Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Універсітэт Віцебскі дзяржаўны імя П. М. Машэрава, УА. г. Віцебск

 

Сучасная назва УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава» (1998)
Былая назва Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт (1995)
Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (1934)
Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1933)
Віцебскі індустрыяльна-педагагічны інстытут (1930)
Віцебскі педагагічны інстытут (1918)
Настаўніцкі інстытут (1910)
Тып установа адукацыі
Дата заснавання 1910
Месца знаходжання г. Віцебск
Афіцыйны сайт https://vsu.by 

 

21 лістапада 1910 года ў Віцебску быў адкрыты Настаўніцкі інстытут, у якім займаліся прафесійнай падрыхтоўкай педагогаў для Віцебскай губерні. Яго першым дырэктарам стаў вядомы педагог, гісторык і краязнаўца Ціхаміраў Клаўдзій Іванавіч.

1 кастрычніка 1918 года інстытут быў пераўтвораны ў Віцебскі педагагічны. Ён стаў першай вышэйшай навучальнай установай, якая дзейнічала на тэрыторыі Беларусі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. У 1924 годзе быў аб'яднаны з Беларускім дзяржаўным універсітэтам. А ў 1930 годзе адноўлены ў выглядзе індустрыяльна-педагагічнага інстытута, з 1933 года стаў называцца Віцебскім дзяржаўным педагагічным інстытутам. У 1934 годзе інстытуту было прысвоена імя С. М. Кірава.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вучэбныя карпусы інстытута былі разбураны. Нягледзячы на гэта, заняткі ў інстытуце пачалі праводзіцца ўжо ў 1944 годзе.

У 1974 годзе ВДПІ імя С. М. Кірава пераехаў у новы будынак па Маскоўскім праспекце (сучасны галоўны корпус універсітэта).

У канцы 1980-х – пачатку 1990-х гг. у інстытуце адкрываліся новыя факультэты, прафесійная падрыхтоўка студэнтаў вялася па многіх спецыяльнасцях. З 1978 па 1997 гг. рэктарам універсітэта з'яўляўся Віктар Ніканавіч Вінаградаў.

1 верасня 1995 года Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава быў пераўтвораны ў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1991–1996 гг. былі адкрыты аспірантура і магістратура.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 студзеня 1998 года ўніверсітэту было прысвоена імя яго вядомага выпускніка П. М. Машэрава. У кастрычніку 1998 года за асаблівыя дасягненні ў сацыяльна-культурным развіцці ВДУ імя П. М. Машэрава быў прысуджаны Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.

У 1997–2009 гг. рэктарам ВДУ імя П. М. Машэрава быў доктар гістарычных навук, прафесар, кандыдат філасофскіх навук, акадэмік Беларускай акадэміі адукацыі Русецкі Аркадзь Уладзіміравіч.

З 2000 года ў ВДУ імя П. М. Машэрава пачалі навучацца студэнты з КНР, з 2008 года – з Рэспублікі Туркменістан. На сённяшні дзень ва ўніверсітэце па асноўных адукацыйных праграмах навучаецца каля 1500 замежных студэнтаў з больш чым 24 краін свету.

З 2004–2005 гг. структурнымі падраздзяленнямі ўніверсітэта сталі Аршанскі і Полацкі педагагічныя каледжы.

З 2014 па 2020 гг. займаў пасаду рэктара ўніверсітэта Аляксей Уладзіміравіч Ягораў. З 30 студзеня 2020 года рэктарам з'яўляецца прафесар, доктар эканамічных навук Валянціна Васільеўна Багатырова.

Сёння УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава» працуе і развіваецца як навукова-даследчы і адукацыйна-культурны цэнтр у сферы многаўзроўневай адукацыі на аснове сучасных патрабаванняў, тэхналогій і стандартаў якасці ва ўмовах эфектыўнай мнагапрофільнай мадэлі ўніверсітэцкага комплексу.

Навуковая, навукова-тэхнічная і інавацыйная дзейнасць ажыццяўляецца на 35-ці кафедрах 10 факультэтаў і ў навукова-даследчым сектары. 5 лістапада 2003 года на базе ўніверсітэта створана і працуе ваенная кафедра, якая забяспечвае добраахвотную падрыхтоўку да ваеннай службы. У структуру ўніверсітэта таксама ўваходзіць вучэбна-навуковае падраздзяленне – Віцебскі батанічны сад.

Навуковая дзейнасць універсітэта ажыццяўляецца па шэрагу напрамкаў. На сучасным этапе ва ўніверсітэце функцыянуюць 15 навуковых школ, якія атрымалі шырокае прызнанне ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама ў краінах блізкага і далёкага замежжа. Ва ўніверсітэце функцыянуюць дзве навукова-даследчыя лабараторыі і тры студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі. Пры кафедрах працуюць 35 студэнцкіх навуковых гурткоў. У рамках міжнароднай дзейнасці ўніверсітэта рэалізуецца: супрацоўніцтва па навуковых і вучэбна-адукацыйных напрамках, міжнародная праектна-грантавая дзейнасць, удзел у рэгіянальных і міжнародных асацыяцыях і аб'яднаннях. На сённяшні дзень універсітэтам заключана больш за 100 дагавароў аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыйнай, метадычнай і навукова-даследчай дзейнасці з Арменіяй, Германіяй, Індыяй, Казахстанам, КНР, Пакістанам, Францыяй і іншымі краінамі свету.

У 2020 годзе вышэйшая навучальная ўстанова занесена на Рэспубліканскую Дошку Гонару як пераможца спаборніцтва за 2019 год сярод навуковых арганізацый.

ВДУ імя П. М. Машэрава аказвае шырокі спектр рознапланавых паслуг насельніцтву і арганізацыям. На факультэтах і падраздзяленнях універсітэта праводзяцца адукацыйныя курсы па мноству напрамкаў рознай працягласці правядзення. Функцыянуе Студыя развіцця асобы, якая рэалізуе праекты для дзяцей па раннім, інтэлектуальным, музычна-эстэтычным і моўным развіцці, трэнінгі для дарослых. На базе падрыхтоўчага аддзялення вядуцца курсы па падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання. Ва ўніверсітэце функцыянуе Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.

Універсітэт мае сваё тэлебачанне, выдаецца газета «Мы і час», а таксама часопіс універсітэта «Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта», студэнцкі інтэрнэт-журнал «VSU ONLINE». Пры ўніверсітэце створаны і функцыянуюць музеі: народны музей гісторыі і народны літаратурны музей.

18 ліпеня 2020 года быў адкрыты сучасны мнагапрофільны спартыўны комплекс ВДУ імя П. М. Машэрава.

Універсітэт прымае актыўны ўдзел у інвестыцыйным праекце «Мадэрнізацыя вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь», які накіраваны на падтрымку намаганняў Урада Рэспублікі Беларусь па ўдасканаленні вышэйшай адукацыі.

Рэктар – Багатырова Валянціна Васільеўна.

Адрас: Віцебская вобласць, г. Віцебск, Маскоўскі праспект, 33.

 

УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава». Фота з сайта https://adukar.by

ЛІТАРАТУРА

1. Абавязкова вернемся! / падрыхт. А. Клюйко // Настаўніцкая газета. – 2023. – 28 крас. – С. 8.

2. Акуневіч, В. У. З гісторыі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта / В. У. Акуневіч, А. Л. Дзядзінкін, А. М. Дулаў // Веснік Вiцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. – 2004. – № 4. – С. 3.

3. Александрова, В. Считает себя счастливым человеком / В. Александрова // Мы і час (Віцебск). – 2023. – 31 мая. – С. 9.

4. Алимова, Е. Вместе Генерируем Успех / Е. Алимова // СБ. Беларусь сегодня. – 2023. – 23 июня. – С. 13.

5. Алимова, Е. Диагноз поставит нейросеть / Е. Алимова // Знамя юности. – 2024. – 11 янв. – С. 14.

6. Антонов, С. В ВГУ зачислен искусственный интеллект / С. Антонов // Витебские вести. – 2020. – 10 марта. – С. 1, 4.

7. Багатырова, В. В. Адчуць смак студэнцтва / В. В. Багатырова; гутарыла В. Антоненкава // Настаўніцкая газета. – 2024. – 9 крас. – С. 12.

8. Богатырёва, В. В. Валентина Богатырёва: «Молодежи нужно говорить то, во что веришь сам, и тогда поверят тебе» / В. В. Богатырёва ; [беседовала] Е. Ляховская // Витебские вести. – 2023. – 10 нояб. – С. 5.

9. Богатырева, В. В. Верить, гордиться, творить / В. В. Богатырева ; [беседовала] Е. Алимова // Народная газета. – 2024. – 12 студз. – С. 10.

10. Бондал, И. В. Витебский государственный университет имени П. М. Машерова / И. В. Бондал // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 205–206.

11. Будкевич, М. В ВГУ новые специальности / М. Будкевич // Віцьбічы = Витьбичи. – 2020. – 14 апр. – С. 2.

12. Витебский государственный педагогический институт : краткий исторический очерк / редкол.: В. Н. Виноградов [и др.]. – Минск : Вышэйшая школа, 1979. – 34 с.

13. Витебский государственный университет им. П.М. Машерова: 85 лет (1918–2003) / ред.-сост. А. И. Матеюн ; под общ. ред. А. В. Русецкого. – Витебск : Дизайн-студия «артСФЕРА», 2003. – 21 с.

14. Витебский государственный университет имени П. М. Машерова (1910–2010) / под ред. А. П. Солодкова. – Витебск : УО «ВГУ им. П. М. Машерова, 2010. – 328 с.

15. Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава: падзеі. Людзі. Лёсы / рэдкал.: А. У. Русецкі [і інш.]. – Віцебск : [Віцебскі дзяржаўны універсітэт], 1998. – 223 с.

16. Волчков, В. Стране нужны математики / В. Волчков // Рэспубліка. – 2023. – 11 мая. – С. 12.

17. Гриневский, Ф. История развития телевидения в Витебском государственном университете имени П. М. Машерова / Ф. Гриневский // Современное образование Витебщины. – 2018. – № 2. – С. 81–85.

18. Из века XX в век XXI: Витебский государственный университет им. П. М. Машерова в печати : библиографический указатель / сост.: Л. А. Климко, Л. В. Потапова ; под ред.: А. М. Мицкевич, А. В. Русецкого ; вступ. ст. А. В. Русецкого. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2008. – 141 с.

19. Корытько, Е. В. Генезис музыкально-педагогического образования Витебского региона: исторический аспект / Е. В. Корытько // Адукацыя і выхаванне. – 2023. – № 9. – С. 65–71.

20. Ляховская, Е. Вместе Генерируют Успех / Е. Ляховская // Витебские вести. – 2023. – 28 нояб. – С. 9.

21. Мацяюн, А. І. Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава / А. І. Мацяюн // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 461–462.

22. Мядиль, А. Профессионал. Дизайнер. Педагог / А. Мядиль // Мы і час (Віцебск). – 2023. – 31 мая. – С. 8.

23. Наумова, А. «Без лыж зима – не зима» / А. Наумова // СБ. Беларусь сегодня. – 2023. – 25 февр. – С. 1, 5.

24. Педагогический институт // Витебск : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. – Минск : БелСЭ им. П. Бровки, 1988. – С. 278.

25. Cамотой, А. Есть достижение – есть уважение / А. Самотой // Віцьбічы = Витьбичи. – 2020. – 7 апр. – С. 1.

26. Сапроненко, В. Практика с первых занятий / В. Сапроненко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 18 нояб. – С. 14.

27. Сеньков, В. Виктор Виноградов: «Любите людей, природу, жизнь» / В. Сеньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 9 нояб. – С. ІІ. – (Прил.: «Вечерний Витебск»).

28. Солодков, А. П. Витебский государственный университет: вехи истории / А. П. Солодков, В. В. Акуневич // Адукацыя на Віцебшчыне: гісторыя і сучаснасць : матэрыялы рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, г. Віцебск, 30–31 сакавіка 2010 г. / рэдкал.: В. У. Акуневіч [і інш.]. – Віцебск : УА «ВДУ iмя П. М. Машэрава», 2010. – С. 5–15.

29. Таўкачова, Т. Будучыня за мікрабіялогіяй / Т. Таўкачова, Дз. Жарнасекаў // Настаўніцкая газета. – 2023. – 24 лют. – С. 10.

30. Университетоведение: предпосылки создания и история развития Витебского государственного университета им. П. М. Машерова / [сост.: А. Н. Дулов, Д. В. Юрчак, Е. Н. Яковлева-Юрчак]. – Витебск : ВГУ, 2016. – 50 с.

31. Шаг в биологию / [подгот.] А. Леонькина // Віцьбічы = Витьбичи. – 2023. – 17 янв. – С. 5.

32. Щеглова, Н. В. Лицей ВГУ имени П. М. Машерова – благоприятная среда для обучения и воспитания учащихся / Н. В. Щеглова, Е. Я. Аршанский // Современное образование Витебщины. – 2023. – № 1. – С. 3–5.

33. Яковлева, С. Эффект бабочки / С. Яковлева // Витебские вести. – 2023. – 27 янв. – С. 11.