Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Школа сярэдняя № 46 г. Віцебска імя І. Х. Баграмяна, ДУА. г. Віцебск

 

Сучасная назва ДУА «Сярэдняя школа № 46 г. Віцебска імя І. Х. Баграмяна» (2019)
Былая назва ДУА «Сярэдняя школа № 46 г. Віцебска» (2010)
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Дата заснавання 2010
Месца знаходжання г. Віцебск
Сайт https://school46.vsu.by 

 

ДУА «Сярэдняя школа № 46 г. Віцебска імя І. Х. Баграмяна» – адна з самых маладых школ горада. Школа пачала сваю дзейнасць 1 верасня 2010 года. 16 красавіка 2019 года рашэннем Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта школе прысвоена імя Івана Хрыстафоравіча Баграмяна.

Адукацыйны працэс забяспечвае педагагічны калектыў школы, які складаецца з 187 чалавек: 98 % педагагічных работнікаў маюць вышэйшую адукацыю; 63 % педагогаў маюць першую і вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыі. На базе школы адкрыты 4 інтэграваныя класы з поўнай напаўняльнасцю і 8 – з няпоўнай, пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.

Для якаснай арганізацыі адукацыйнага працэсу школа мае добрую матэрыяльна-тэхнічную базу. Абсталяваны сучасныя вучэбныя кабінеты і майстэрні, 2 спартыўныя залы, трэнажорная зала, цір, зала харэаграфіі, школьны стадыён, на тэрыторыі якога размешчаны спартыўныя і гульнявыя комплексы. Установа адукацыі прапануе шырокі спектр спартыўных секцый, у якіх вучні могуць займацца баскетболам, футболам, ушу, таэквандо, лёгкай атлетыкай, валейболам, гімнастыкай. Шматлікія мерапрыемствы праводзяцца ў актавай зале, канферэнц-зале, бібліятэцы, у якой для чытачоў устаноўлены камп'ютары, на пляцоўцы для хакея, міні-футбола, бадмінтона, валейбола і баскетбола, тэнісным корце, пляцоўцы па вывучэнні ПДР і інш.

Асаблівую ўвагу школа надае здароўю вучняў, таму ў ёй абсталяваны стаматалагічны, педыятрычны, працэдурны кабінеты, створаны ўмовы для навучання дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.

З мэтай стварэння спрыяльных умоў для развіцця дзяцей, іх пазнавальных інтарэсаў, творчых здольнасцяў у школе арганізавана дзейнасць 44 аб'яднанняў па інтарэсах: харэаграфія, мастацкая творчасць, рукадзелле, вакал, тэатральнае мастацтва, літаратурнае краязнаўства і інш. Танцавальны калектыў школы «Непаседы» – пераможца і прызёр конкурсаў і фестываляў рознага ўзроўню.

У школе арганізаваны факультатыўныя заняткі па наступных напрамках: прадметны, музычны, харэаграфічны, спартыўны, патрыятычны, мастацка-эстэтычны, а таксама прапануюцца заняткі па энергазберажэнні і экалогіі.

З мэтай ваенна-патрыятычнага выхавання і падрыхтоўкі вучняў да вайсковай службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь на базе сярэдняй школы № 46 г. Віцебска створаны Цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі. Ён узаемадзейнічае з гарадскім ваенным камісарыятам, гарадскім штабам грамадзянскай абароны, з ДТСААФ.

Школа прымае ўдзел у інфармацыйна-адукацыйным праекце «ШАГ».

Цесна супрацоўнічае з Віцебскім дзяржаўным універсітэтам імя П. М. Машэрава, Віцебскім дзяржаўным ордэна Дружбы народаў медыцынскім універсітэтам, ДУДАД «Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі».

Вучні школы актыўна займаюцца навуковай дзейнасцю і дэманструюць высокія вынікі, удзельнічаюць у раённых, абласных і рэспубліканскіх алімпіядах, конкурсах, канферэнцыях.

16 красавіка 2019 года рашэннем Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта школе прысвоена імя Івана Хрыстафоравіча Баграмяна. А 30 снежня 2020 года ва ўстанове адукацыі быў адкрыты музей імя двойчы Героя Савецкага Саюза.

Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, вуліца Багатырова, 5.

 

ДУА «Сярэдняя школа № 46 г. Віцебска імя І. Х. Баграмяна». Фота з сайта https://www.belta.by/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бондарава, Т. Быць дастойнымі памяці героя / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2021. – 12 студз. – С. 2.

2. Бондарава, Т. З'яднаныя сяброўствам / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. – 2022. – 11 чэрв. – С. 6.

3. Быньков, А. Будем и дальше дружить и вместе работать / А. Быньков, В. Сеньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 4 июня. – С. 1, 3.

4. Дубоўская, В. «Хімія» настаўніцтва / В. Дубоўская // Настаўніцкая газета. – 2014. – 30 студз. – С. 12.

5. Изотова, Н. Дети поднимают серьёзные темы / Н. Изотова // На страже. – 2020. – 21 февр. – С. 7.

6. Карпас, Е. Свидетельство дружбы двух народов / Е. Карпас // Витебские вести. – 2019. – 2 июля. – С. 3.

7. Курыльчык, Л. Патэнцыял? У кожнага! / Л. Курыльчык // Настаўніцкая газета. – 2024. – 16 лют. – С. 21.

8. Ляховская, Е. Самое важное – связь поколений / Е. Ляховская // Витебские вести. – 2021. – 24 дек. – С. 4.

9. Никоноров, С. В этой школе классно все! / С. Никоноров // Віцьбічы = Витьбичи. – 2010. – 2 сент. – С. 1, ІІІ.

10. Пучкова, Е. Важно чтить героев! / Е. Пучкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 28 дек. – С. 7.

11. Соловьева, Т. Увековечили имя маршала / Т. Соловьева // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 2 июля. – С. 3, 5.

12. Хасанова, И. Аллея мира и созидания / И. Хасанова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 6 мая. – С. 12.

13. Черниченко, Н. Память о выдающемся полководце / Н. Черниченко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 8 янв. – С. 3.

14. Черниченко, Н. Мы умеем быть благодарными / Н. Черниченко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2022. – 3 дек. – С. 4.