Школа сярэдняя № 1, ДУА. Талачынскі раён, г. Талачын
- Подробности
- Створана 06.02.2020 08:40
- Адноўлена 06.02.2020 14:02
Сучасная назва | ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Талачына» |
Тып | дзяржаўная ўстанова адукацыі |
Дата заснавання | 1935 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Талачынскі раён, г. Талачын |
Сайт | http://sch1.tolochin.edu.by |
Талачынская сярэдняя школа № 1 заснавана ў 1935 годзе. Школа ўтварылася шляхам зліцця польскай і яўрэйскай школ. Яна размяшчалася ў розных месцах. 8-я, 9-я і 10-я класы знаходзіліся ў будынку, дзе зараз памяшканні дзіцячага сада № 1; 1–7-я – у будынку, дзе ў цяперашні час аддзяленне пазаведамаснай аховы, і была яшчэ пабудова на вуліцы Леніна, дзе зараз стаіць жылы дом. Яшчэ два будынкі размяшчаліся праз вуліцу насупраць касцёла.
Першым дырэктарам быў Альтшулер Арон Майсеевіч.
У 1957 годзе пастаўлены сучасны будынак школы. Па праектнай дакументацыі ён разлічаны на 320 навучэнцаў. На сённяшні дзень тут навучаецца больш за 400 вучняў. Навучанне арганізавана ў дзве змены.
28 сакавіка 1959 года пры школе быў адкрыты прышкольны інтэрнат на 40 месцаў для вучняў з навакольных вёсак.
У 1945–1976 гг. дырэктарам школы працаваў заслужаны настаўнік БССР Жураўскі Іван Іосіфавіч.
З 1992 года педагагічным калектывам кіраваў Палтарак Аляксандр Сцяпанавіч.
Зараз дырэктар школы – Спаткай Іван Валянцінавіч.
У розныя гады школу скончылі Л. А. Навумава (Герой Сацыялістычнай Працы, старшыня калгаса імя У. І. Леніна Талачынскага раёна), I. I. Аскерка (металург аднаго з заводаў у Маскве, узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў), А. Л. Рымкевіч (інструктар ЦК КПСС, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР), Я. I. Сакалоўскі (кандыдат тэхнічных навук), В. А. Ржэуцкі (вядомы хірург) і іншыя.
Пры школе дзейнічаюць гурткі па інтарэсах:
– аб'яднанне па інтарэсах «Камп'ютарная графіка»;
– аб'яднанне па інтарэсах «Умелец»;
– аб'яднанне па інтарэсах «Чароўнае пілавінне»;
– навуковае таварыства малодшых школьнікаў «Пошук: Пазнанне, Адкрыццё, Даследаванне, Удасканаленне, Крэатыў»;
– навуковае таварыства старэйшых школьнікаў «Планета»;
– спартыўная секцыя (валейбол).
Навучэнцы школы штогод удзельнічаюць і перамагаюць у гарадскіх, абласных фестывалях, конкурсах, святах дзіцячай творчасці.
Адрас: Віцебская вобласць, Талачынскі раён, г. Талачын, зав. Школьны, 9.
ЛІТАРАТУРА
1. Кузьмич, О. Кузница талантов и педагогических кадров / О. Кузьмич // Наша Талачыншчына. – 2010. – 2 кастр. – С. 1, 4.
2. Серада, А. Жывём адной сям'ёй / А. Серада // Наша Талачыншчына. – 2009. – 28 кастр. – С. 4.
3. Шнэйдар, А. А. На шляху да ведаў / А. А. Шнэйдар // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. – С. 593–596.
СПАСЫЛКІ
Наша Талачыншчына. Все пути берут начало отсюда: толочинской СШ №1 в этом учебном году исполняется 80 лет