў».

З 1 верасня 2016 года школа працуе над рэалізацыяй рэспубліканскага інавацыйнага праекта «Укараненне культуралагічнай мадэлі фарміравання сацыяльна-культурнай кампетэнтнасці навучэнцаў сродкамі мастацтва і мастацка-творчай дзейнасці».

У школе абсталяваны прадметныя навучальныя кабінеты, маюцца дзве спартзалы, спартыўная пляцоўка, стадыён, вялікая актавая зала, бібліятэка, майстэрні, сталовая, медыцынскі і зубалячэбны кабінеты.

Сёння школа жыве ў дынамічна зменлівым свеце, вырашаючы пастаўленыя задачы. Сфарміраваная гадамі сістэма работы, назапашаны вопыт, згуртаваная каманда настаўнікаў спрыяюць пастаяннага ўдасканаленні адукацыйнага працэсу.

Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк, вуліца Дзяржынскага, д. 4.

 

ЛІТАРАТУРА

1. В ногу со временем // Новая газета (Наваполацк). – 2006. – 5 снеж. – С. 3.

2. Даўжэнка, К. «Этнашкола»: першыя крокі / К. Даўжэнка // Новая газета (Наваполацк). – 2004. – 7 снеж. – С. 2.

3. Конышева, Н. Из солнечного города в школьную республику / Н. Конышева // Новая газета (Наваполацк). – 2002. – 6 снеж. – С. 2.

4. Муляронак, Н. «Этнашкола» святкуе... / Н. Муляронак // Новая газета (Наваполацк). – 2002. – 3 мая. – С. 2.

5. Средняя школа № 5 // Новополоцкая азбука : информационный бюллетень / сост.: Е. В. Молодцова. – Новополоцк : Детская библиотека С. Я. Маршака, 2013. – С. 35.

6. Хто ў хаце жыве? / падрыхт.: У. Хількевіч, Я. Пясецкі // Звязда. – 2013. – 6 чэрв. – С. 6.