Каледж музычны Віцебскі дзяржаўны імя І. І. Салярцінскага, УА. Віцебск, г.
- Подробности
- Створана 05.04.2024 08:40
- Адноўлена 05.04.2024 09:32
Былая назва | УА «Віцебскі дзяржаўны музычны каледж імя І. І. Салярцінскага» (2010) |
УА «Віцебскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя І. І. Салярцінскага» (2001) | |
Віцебскае музычнае вучылішча імя І. І. Салярцінскага (1992) | |
Віцебскае музычнае вучылішча (1939) | |
Віцебскі музычны тэхнікум (1922) | |
Віцебская народная кансерваторыя (1918) | |
Тып | установа адукацыі |
Дата заснавання | 1918 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, г. Віцебск |
Сайт | https://www.vgmk.by/ |
8 снежня 1918 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Народнай кансерваторыі ў памяшканні Віцебскага гарадскога тэатра, першым кіраўніком якой стаў кампазітар і піяніст М. Малько. Першы набор быў праведзены на наступныя спецыяльнасці: фартэпіяна, струнныя смычковыя і духавыя інструменты, вакал. Народная кансерваторыя 22 верасня 1919 года была рэарганізавана ў спецыяльную музычную школу трох ступеняў (I ступень – пачатковая музычная адукацыя, II – сярэдняя спецыяльная музычная адукацыя, III ступень выступала як завяршэнне музычнай адукацыі і з'яўлялася вышэйшай ступенню). У 1922 годзе – музычны тэхнікум. У 1923 годзе ў тэхнікуме было адкрыта харэаграфічнае аддзяленне, а ў 1924 годзе – оперны клас. У 1927 годзе па рашэнні аддзела народнай адукацыі тэхнікум быў пераўтвораны ў прафесійна-тэхнічную школу. А ў 1935 годзе школа была пераўтворана зноў у музычны тэхнікум, у 1939 годзе – у музычнае вучылішча. У 1960 годзе ў вучылішчы было адкрыта завочнае аддзяленне (закрыта ў 1969 годзе). У 1989 годзе ўпершыню ва ўстанове адукацыі адбыўся Міжнародны музычны фестываль імя І. І. Салярцінскага. 9 снежня 1992 года загадам Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта вучылішчу было прысвоена імя Івана Іванавіча Салярцінскага. У 2001 годзе вучылішча перайменавана ва ўстанову адукацыі «Віцебскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя І. І. Салярцінскага», а 1 студзеня 2010 года – ва ўстанову адукацыі «Віцебскі дзяржаўны музычны каледж імя І. І. Салярцінскага».
У Віцебскім дзяржаўным музычным каледжы сёння можна атрымаць музычную адукацыю па наступных спецыяльнасцях: інструментальнае выканальніцтва (па напрамках), мастацтва эстрады (спевы), музыказнаўства, харавое выканальніцтва (акадэмічны хор). Набор навучэнцаў ажыццяўляецца на аснове агульнай базавай адукацыі (пасля 9 класаў). Установа адукацыі рыхтуе артыстаў аркестраў, ансамбляў (струнныя смычковыя, духавыя і ўдарныя інструменты, фартэпіяна, інструменты народнага аркестра) і хору, канцэртмайстраў, кіраўнікоў творчых калектываў, дырыжораў хору, выкладчыкаў дзіцячых музычных школ і інш.
На базе каледжа дзейнічаюць народныя калектывы: «Камерны аркестр», «Аркестр рускіх народных інструментаў», «Аркестр беларускіх народных інструментаў», духавы аркестр, акадэмічны хор. Творчыя калектывы вядуць актыўную канцэртную і асветніцкую дзейнасць, бяруць удзел ва ўсіх значных культурных і грамадскіх мерапрыемствах, якія праводзяцца ў горадзе, вобласці, рэспубліцы.
Высокі ўзровень падрыхтоўкі дае магчымасць выпускнікам каледжа штогод паспяхова паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь і Расіі. Выпускнікі навучальнай установы шырока вядомы ў нашай краіне і за мяжой, яны становяцца артыстамі, педагогамі і кіраўнікамі, вядуць актыўную творчую дзейнасць. Многія ўдастоены высокіх званняў.
Адрас: Віцебская вобласць, горад Віцебск, вуліца Савецкая, 23а.
Email: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
ЛІТАРАТУРА
1. Азевич, И. Цимбалы вдохновляют / И. Азевич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 7 марта. – С. I. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).
2. Витебский государственный музыкальный колледж // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 204.
3. Конон, М. С войны вернулся после... похоронки / М. Конон // Народная газета. – 2023. – 5 мая. – С. 28.
4. Крупица, Н. Жива душа, когда звенят цимбалы / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 28 марта. – С. 5.
5. Макарцов, Ю. На пути к творческому Олимпу / Ю. Макарцов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 4 мая. – С. ІІІ. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).
6. Пастернак, Т. С. 105 лет с музыкой! / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2023. – 19 дек. – С. 10.
7. Прищепа, Ю. Покорительница органных аккордов / Ю. Прищепа // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 22 апр. – С. 11.
8. Пукшанскі, А. Бландзінкі за... шпільцішам / А. Пукшанскі // Звязда. – 2021. – 26 студз. – С. 12.
9. Соловьева, Т. Воспитание музыкой / Т. Соловьева // Витебские вести. – 2022. – 11 мая. – С. 19.
10. Соловьева, Т. От классики до джаза / Т. Соловьева // Витебские вести. – 2022. – 5 апр. – С. 18.
СПАСЫЛКІ
105 лет Витебскому государственному музыкальному колледжу имени И. И. Соллертинского