Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дзіцячы сад-сярэдняя школа Какоўчынская, ДУА. Сенненскі раён

 

Сучасная назва ДУА «Какоўчынская дзіцячы сад-сярэдняя школа»

Тып

дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 1877
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Сенненскі раён, аг. Какоўчына
Сайт https://kokovchino.schools.by/

 

Какоўчынскае народнае вучылішча было адчынена ў 1877 годзе ў с. Какоўчына ў грамадскім доме. Штогод на ўтрыманне вучылішча адпускалася 552 рублі 90 капеек. У 1877 годзе ва ўстанове адукацыі навучалася 32 хлопчыкі і 1 дзяўчынка.

У 1886 годзе школа абслугоўвала 112 населеных пунктаў з насельніцтвам 5078 чалавек. Навучанне – чытанне буквара і псалтыра, вывучэнне арыфметыкі і рускага правапісу. Выхаваўчая работа – нагляд за паводзінамі навучэнцаў, малітвы перад пачаткам і ў канцы заняткаў, наведванне царквы, удзел у царкоўным хоры.

У 1916 годзе Какоўчынскае земскае двухкласнае вучылішча размяшчалася ў прыватным памяшканні. Педагогі – 4 настаўнікі. Агульны спіс навучэнцаў па стане на 1 студзеня 1917 года – 77 хлопчыкаў і 72 дзяўчынкі. У бібліятэцы налічвалася 621 кніга.

Пасля Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай рэвалюцыі ў Какоўчынскай пачатковай школе было два класы-камплекты. Заняткі вяліся ў адну змену. Пад класы быў адведзены левы бок школьнага будынка. Вучнёўская парта мела даўжыню 2,5 метры, за якой сядзелі 6-8 вучняў. Парты былі нязручныя: без спінак, вузкія.

У 1930–1931 гг. быў адчынены пяты клас. Напаўняльнасць 1-5 класаў была вялікай – 50-55 навучэнцаў.

У 1924 годзе пасля смерці У. І. Леніна пры школе была створана піянерская арганізацыя.

У канцы чэрвеня 1944 года Багушэўскі раён і вёска Какоўчына былі вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Галаўны будынак знаходзіўся ў жудасным стане. Два будынкі былі спалены; кнігі, падручнікі, бібліятэка і вучэбна-наглядныя дапаможнікі былі знішчаны. У верасні 1944 года пачалі займацца навучэнцы 1-5 класаў, а навучэнцы 6-7 класаў – у Некрашоўскай школе. У 1944–1947 гг. дырэктар – Струкава Вера Канстанцінаўна. У 1946–1948 гг. праводзіліся аднаўленчыя работы галаўнога будынка. Заняткі не спыняліся.

У 1948 годзе адбыўся першы пасляваенны выпуск за курс сямігадовай школы. У 1948–1949 гг. – 278 навучэнцаў.

У 1954 годзе Какоўчынская сямігадовая школа Пастанаўленнем Савета Міністраў БССР была пераўтворана ў сярэднюю школу.

У 1956–1958 гг. быў пабудаваны драўляны будынак для майстэрняў, які потым займалі класы. У 1963–1964 гг. былі пабудаваны два «фінскія» домікі. У адным з іх была размешчана вучэбная майстэрня, а ў другім – вучэбная плошча. Школьная бібліятэка, створаная ў 1947 годзе, пастаянна папаўнялася мастацкай, навуковай, метадычнай і палітычнай літаратурай. Кабінеты папаўняліся вучэбным абсталяваннем: прыборамі, картамі, табліцамі. У 1956 годзе школа набыла кінапраектар «Украіна».

У 1966 годзе дырэктарам школы быў прызначаны Маханькоў Фёдар Мікалаевіч.

У 1976–1977 гг. адбывалася будаўніцтва новага школьнага будынка. Восенню 1977 года пачалося азеляненне школьнага ўчастка.

У 2017 годзе адбылася аптымізацыя сеткі навучальных устаноў. Па стане на 2017 год Какоўчынскую ДССШ наведвалі 79 навучэнцаў і 14 дашкольнікаў, 37 з іх вучылася ў Літусаўскай базавай школе.

Па стане на 2019 год дырэктар школы – Мірановіч Людміла Аляксандраўна. Ва ўстанове адукацыі працуюць 20 педагогаў.

Мова навучання і выхавання ў школе – беларуская. Вывучэнне беларускай, рускай і нямецкай мовы з'яўляецца абавязковым.

Віды дзейнасці школы:

– дашкольная адукацыя;

– агульная пачатковая адукацыя (I ступень агульнай сярэдняй адукацыі);

– агульная базавая адукацыя (ІІ ступень агульнай сярэдняй адукацыі);

– агульная сярэдняя адукацыя (ІІІ ступень агульнай сярэдняй адукацыі).

Структура ўстановы адукацыі:

– бібліятэка;

– пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;

– вучэбна-кансультацыйны пункт;

– вучэбна-вопытны ўчастак (гаспадарка);

– вытворчая (вучэбна-вытворчая) майстэрня.

Какоўчынская ДССШ мае гісторыка-краязнаўчы музей.

Адрас: Віцебская вобласць, Сенненскі раён, аг. Какоўчына, вуліца Школьная, д. 6.

 

Апошні званок у Какоўчынскай дзіцячым садзе-сярэдняй школе. Сенненскі раён, аг. Какоўчына. Фотаздымак з сайта https://kokovchino.schools.byТыдзень спорту і турызму ў Какоўчынскай дзіцячым садзе-сярэдняй школе. Сенненскі раён, аг. Какоўчына. Фотаздымак з сайта https://kokovchino.schools.by

ЛІТАРАТУРА

1. Касьянов, А. Уроки истории – уроки патриотизма / А. Касьянов // Советская Белоруссия. – 1978. – 20 июня. – С. 2.

2. Крукоўскі, Г. Старэйшая ў раёне / Г. Крукоўскі // Чырвоны кастрычнік. – 1959. – 25 ліп. – С. 1.

3. Купревич, Л. Звонок для выпускников / Л. Купревич // Народнае слова. – 1997. – 7 кастр. – С. 5.

4. Купрэвіч, Л. Нашай школе спаўняецца 120 / Л. Купрэвіч // Голас Сенненшчыны. – 1997. – 30 верас. – С. 2–3.

5. Купрэвіч, Л. Усміхнемся разам / Л. Купрэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2002. – 30 крас. – С. 3.

6. Сліжова, В. Прызванне – настаўнік, пасада – дырэктар / В. Сліжова // Голас Сенненшчыны. – 2003. – 4 кастр. – С. 2.

7. Якаўлева, А. Выхоўваюць патрыётаў / А. Якаўлева // Голас Сенненшчыны. – 2019. – 29 студз. – С. 5.

8. Яўгенаў, А. Аптымізацыя: дзеля павышэння якасці / А. Яўгенаў // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 18 лют. – С. 4.