Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Палац культуры «Орша», ДУК. Аршанскі раён, г. Орша

 

Сучасная назва Гарадскі Палац культуры «Орша»
Былая назва   Палац культуры тэкстыльшчыкаў
 Палац культуры льнокамбіната
Тып дзяржаўная ўстанова культуры 
Дата заснавання 1957
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша
Сайт  http://gdkorsha.ru/ 

ДУК «Палац культуры тэкстыльшчыкаў» быў уведзены ў строй у 1957 годзе. Найстарэйшая ўстанова культуры Оршы стала душой тагачаснага пасёлка тэкстыльшчыкаў.

1 студзеня 2011 года Палац быў перададзены ў ведамства горада, а на фасадзе з'явіўся новы надпіс – «Гарадскі Палац культуры «Орша». Узначальвае ДУК «Гарадскі Палац культуры «Орша» Алена Дземух.

Палац дае магчымасць раскрыцца і дзецям, і моладзі, і старэйшаму пакаленню. Зладжана гучаць галасы трох саставаў народнай студыі эстадных спеваў «Крэатыў». Мілагучнасць матчынага слова натхняе ўдзельніц народнага вакальнага ансамбля «Беларусачка». Знакамітыя кампазіцыі мінулых гадоў складаюць аснову рэпертуара вакальнай студыі «Рэтра-шлягер». Заўсёды ў рытме танца жывуць удзельнікі студыі эстраднага танца «ШЭП», студый спартыўнага бальнага танца «Спрэс» і «Спрэс-Гранд», дзіцячай студыі танца «Планета kids». Прымерваюць розныя ролі артысты народнага аматарскага тэатральнага калектыву і народнага тэатральнага калектыву «Катарсіс». Таксама пры Палацы культуры працуюць: узорная цыркавая студыя «Арэна», народны клуб ветэранаў «Яшчэ не вечар», народны ансамбль танца «Спадчына».

Установа мае 6 структурных падраздзяленняў. Да Палаца культуры «Орша» адносяцца: Копыскі Дом культуры, СДК у в. Зубава і в. Казловічы, клубы-бібліятэкі ў в. Якаўлевічы, в. Магераўка, Запольскі сельскі клуб.

Адрас: Віцебская вобласць, Аршанскі раён, г. Орша, праспект Тэкстыльшчыкаў, д. 13.

 

Гарадскі Палац культуры «Орша». г. Орша. Фотаздымак з сайта http://gdkorsha.ru

ЛІТАРАТУРА

1. Захаренков, В. П. «Когда работа – праздник» / В. П. Захаренков ; беседовала С. Войтеховская // Аршанская газета. – 2003. – 14 кастр. – С. 3.

2. Захарэнкаў, У. Кожны калектыў здатны на самастойны канцэрт / У. Захарэнкаў // Аршанская газета. – 2004. – 21 верас. – С. 2.

3. Миронова, Ю. Рождественский бал – 2016 / Ю. Миронова // Аршанская газета. – 2016. – 28 янв. – С. 30.

4. Семашко, М. Дарить хорошее настроение – наше призвание / М. Семашко // Аршанская газета. – 2013. – 12 кастр. – С. 3.

5. Слепцов, С. Оршанский бал / С. Слепцов // Телеком-экспресс (Орша). – 2014. – 23 янв. – С. 3.

6. Школа творчасці і поспеху / падрыхт. М. Сямашка // Аршанская газета. – 2017. – 25 сак. – С. 4